Аксана Спрынчан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
З 2000 году пачала пісаць вершы, першыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псэўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 у аб’яднаньні «Літаратурнае прадмесьце». Рэдактар часопісаў «Паміж» № 4 і № 5 (з [[Віка Трэнас|Вікай Трэнас]]). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацьвер» (газэта «Голас Радзімы»). З 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў<ref name="кам" />. У 2006 разам са Зьмітром Арцюхом стварылі паэтычны тэатар «Арт. С».
 
У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасьля чаго пачала пісаць творы для дзяцей. Друкавалася ў часопісах «[[ARCHE Пачатак|ARCHE]]», «[[Вожык (часопіс)|Вожык]]», «[[Вясёлка (часопіс)|Вясёлка]]», «[[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]», «Крыніца», «[[Маладосць]]», «[[Нёман (1945)|Нёман]]», «Паміж», «Першацвет», «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», «Тэрмапілы», у газэтах «Голас Радзімы», «[[Літаратура і Мастацтва]]», «[[Наша Ніва]]», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і іншых. Частка вершаў пакладзена на музыку, песьні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы.
 
Калекцыянуе [[сувэнір]]ы і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.