Мэнструацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д запыт крыніцы
– непацьверджаныя зьвесткі
Радок 1:
'''Мэнструацыя''', або '''аплава'''{{Няма крыніцы}} (ад {{мова-la|Mensis|скарочана}} — «месяц») — частка мэнструальнага цыклю жаночага арганізму, адрыньваньне функцыянальнага плясту эндамэтрыя ([[сьлізьневая абалонка|сьлізьневай абалонкі]] [[маціца|маціцы]]), якое суправаджаецца крывацёкам. Ад першага дня мэнструацыі пачынаецца адлік мэнструальнага цыклю. Тое, што мэнструальная кроў ня згортваецца і мае больш цёмны колер, чым [[кроў]], якая цыркулюе ў [[судзіна|судзінах]] зьяўляецца нормай. Гэта тлумачыцца прысутнасьцю ў мэнструальнай крыві набору [[фэрмэнты|фэрмэнтаў]].
 
Мэнструацыя звычайна адбываецца кожны месяц, але маюцца і нестандартныя тэрміны мэнструацыі. Да плоцевага пасьпяваньня, у пэрыяд [[цяжарнасьць|цяжарнасьці]] і адразу пасьля родаў, у мэнапаўзе мэнструацыя адсутнічае. Вылучэньні адразу пасьля родаў называюцца лохіі і працягваюцца некалькі тыдняў. Часам падчас кармленьня грудзьмі мэнструацыя можа адсутнічаць нейкі час і на гэтым адсутнасьці мэнструацыі пабудаваны такі мэтад засьцярогі ад цяжарнасьці як мэтад ляктацыйнай амэнарэі. Першае зьяўленьне мэнструацыі ([[мэнархэ]]) у [[жанчына|жанчыны]] адбываецца ў 12—14 гадоў, аднак у сярэднім гэты паказчык вагаецца ад 9—11 да 19—20 гадоў. Пасьля першай мэнструацыі наступная можа быць праз 2 або 3 месяцы. З часам мэнструальны цыкль усталёўваецца і працягваецца звычайна 28 дзён, але працягласьць цыклю можа складаць ад 21 да 35 дзён. Толькі ў 13% ад усіх жанчынаў цыкль складае роўна 28 дзён. Мэнструацыя доўжыцца прыкладна 2—8 дзён.