Лёгкая атлетыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Лёгкая_атлетика?oldid=92778933
Радок 2:
'''Лёгкая атлетыка''' — від [[спорт]]у, у які ўваходзяць розныя спартовыя спаборніцтвы заснаваныя на такой дзейнасьці, як то бег, скокі й кіданьне. Кіданьні й скокі звычайна адбываюцца ў цэнтральнай плошчы [[стадыён]]а, у той час калі бег праходзіць па-за травяным пакрыцьцём пляцоўкі. Лёгкая атлетыка складаецца з такіх спартовых дысцыплінаў, як то спаборніцтвы на стадыёне, [[шашэйны бег]], [[бег па перасечанай мясцовасьці]] й [[спартовая хадзьба]]. Самыя вядомыя спаборніцтвы па гэтаму віду спорту ёсьць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульнях]] і [[чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы]]. [[Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў]] (ІААФ) зьяўляецца міжнародным органам па лёгкай атлетыцы, яна была створана ў [[1912]] годзе й на сёньня аб’ядноўвае 213 нацыянальных фэдэрацыяў.
 
Лёгкая атлетыка, як правіла, складаецца зь індывідуальных відаў спорту, дзе спартоўцы супэрнічаюць адзін з адным дзеля выяўленьня пераможцы. У спаборніцтвах на хуткасьць перамагае спартовец з хуткім часам, у той час як у скоках і кіданьнях перамагае спартовец, які дамогся найбольшай адлегласьці альбо вышыні. Спаборніцтвы па бегу падзяляюцца на [[спрынт]], [[бег на сярэднія дыстанцыі|бег на сярэднія]] й [[бег на доўгія дыстанцыі|доўгія дыстанцыі]], [[эстафэта|эстафэты]] й [[бег з бар’ерамі]]. Спаборніцтвы па скоках уключаюць у сябе [[скокі ў даўжыню]], [[трайныпатройны скачок|патройны скок]], [[скокі ў вышыню]] й [[скокі з шастом]], у той час як найбольш распаўсюджанымі спаборніцтвамі па кідаючым відам ёсьць [[штурханьне ядра]], [[кіданьне дзіды]], [[кіданьне дыска|дыска]] й [[штурханьне молата|молата]]. Ёсьць таксама шматбор’і, як то [[сямібор’е|сямібор’і]] й [[дзесяцібор’е|дзесяцібор’і]], у якім спартоўцы спаборнічаюць у некалькіх зь пералічаных відаў.
 
Лепшыя паказчыкі ў кожнай з дысцыплінаў захоўваюцца на сусьветным і нацыянальным узроўнях, і называюцца сусьветнымі й нацыянальнымі рэкордамі, таксама рэкорды захоўваюцца й на асабістым ўзроўні. Аднак, спартоўцы, якія парушылі правілы спаборніцтваў, дыскваліфікуюцца са спаборніцтваў й іхныя дасягненьні не ўлічвацца.
 
== Пляцоўкі ==
=== Адкрыты стадыён ===
[[Файл:2003 World Athletics Championships (147769455).jpg|значак|Спаборніцтвы чэмпіянату сьвету па лёгкай алтетыцы 2003 годзе, якія праходзілі на «[[Стад дэ Франс]]».]]
У большасьці выпадкаў [[лёгкаатлетычны стадыён]] бывае сумешчаны з футбольным стадыёнам і полем, як то менскі стадыён «[[Дынама (стадыён, Менск)|Дынама]]». У ЗША легкаатлетычны стадыён сумешчаны са стадыёнам для [[амэрыканскі футбол|амэрыканскага футболу]] або [[лякрос]]у. Легкаатлетычны стадыён стандартна ўключае ў сябе авальную 400-мэтровую дарожку, якая звычайна складаецца з 8 ці 9 асобных дарожак, а таксама сэктараў для спаборніцтваў у скоках і кіданьнях. Дарожка для бегу на 3000 мэтраў зь перашкодамі мае асаблівую разьметку, а перашкода з вадой вынесеная на спэцыяльны віраж.
 
Прынята вымяраць дыстанцыю на стадыёнах у мэтрах, як то бег на 10 000 мэтраў, а на шашы або адкрытай мясцовасьці ў кілямэтрах, як то крос 10 кілямэтраў. Дарожкі на стадыёнах маюць спэцыяльную разьметку, якая адзначае старт усіх бегавых дысцыплінаў і калідоры для перадачы эстафэты. Часам спаборніцтвы па кіданьні молату ці дзіды вылучаюць у асобную праграму ці ўвогуле выносяць за межы стадыёну, бо патэнцыйна ладунак, выпадкова які выляцеў за межы сэктару, можа нанесьці калецтва іншым удзельнікам спаборніцтваў або гледачам.
 
=== Закрыты манеж ===
Стандартна ўключае ў сябе авальную 200-мэтровую дарожку, якая складаецца з чатырох-шасьці асобных дарожак, дарожку для бегу на 60 мэтраў і сэктараў для скачковых відаў. Адзіны від для кіданьняў, які ўваходзіць у праграму зімовага сэзону ў закрытых памяшканьнях — гэта штурханне ядра й, як правіла, ён ня мае спэцыяльнага сэктару й арганізуецца асобна на месцы іншых сэктараў. Афіцыйныя спаборніцтвы [[Міжнародная арганізацыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў|Міжнароднай арганізацыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў]] праводзяцца толькі на 200-мэтровай дарожцы, аднак існуюць стадыёны з нестандартнай дарожкай, як то 140 мэтраў, 300 мэтраў і іншыя.
 
У манежы на віражах закладваюць пэўны кут ухілу, звычайна да 18°, які палягчае бегунам праходжаньне дыстанцыі на паваротах з малым радыюсам крывізны. Пачынаючы з 2006 году, дыстанцыя 200 мэтраў была выключана з праграмы чэмпіянатаў сьвету і Эўропы паводле меркаваньняў, што ўдзельнікі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы, бо той, хто бяжыць па зьнешняй дарожцы, знаходзіцца ў самых выгадных умовах. Аднак на некаторых спаборніцтвах забегі на 200-мэтровай дыстанцыі праводзяцца да гэтага часу.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Athletics}}
* [http://www.iaaf.org/ Афіцыйны сайт СФЛА]
* [http://www.bfla.eu/ Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі]