Сымон Якавюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Палітык}} '''Сымон Якавюк''' ({{Нарадзіўся|0|0|1881}}, в. Дубіны (Падляскае ваявод...'
 
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 5:
Нарадзіўся ў 1881 годзе ў сялянскай сям'і. Скончыў Бельскае 8-класнае павятовае вучылішча (1897). Навучаўся ў [[Віленскае тэхнічнае вучылішча|Віленскім тэхнічным вучылішч]]ы, з 1900 году пачаў працаваць на чыгунцы ў [[Беласток]]у. У 1914 годзе мабілізаваны ў царскую армію, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], прапаршчык (1916), служыў на Каўказскім фронце.
 
Удзельнік Гарадзенскага беларускага сялянскага з'езду (1918). Уваходзіў у [[Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны|Цэнтральную беларускую раду Гарадзеншчыны]] (1919). 28 сакавіка 1920 году абраны ў [[Беларускі нацыянальны камітэт (Горадня)|Беларускі нацыянальны камітэт]] у Гародні. Пасьля таго, як 21 сакавіка 1921 году польскія ўлады зачынілі Гродзенскі БНК, ён дзейнічаў у падпольлі. У лістападзе 1922 году Сымон Якавюк абраны паслом (дэпутатам) польскага Сейму. Уваходзіў у [[Беларускі пасольскі клубклюб]]. Фігурант «працэсу 45-ці» ў Беластоку (1923), на якім абвінавачваўся ў сувязях з беларускімі паўстанцамі, апраўданы судом. У канцы сьнежня 1923 году Варшаўскі акруговы суд прыгаварыў С. Якавюка да чатырох гадоў катаржнай працы. На самым пачатку 1924 году перабраўся ў [[Коўна]] (Летува). Прымаў удзел у палітычным жыцьці беларускай эміграцыі, уваходзіў у [[Беларускае культурна-асьветнае таварыства (Коўна)]], абіраўся яго старшынёй. Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі, удзельнічаў у антыфашысцкім руху.
 
Пасля вайны на гаспадарчай працы ў Літве. У 1955 годзе хадайнічаў аб пэрсанальнай пэнсіі, спасылаючыся на сваё шматгадовае (з 1918) супрацоўніцтва з савецкімі спецслужбамі. Да пачатку 1960-х гадоў перабраўся ў [[Гародня|Гародню]].