Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя''' ''(БСДРП)'' — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені [[1917]] да красавіка [[1918]]. Створана ў [[Петраград]]зе на аснове Нарвэнскай арганізацыі [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ), спачатку налічвала каля 500 чальцоў, у асноўным рабочых. Пазьней да БСДРП далучылася Гэльсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў [[Балтыйскі флёт|Балтыйскага флёту]]. У выканаўчы камітэт уваходзілі [[Аляксандр Чарвякоў]], [[IофіфIоcіф Лагун]], Ю. У. Памецка, У. В. Скарынка, [[Аляксандар Усьціловіч]] і інш.
 
Вяла палітычную і культурна-асьветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з сьнежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграду (Памецка, зь лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, разам з ёю ў верасьні 1917 года ўваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый, які аб'ядноўваў дробнабуржуазныя арганізацыі рэгіёнаў Расеі.