Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д афармленьне
Радок 1:
'''Карл V''' ([[24 лютага]] [[1500]] — [[21 верасьня]] [[1558]]) — імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], вядомы ў сваіх гішпанскіх уладаньнях, як '''Карл I'''. Карл быў сынам [[Філіп I (кароль Кастыліі)|Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага]] і [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны, каралевы Кастыліі]]. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, [[Ізабэла I|Ізабэле, каралеве Кастыліі]] і [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанду, каралю Арагона]], а таксама імпэратару [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліяну І]].
 
Карл быў гаспадаром вялікай часткі Эўрапэйскагаэўрапейскага кантынэнту ад [[1519]] году да часу свайго адрачэньня ад трону ў [[1556]] годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі [[Нямеччына]], [[Аўстрыя]], [[Нідэрлянды]], Паўднёвая [[Італія]], землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы да Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.
 
[[Файл:Carlos V en Mühlberg, by Titian, from Prado in Google Earth.jpg|міні|200пкс|Імпэратар Карл V у бітве пры Мюльбэрге, 1548 год, [[Тацыян]]]]
 
Карл V вызначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяньнем рэлігійнай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], якая пачалася [[31 кастрычніка]] [[1517]] году з публікацыі «95 Тэзаў» [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]], канфліктам з [[Францыя]]й ды абаронай сваёй цёткі [[Катарына Арагонская|Катарыны Арагонскай]] у яе мэтрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём [[Ангельшчына|Ангельшчыны]].
 
Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў [[Фляндрыя|флямандзкім]] горадзе [[Гент]]. Культура і прыдворнае жыцьцё бургудзкіх [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]] у шмат чым паўплывала на яго жыцьцё. Нарадзіўшыся спадкаемцам [[Бургундзкая дынастыя|Бургундзкай дынастыі]], нямецкіх [[Габсбургі|Габсбургаў]] ды гішпанскім [[Трастамара]], Карл вольна размаўляў па-галяндзку, нямецку, гішпанску, француску ды італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-гішпанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-француску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».
Радок 11:
Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі француская ды галяндзкая, на якіх ён размаўляў з маленства. Гішпанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоваў, якія былі пастаўленыя перад ім гішпанскімі [[Картэсы|Картэсамі]], для атрыманьня гішпанскае кароны. Нягледзячы на тое, што [[Гішпанія]] зь яе магутным флётам і войскам, яе багацьцямі заакіянскіх калёніяў, была галоўнай часткай яго ўладаньняў, ён так і ня стаў абсалютным гішпанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.
 
[[10 сакавіка]] [[1526]] году Карл ажаніўся на сваёй кузынцы [[Ізабэла Партугальская|Ізабэле Партугальскай]]. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабэла падзялялі шчырую [[Дарослая прывязанасьць|прыязнасьць]] адно да аднаго. Заўчасная сьмерць Ізабэлы [[1 траўня]] [[1539]] году пакінула Карла эмацыйна зруйнаваным. Па яе сьмерці імпэратар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.
 
У [[1556]] годзе Карл адрокся ад трону і сышоў у кляштар Сьвятога Юстына ў [[Экстрэмадура|Экстрэмадуры]]. Нягледзячы на тое, што былы імпэратар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым ня менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе справаў імпэрыі. Па сваім адрачэньні Карл пакінуў свайму сыну, [[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіпу II Гішпанскаму]] сваю гішпанскую імпэрыю, якая ўключала ў сябе саму Гішпанію, Нідэрлянды, Нэапалітанскія землі і гішпанскія ўладаньні ў Амэрыке. Брат імпэратара, [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынанд]] атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імпэратара.
 
Карл адыйшоў з гэтага сьвету [[21 верасьня]] [[1558]] году ў выніку захворваньня на малярыю. Праз дваццаць шэсьць гадоў па яго сьмерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ [[Эль Эскарыял]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 24:
|папярэднік=[[Ізабэла I]]
|назва=[[Каралі Кастыліі ды Ляона|Кароль Кастыліі ды Ляона]]
|гады=[[1516]]—[[1556]]1516—1556
|наступнік=[[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіп II]]
}}
{{Адзінка блёку
|папярэднік=[[Фэрдынанд II (кароль АрагонаАрагону)|Фэрдынанд II]]
|назва=[[Каралі АрагонаАрагону|Кароль АрагонаАрагону]]
|гады=[[1516]]—[[1556]]1516—1556
|наступнік=[[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіп II]]
}}
Радок 36:
|папярэднік=[[Максімілян I (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Максыміліян І]]
|назва=[[Імпэратары Сьвятой Рымскай Імпэрыі|Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі]]
|гады=[[1520]]—[[1556]]1520—1556
|наступнік=[[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынанд I]]
}}