Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Ѳ''', '''ѳ''' ('''тэ́та''') — перадапошняя літара Стараславенская азбука|стара...'
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Ѳ''', '''ѳ''' ('''тэ́та''') — перадапошняя літара [[Стараславенская азбука|стара-]] і [[царкоўнаславенская мова|царкоўнаславенскай мовы]] [[кірыліца|кірыліцы]], апошняя (пасля выхаду з ужытку ў канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] [[іжыца|іжыцы]]) літара дарэвалюцыйнага [[расейскі альфабэт|рускага альфабэту]].
Да 1897 выкарыстоўвалася ва Удмурцкам альфабэце.
 
== Гісторыя ==
Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ, θ), якая мае лікавае значэнне — 9. У кірыліцы выглядае як [[Файл:Early_Cyrillic_letter_Fita.png|спасылка=https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Early_Cyrillic_letter_Fita.png]] (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй сярэдзіны ці нават тычыцца яго знізу, што можа прыводзіць да змешвання гэтай літары з Д). У першапачатковае глаголіцы, як мяркуюць, тэта адсутнічала; у пазнейшай сустракаецца запазычаны ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак [[Файл:GlagolitsaThita.gif|спасылка=https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:GlagolitsaThita.gif]] (Ⱚ), які не мае лічбавага значэння.
 
Літара Ѳ (тэта) пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога th. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [т], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [ф] і прыкладна да сярэдзіны XVII ст. выкарысталася як варыянт літары [[Ф]] (хверт), безадносна этымалёгіі.
 
Пазьней розначытанні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:
 
{| class="wikitable"
|+
!Арыґінал
!Чытаньне і перадача ў беларускае мове
!Чытаньне і перадача ў расейскай мове
|-
|'''Ѳеодоръ'''
|Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар
|Феодор — Федор — Фёдор
|-
|'''Ѳекля'''
|Тэкля
|Фекла — Фёкла
|-
|'''Миѳъ'''
|Міт
|Миф
|-
|'''Орѳографія'''
|Артаґрафія
|Орфография
|-
|'''Каѳедра'''
|Катэдра
|Кафедра
|}