Фэрэнц Пушкаш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 20:
'''Фэ́рэнц Пу́шкаш''' ({{мова-hu|Puskás Ferenc}}; 1 красавіка 1927 году, [[Будапэшт]], [[Каралеўства Вугоршчына (1920—1946)|Вугоршчына]] — 17 лістапада 2006, [[Будапэшт]], [[Вугоршчына]]) — выбітны вугорскі футбаліст і трэнэр, па праве лічыцца адным з найвялікшых футбалістаў усіх часоў. Гуляючы на пазыцыі нападніка, Фэрэнц забіў 84 галоў у 85 міжнародных матчах за [[Зборная Вугоршчыны па футболе|зборную Вугоршчыны]] і 514 галоў у 529 матчах у вугорскай і гішпанскай лігах. Ён стаў алімпійскім чэмпіёнам ў 1952 годзе і прывёў сваю зборную да фіналу [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1954 году|чэмпіянату сьвету 1954 году]], дзе быў абраны лепшым гульцом турніру. Ён выйграў тры эўрапейскіх кубка (1959, 1960, 1966), 10 нацыянальных чэмпіянатаў (5 разоў вугорскі і 5 разоў гішпанскі) і меў 8 індывідуальных узнагародаў.
 
Пушкаш пачаў сваю кар’еру ў Вугоршчыне, дзе гуляў за «[[Гонвэд Будапэшт|Гонвэд]]». Ён быў лепшым бамбардзірам вугорскай лігі чатыры разы, а ў 1948 годзе, ён стаў лепшым бамбардзірам сярод усіх чэмпіянатаў у Эўропе. На працягу 1950-х гадоў ён быў важным чальцом і капітанам зборнай Вугоршчыны, вядомы пад мянушкай «Магутны мадзьяр». У 1958 годзе, праз два гады паьсляпасьля [[Вугорская рэвалюцыя 1956 году|вугорскай рэвалюцыі]] ён эміграваў у [[Гішпанія|Гішпанію]], дзе гуляў за мадрыдзкі «[[Рэал Мадрыд|Рэал]]».
 
У кастрычніку 2009 году ФІФА абвесьціла пра стварэньне [[узнагарода ФІФА імя Фэрэнца Пушкаша|ўзнагароды ФІФА імя Фэрэнца Пушкаша]], якая прысуджаецца гульцу, які забіў «самы прыгожы гол» за мінулы год.