Саранск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: блёк крыніцаў
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 54:
Саранск быў заснаваны ў 1641 годзе як крэпасьць на паўднёва-ўсходняй ускраіне [[Маскоўская дзяржава|Расейскага царства]], на Атэмарскай засечнай рысе, якая была часткай вялікай умацаванай лініі, якая будавалася была з 1638 па 1653 гады і цягнулася ад [[Белгарад]]у да [[Ульянаўск|Сымбірску]]. Крэпасьць разьмяшчалася на беразе ракі [[Інсар (рака)|Інсар]]. Першымі жыхарамі крэпасьці былі казакі, стральцы і пушкары, якія пераехалі сюды з бліжэйшых гарадоў, а таксама насельніцтва навакольных вёсак, то бок расейцы, [[эрзяны]], [[машканы]] і [[татары]].
 
У 1651 годзе Саранск стаў адміністрацыйным цэнтрам Саранскага павета. Практычна з гэтага ж часу ён стаў горадам, хоць афіцыйна статус гораду ён атрымаў толькі ў 1780 годзе [9]. Увосень 1670 году яго захапіў адзін з атрадаў [[Сьцяпан Разін|Сьцяпана Разіна]] пад правадырствам Міхаіла Харытонава, горад і павет на некаторы час сталі апорным пунктам, які забясьпечваў войскі Разіна харчаваньнем, фуражом і зброяй. У сьнежні таго ж году царскія войскі пасьля неаднаразовых спробаў штурму авалодалі горадам, і войскі Разіна былі вымушаныя пакінуць Саранск.
 
У 1708 годзе пасьля скасаваньня паветаў Саранск быў прыпісаны спачатку да [[Азоўская губэрня|Азоўскай губэрні]], аднак ужо у наступным годзе быў аднесены да [[Астраханская губэрня|Астраханскай]]. У 1719 годзе была праведзена рэформа, накіраваная на памяншэньне слаба кіраваных велізарных тэрыторыяў, то бок губэрні былі падзеленыя на правінцыі. Саранск увайшоў у склад Пензенскай правінцыі [[Казанская губэрня|Казанскай губэрні]].