Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы выпраўленьне спасылак
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Consulate General of the Republic of Belarus in Białystok.jpg|міні|300пкс|Генэральны кансулят Рэспублікі Беларусь у Беластоку]]
Згодна зь перапісам [[2002]] году, у [[Польшча|Польшчы]] пражывае 50 тысячаў [[Беларусы|беларусаў]], пераважна ў [[Падляскае ваяводзтва|Падляскім ваяводзтве]] (96,6%; найбольш у [[Беласток]]у — 7,5 тысячаўтысячы). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбэргарта ў [[1992]] годзе іх колькасьць складала 215 тысячаў чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасьць беларусаў дасягае 230 тысячаў.
 
На думку польскага дасьледчыка К. Падляскага, напрыканцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысячаў беларусаў, паводле зьвестак [[:be:Польская_аўтакефальная_праваслаўная_царква{{Артыкул у іншым разьдзеле|Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]]|be|Польская аўтакефальная праваслаўная царква}} — 290 тысячаў (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сойм у [[1989]] годзе на Беласточчыне беларусы складалі 30% насельніцтва (206,8 тысячаў чалавек), у тым ліку ў [[Беласток]]у 25% (65,5 тыс. чал.), [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тысячаўтысячы чалавек). Паводле перапісу [[беларуская мова|беларускую мову]] ў штодзённных зносінах ужывае толькі 40,6 тысячаўтысячы чалавек.
 
Абароне правоў і інтарэсаў беларускае дыяспары ў Польшчы спрыяюць Дэклярацыя аб беларуска-польскіх адносінах ([[кастрычнік]] [[1990]]), пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі [[Беларусь|Беларусі]] й Міністэрствам народнае адукацыі Польшчы (сакавік [[1992]]), беларуска-польская Дамова аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве ад [[23 чэрвеня]] [[1992]] году.
 
== Тэрыторыя найшчыльнейшага пражываньня ==
Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]], тэрыторыя якога была перададзеная ў [[1944]] годзе [[Польшча|Польшчы]]. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных меншасьцяў Польшчы (апроч іх адно [[летувісы]] ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]) беларусы складаюць больш за 20% насельніцтва, што, згодна з законам ад [[6 студзеня]] [[2005]] году, дало ім права на ўжываньне дзьвюхмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускае мовы]] ў кантактах з урадам. [[21 чэрвеня]] [[2007]] году беларуская мова стала афіцыйнай у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.<ref>''Hajnówka:'' Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007 [http://www.bialorus.pl/index.php?pokaz=archiwum&&Rozdzial=archiwum&&strona=169&&wybrane=13827]</ref>
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
Радок 66:
 
== Гісторыя ==
Беларуска-польскія кантакты вядомыя ад часоў раньняга [[Сераднявечча]] (гандлёвыя стасункі, дынастычныя шлюбы, вайсковыя сутыкненьні й інш.). Беларуская прысутнасьць у Польшчы й абмен насельніцтвам пачаліся ў часы [[ВКЛ]]. Ранейшыя беларусы траплялі на польскія землі як ваеннапалонныя. Прыкладам, калі ў [[1325]] годзе вялікі князь літоўскі [[Гедзімін]] аддаў сваю дачку [[Альдона Гедзімінаўна|Альдону]] за [[Казімер ІІІ Вялікі|Казімера]], сына [[Уладзіслаў І Лакетак|Ўладзіслава І Лакетка]], з Польшчы былі вернутая пэўная колькасьць ваеннапалонных, а ў складзе сьвіты Альдоны ў Польшчу былі накіраваныя выхадцы з ВКЛ. Лічыцца, што ў сярэдзіне ХІV ст. у Польшчы жыло каля 40 тыс. беларусаў. У [[1386]] годзе, ажаніўшыся з польскай каралевай [[Ядзьвіга]]й, каралём Польшчы стаў вялікі князь ВКЛ [[Ягайла]], які паклаў пачатак польскай каралеўскай дынастыі [[Ягелоны|Ягелонаў]].
 
У выніку [[Люблінская унія|Люблінскае вунііуніі]] [[1569]] году беларусы й палякі амаль да канца XVIII ст. апынуліся ў складзе аднае дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]]. Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітае]] пэўная колькасьць беларусаў жыла на этнічна польскіх землях у складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]]. Паводле перапісу [[1897]] угоду ў [[Прывісьлінскі край|Прывісьлінскім краі]] беларусы складалі 6,7% насельніцтва (каля 30 тыс. чал.), найбольш у [[Сувалкаўская губэрня|Сувалкаўскай]] (27 525 чал.) і [[Варшаўская губэрня|Варшаўскай]] (1354 чал.) губэрнях.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]], калі польская дзяржава была адноўлена, на ейных землях засталася частка этнічных беларусаў. У складзе Польшчы неўзабаве апынулася вялікая частка этнічна беларускіх земляў (г. зв. [[Заходняя Беларусь]]), што ўвайшлі ў склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Палескае ваяводзтва|Палескага]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага]], [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтваў]]. Паводле падлікаў статыстычных органаў [[СССР]] у Польшчы жыло 3250 тыс. чал. У верасьні [[1939]] году беларускія землі Польшчы ўвайшлі ў склад СССР. У часе [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баёх у [[1939]] годзе, уваходзілі ў склад [[Армія Андэрса|Арміі Андэрса]], [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] і [[Армія Людова|Арміі Людовай]].
 
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] уладыгоду ўлады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Беларусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]—[[1948]]1944—1948 гадах пераехалі больш за 270 тыс. чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'еПамор’е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск]]у й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.
 
Да [[1948]] уладыгоду ўлады Польшчы афіцыйна не прызнавалі наяўнасьці беларускае нацыянальнае меншасьці ў краіне. Арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасьць беларусаў, што пачалася напрыканцы 1940-х з аднаўленьня беларускага школьніцтва, актывізавалася ў [[1956]] годзе, калі ў Польшчы было створанае [[Беларускае грамадзка-культурнае таварыства]] (БГКТ), катэдра беларускае філялёгіі ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] й інш. У [[1956]] годзе пачала выдавацца газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», у [[1957]] годзе — «[[Беларускі каляндар]]», а ад [[1958]] году дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «[[Белавежа]]», створаныя беларускія ліцэі ў Бельску-Падляскім і Гайнаўцы. Паводле сацыяльнага статусу да канца 1950-х бальшыня беларусаў Польшчы была сялянамі.
 
У 1970-я і ў часе вайсковага становішча ў [[1981]]—[[1983]]1981—1983 гадах праз абмежаваньні з боку польскіх уладаў назіраўся спад грамадзка-культурнае актыўнасьці беларусаў. У 1980-я ўзьніклі [[Беларускае аб’яднаньне студэнтаў]] ([[1981]], зарэгістраванае ў [[1988]]), [[Гайнаўскі музэй помнікаў беларускае культуры]], шэраг беларускіх выдавецтваў і пэрыядычных выданьняў.
У 1990-я былі зарэгістраваныя [[Рада беларускіх арганізацыяў у Польшчы]], [[Саюз гмінаў усходняе Беласточчыны]], [[Зьвяз беларускай моладзі]], [[Беларускае гістарычнае таварыства]] (кіраўнік [[Алег Латышонак]]), [[Асацыяцыя беларускіх журналістаў]]. Створаныя [[Згуртаваньне варшаўскіх беларусаў]], беларускае культурна-асьветнае таварыства ў Гданьску «[[Хатка]]» ([[1992]]), беларускі гурток у [[Ольштын]]е. У [[1997]] угодзе ў сойм быў абраны кіраўнік БГКТ [[Ян Сычэўскі]].
 
== Грамадзка-культурнае жыцьцё ==
Радок 87:
 
== Адукацыя ==
[[Беларуская мова]] выкладаецца ў 39 пачатковых навучальных установах (у 23 школах, 14 гімназіях, 2 ліцэях), яе вывучае 8 тысячаў дзяцей і падлеткаў беларускае нацыянальнасьці. Ад [[1997]] угоду ў [[Беласток]]у існуе [[Беластоцкі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт]] (былы філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту), дзе ёсьць катэдра беларускае культуры.
 
== Палітычнае жыцьцё ==
Прадстаўнікі беларускае меншасьці ўваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001 году|парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] году беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў — [[Яўген Чыквін|Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар Чуж|Аляксандра Чужа]] — ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева|Сяргея Плеву]] (утрох — прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы|Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы|Уніі Працы]]). У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] годзе за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Яўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай меншасьцю былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[Высокамазавецкі павет|Высокамазавецкім]] і [[Замбраўскі павет|Замбраўскім]]). На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005|парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Яўген Чыквін]], набраўшы 1448114 481 голас. Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч|Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005|прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]] годзе. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскім]], [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскім]] і [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь|Беларусі]]. На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] годзе за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05%), найбольш — за [[Ян Чыквін|Яна Чыквіна]] (2405), [[Яўген Вапа|Аўгена Вапу]] (1669) йі [[Яўген Мірановіч|Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускае меншасьці атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша|Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскай плятформай]]. У [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларускі Выбарчы Камітэт|Беларускі Выбарчаму Камітэту]]. На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] году [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19% галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы|летувіскае]] меншасьці.
 
== Меншасьць і электронныя СМІ ==
Першая праграма па-беларуску зьявілася на «[[Радыё Беласток]]» у [[1956]] годзе. На радыё існуюць наступныя беларускамоўныя праграмы й перадачы: «Пад знакам Пагоні», «Пажадальная песьня», «Духоўныя сустрэчы» й «Перад выхадам у царкву». На [[TVP3 Białystok]] штотыдзень ідзе інфармацыйна-публіцыстычная перадача «Беларускі тыдзень», прысьвечаная жыцьцю беларусаў Польшчы. Ад [[2002]] году выходзяць беларускія праграмы й на [[Радыё Рацыя]].
 
=== Вядомыя беларусыБеларусы Польшчы ===
* [[Надзея Артымовіч]] — паэтка
* [[Яўген Чыквін]] — палітык