Біялягічная клясыфікацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д + крыніцы
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
 
Радок 7:
* экстрапаляцыя, гэта азначае прадказаньне прыкметаў аб’екта, якое засноўваецца на тым, што ён адносіцца да таго ці іншага таксона.
 
Найстаражытная сыстэма біялягічнай клясыфікацыі была распрацаваная старажытнагрэцкім філёзафам [[Арыстотэль|Арыстотэлем]], які клясыфікаваў жывёлаў, грунтуючыся на спосабе іхнага перамяшчэньня, як то зямлёй, вадой або паветрам, а расьліны паводле памераў, разьдзяліўшы іх на малыя, сярэднія ій вялікія<ref name="scienceforkids">[http://scienceprojectideasforkids.com/2010/history-of-classification/ ''«History Of Classification»'']. VanCleave's Science Fun.</ref>.
 
Сучасныя клясыфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па герархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні герархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): [[царства (біялёгія)|царства]], [[тып (біялёгія)|тып]], [[кляса (біялёгія)|кляса]], [[атрад (біялёгія)|атрад]], [[сямейства (біялёгія)|сямейства]], [[род (біялёгія)|род]] і, уласна, [[від (біялёгія)|від]]<ref name="scienceforkids"/>. Прынята, што любы пэўны арганізм павінен пасьлядоўна належыць да ўсіх сямі катэгорыяў. У складаных сыстэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і іншыя). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі. Такі прынцып пабудовы сыстэмы атрымаў назву Лінэеўскай герархіі, у гонар шведзкага натураліста [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай клясыфікацыі<ref>[https://davesgarden.com/guides/articles/view/2051 ''«From Aristotle to Linnaeus: the History of Taxonomy»'']. Dave's Garden.</ref>.