Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 69:
|Сайт =
}}
'''Тыра́на''' ({{мова-sq|Tiranë}} ці ''Tirana'') — сталіца і найбуйнейшы горадам [[Альбанія|Альбаніі]], а таксама сэрца культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці гэтай краіны. Ён разьмешчаны уў цэнтры краіны і акружаны пагоркамі з усходу, дзе таксама месьціцца гара [[Дайці]]. Горад разьмешчаны прыкладна за 700 км на поўнач ад [[Атэны|Атэнаў]], 290 км на захад ад [[Скоп’е]], за 250 км на паўднёвы ўсход ад [[Прышціна|Прышціны]] і за 160 км на поўдзень ад [[Падгорыца|Падгорыцы]].
 
Тырана мае багатую гісторыю, якая сыходзіць ад часоў палеаліту і да сёньняшняга дня. Як сьцьвярджаюць розныя архэолягі, Тырана і ейныя навакольлі маюць старажытныя ілірыйскыя тапонімы, бо яны зьяўляюцца аднымі з самых раньніх рэгіёнаў у Альбаніі, якія былі заселеныя. Адзін са старажытных помнікаў, [[Тыранская мазаіка]], як мяркуецца, быў часткай старажытнарымскага дома III стагодзьдзя. Пазьней, у V і VI стагодзьдзях, старажытная хрысьціянская базыліка была пабудавана каля гэтага месца. Тырана, як горад, была заснавана ў 1614 годзе. У сутнасьці да пачатку XX стагодзьдзя горад ня быў якім-небудзь значыным палітычным цэнтрам. Але ў 1920 годзе [[Люшанскі кангрэс]] абвесьціў Тырану сталіцай Альбаніі, якая набыла незалежнасьць у 1912 годзе.
 
Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых местаў на [[Балканскі паўвостраў|Балканскім паўвостраве]], маючы насельніцтва ў 800 тысячтысячаў чалавек, і найбуйнейшым альбанамоўным горадам у сьвеце<ref>[http://www.instat.gov.al/en/themes/population.aspx Population]. Instituti i Statistikave.</ref>. Тырана таксама зьяўляецца самай вялікай аглямэрацыяй у краіне. Амаль усе найбуйнейшыя кампаніі, сродкі масавай інфармацыі і навуковыя ўстановы краіны маюць свае штаб-кватэры ў горадзе. Тырана ўваходзіць у сьпіс дзесяці самых сонечных гарадоў у Эўропе, у агульнай складанасьці атрымліваючы каля 2544 сонечных гадзін у год<ref>[https://www.currentresults.com/Weather-Extremes/Europe/sunniest-cities.php Sunniest Cities in Europe]. Current Results.</ref>.
 
== Дэмаграфія ==
Радок 80:
== Эканоміка ==
[[Файл:TID Tower Tirana - Plaza Hotel Tirana Albania 2017 (2).jpg|міні|200пкс|зьлева|TID Tower — самы высокі будынак у горадзе]]
Тырана разам з [[Дурэс]]ам зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым сэрцам Альбаніі. Ён таксама зьяўляецца буйным цэнтрам гандлю, нерухомасьці, банкаўскай справы і фінансаў, розьнічнага гандлю, транспарту, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэклямы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскагабухгальтарскага ўліку, страхаваньня і моды ў краіне. Горад пачаў разьвівацца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі мясцовыя майстры на тыранскім базары гандлявалі вырабамі з шоўку, скуры, керамікі і жалеза, срэбра і золата і баваўнянымі тканінамі<ref>[http://www.academia.edu/4406992/The_History_Form_and_Function_of_the_Old_Bazaar_in_Tirana The History, Form and Function of the Old Bazaar in Tirana]. Academia.edu.</ref>.
 
Шматлікія айчынныя і міжнародныя кампаніі грунтуюцца ў Тыране, як то мінэральная кампанія [[AlbChrome]] (другі па велічыні горназдабыўчы комплекс ў Эўропе), нафтавая [[Taçi Oil]] (адна зь сярод найбуйнейшых нафтавых кампаніяў на Балканах), тэхналягічныя [[Albtelecom]], [[Vodafone]], [[Telekom Albania]], банкі Central Bank, [[Raiffeisen Albania]], [[Banka Kombetare Tregtare]], [[American Bank of Albania]], [[Credins Bank]], [[Tirana Bank]], і электронны Neptun.