Мэтраполія Францыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
[[Файл:Metropolitan France.svg|міні|200пкс|Мапа мэтраполіі Францыі]]
'''Мэтраполія Францыі''' ({{мова-fr|France métropolitaine}}) або '''француская мэтраполія''' — [[Эўропа|эўрапейская]] частка [[Францыя|Францыі]], якая складаецца з тэрыторыяў на кантыненце і бліжэйшых астравоў у [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]], [[Ля-Манш]]ы і [[Міжземнае мора|Міжземным моры]] (у тым ліку і востраву [[Корсыка]]). Гэта некалькі састарэлы выраз, з прычыны таго, што ў 1962 годзе [[Альжыр]] атрымаў незалежнасьць ад Францыі, а слова «мэтраполія» мае на ўвазе наяўнасьць [[калёнія]]ў. [[Заморскія ўладаньні Францыі]] неня носяць статусу калёніяў, з прычыны таго, што паводле канстытуцыі 1946 году быў створаны [[Заморскія ўладаньні Францыі|Францускі зьвяз]]. Афіцыйны юрыдычны тэрмін (які, напрыклад, ужываецца ў афіцыйных дакумэнтах [[Эўрапейскі зьвяз|Эўрапейскага зьвязу]]) — ''эўрапейская тэрыторыя Францыі'' ({{мова-fr|territoire européen de la France}}).
 
Аднак у гутарковай мове француская мэтраполія (ці проста ''мэтраполія'') супрацьпастаўляецца заморскім уладаньням Францыі, то бок тым тэрыторыям Францускай рэспублікі, якія знаходзяцца па-за эўрапейскай зонай.
Радок 6:
Плошча мэтраполіі — 551 500 км², што складае 80 % ад агульнай тэрыторыі краіны. Напачатку 2011 году насельніцтва мэтраполіі дасягнула 63 136 180 жыхароў, (96 % ад агульнай колькасьці).
 
Часам выкарыстоўваецца тэрмін «кантынентальная Францыя» ({{мова-fr|France continentale}}), якая ўключае мэтраполію Францыі безбяз Корсыкі. Аднак, гэта таксама не зусім дакладнае вызначэньне, з прычыны таго, што Францыя мае некаторыя тэрыторыі на паўночным усходзе [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыкі]] — там разьмяшчаецца [[Француская Гвіяна]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Maps of France}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія Францыі]]