Гіп-гоп: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
Радок 10:
Хоць шмат асобаў, якія наштодзень ня маюць нічога супольнага з гіп-гопам можа зьдзівіць, гэта музыка, якая мае насамрэч вельмі шмат розных гучаньняў, неаднаразова дыямэтральна зьмяняецца. Як калісьці сказаў [[Баста Раймз]]: «Кожную музыку можна перарабіць на гіп-гоп, але ўжо гіп-гоп перарабіць на іншую музыку немагчыма».
 
Агульна прынята, што культура гіп-гопу складаецца з чатырох элемэнтаў: графіці, брэйк-дэнс, [[Дыджэй|дыджэінг]] і эМ-Сі’інг. З двух апошніх, разам узятых (плюс біт-Боксбокс, на які часта забываюцца) складаецца музычны стыль рэп.
 
Гіп-гоп як стыль жыцьця нарадзіўся вельмі даўно{{Калі?}} ў розных кутках ЗША, але ўласьцівай яго радзімай лічаць Паўднёвы [[Бронкс]]{{Няма крыніцы}}, адзін з самых бедных раёнаў Нью-Ёрку. Якраз ў гэтую частку гораду трапіў у 1967 годзе, прыехаўшы зь Ямайкі хлопчык Кліў Кампбэл, якога пазьней назвалі Кул Хэрк ({{мова-en|DJ Kool Herc}}). Менавіта яго лічаць адным зь піянэраў гіп-гопа. Пачынаючы з 1969 году Кул Хэрк часта зьяўляўся на моладзевых тусоўках і мерапрыемствах. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх ні ў каго не было. Тады пры дапамозе свайго бацькі ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймса Браўна — «Sex Machine», які быў яскравым прыкладам «фанка», які ўваходзіў тады ў моду. Зь цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў «Дыджэй», а сама чыннасьць пачала называцца «дыджэінгам». Існаваў і другі назоў прафэсіі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў — майстар цырымоніі, у арыгінале «master of ceremony», у скароце — MC — Эм-Сі.
У дакумэнтальным фільме 30-х гадоў афра-амэрыканскія хлапчукі танчаць на тратуарах гета.{{Няма крыніцы інфармацыі}} Ужо тады самыя рытмічныя й спрытныя дзеці цэлымі днямі выбівалі чачотку на асфальце, прэзэнтуючы свае майстэрства. Было бачна, зь якім задавальненьнем яны выбіваюць чачотку, робячы пры гэтым вельмі складаныя, выдуманыя дарэчы «па» — скокі праз сваю нагу, нетыповыя рухі рукамі й шмат іншых, якія немагчыма апісаць. Цікавасьць белай аўдыторыі да гіп-гопу як у Амэрыцы, так і ў іншых краінах пачалася менавіта з Брэйк-Дэнса. Як вядома, мова цела ўнівэрсальна. А гэты дзіўнаваты спосаб руху ў танцы выклікаў паўсюль вялізарную зацікаўленасьць у сярэдзіне 1980-х. Пачаліся конкурсы й спаборніцтвы танцораў, якія зараз называюцца Бі-Бой’амі. Пачалі вылучацца розныя стылі. Агульна Брэйк дзеліцца на дзьве часткі: акрабатычную й пантамімічную. Першая, якая завецца Брэйкінг, або Брэйк-Дэнсінг, складаецца з набору розных мэтадаў кручэньня на галаве, сьпіне, руках, плячах і гэтак далей. Другая — пантамімічная частка Брэйку дае неабмежаваную магчымасьць для імправізацыі. А агульна выглядае як рухі робатаў. У Нью-Ёрку гэта тэхніка завецца Электра-Буггі, а ў Лос-Анджэлесе — Поп-Локінг.
 
Гіп-гоп як стыль жыцьця нарадзіўся вельмі даўно ў розных кутках ЗША, але ўласьцівай яго радзімай лічаць Паўднёвы [[Бронкс]], адзін з самых бедных раёнаў Нью-Ёрку. Якраз ў гэтую частку гораду трапіў у 1967 годзе, прыехаўшы зь Ямайкі хлопчык Кліў Кампбэл, якога пазьней назвалі Кул Хэрк ({{мова-en|DJ Kool Herc}}). Менавіта яго лічаць адным зь піянэраў гіп-гопа. Пачынаючы з 1969 году Кул Хэрк часта зьяўляўся на моладзевых тусоўках і мерапрыемствах. Каб вылучыцца сярод сваіх знаёмых, ён вырашыў уключаць на танцах вінілавыя кружэлкі, бо раней былі толькі такія, якіх ні ў каго не было. Тады пры дапамозе свайго бацькі ён атрымаў вельмі рэдкі, на тыя часы альбом Джэймса Браўна — «Sex Machine», які быў яскравым прыкладам «фанка», які ўваходзіў тады ў моду. Зь цягам часу Кул зрабіўся тым, што пазьней атрымала назоў «Дыджэй», а сама чыннасьць пачала называцца «дыджэінгам». Існаваў і другі назоў прафэсіі таго, хто дабіраў кружэлкі для танцаў, пускаў іх і адначасова іх анансаваў — майстар цырымоніі, у арыгінале «master of ceremony», у скароце — MC — Эм-Сі.
 
Пазьней, калі дыджэі ўжо ня проста анансавалі кружэлкі, пачалі вымаўляць пад музыку рытмічныя тэксты, гэта ўжо ператварылася ў новы від творчасьці, названы рэпам. Ёсьць дзьве расшыфроўкі гэтай абрэвіятуры. Некаторыя спэцыялісты расшыфроўваюць яе як Rhythmical American Poetry (Рытмічная Амэрыканская Паэзія), іншыя кажуць — Read and Play (Чытай і Забаўляйся). А «эм-сі» зрабілася сынонімам рэп’а, ужо тады калі рэперамі зрабіліся ня толькі дыджэі, а спэцыяльныя выканаўцы. Тое што выдумаў Кул Хэрк, можна прыблізна апісаць, як сумесь ігры дзьвюх кружэлак, з адпаведнымі выразкамі гукаў. Гэты часта ўлётны, скрыты дзесьці паміж зусім не танцавальнай какафоніяй гукаў, часта працяглы на некалькі сэкунд, фрагмэнт, пульсуючы шалёным рытмам перкусыі, запетляны (сёньня да гэтага выкарыстоўваюцца сэмплеры, але раней усё было ў руках дыджэя, каторы клаў на грамафоны дзьве копіі такога самага вініла і зьмяняў некалькі сэкундную частку песьні ў некалькі хвілінны баль для вуха й ног), стварыў з пачатку фундамэнты гіп-гоп’а, а пазьней амаль усёй сучаснай музыкі. Электра, хаўс, тэхна, а таксама [[брэйкбіт]], [[драм-н-бас]] — гэта ўсё дзеці, або найменш блізкая радня гіп-гоп’а.