Флярэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, афармленьне
д афармленьне
Радок 59:
|Сайт =
}}
'''Флярэ́нцыя''' ({{мова-it|Firenze}} ''або '' Fiorenza}}'') — горад у італьянскім рэгіёне [[Таскана]], на рацэ [[Арно (рака)|Арно]]. Насельніцтва 366 000 чалавек. Горад-музэй, адзін з самых знакамітых і старажытных культурных цэнтраў у Эўропе, часта званы радзімай італьянскага [[Рэнэсанс]]у або «Атэнамі Італіі».
 
== Гісторыя ==
Радок 65:
Флярэнцыю заснаваў у [[59 да н. э.]] [[Гай Юліюс Цэзар|Юліюс Цэзар]] на месцы старажытнага этрускага паселішча. У 774 годзе горад увайшоў у [[Тасканскае княства]], сталіцай якога тады была [[Люка]]. Каля 1000 году сталіцай дзяржавы сталася ўжо Флярэнцыя. Залаты век флярэнтыйскага мастацтва пачаўся менавіта ў гэты час. У 1013 годзе было распачата будаўніцтва базылікі Сан-Маніята. Зьнешні выгляд баптыстэрыя быў перапрацаваны ў раманскім стылі паміж 1059 і 1128 гадамі. У гэты пэрыяд у заняпадзе знаходзіўся асноўны канкурэнт Флярэнцыі горад [[Піза]], які ў 1284 годзе трываў паразу ад [[Генуя|Генуі]], а ў 1406 годзе быў далучаны да складу Флярэнтыйскай дзяржавы.
 
З [[11 стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] было значным гандлёвым і эканамічным цэнтрам, галоўным чынам дзякуючы сукнаробстве, з 1115 году горад ёсьць незалежнай камунай. Ад 1252 году Флярэнцыя біла залаты [[флярын (манэта)|флярын]], які стаў агульнаэўрапейскай валютай. З [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] тут узьніклі [[мануфактура|мануфактуры]]. У XIV—XVI стагодзьдзях Флярэнцыя была адным з цэнтраў італьянскага [[Адраджэньне|Адраджэньня]], больш за ўсё вядомай [[Флярэнтыйская школа жывапісу|Флярэнтыйскай школай жывапісу]].
 
У [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] Флярэнцыя была адным з найбуйнейшых гарадоў Эўропы, маючы значныя эканамічныя посьпехі. Аднак жыцьцё няне было ідылічным для ўсіх жыхароў, сярод мяшчанаў меліся значныя адрозьненьні ў ступені багацьця<ref> Pallanti, Giuseppe (2006). Mona Lisa Revealed: The True Identity of Leonardo's Model. Florence, Italy: Skira. pp. 17, 23, 24. {{ISBN|88-7624-659-2}}.</ref>. У гэты час [[Козыма Мэдычы]], пачынальнік знакамітага роду, паступова стаў самым магутным і заможным чалавекам у горадзе. Хоць горад афіцыйна базаваўся на дэмакратычным духу, Козыма паступова атрымаў кантроль над горадам, маючы сур’ёзны банкаўскі бізнэс. Козыма успадкаваў ягоны сын П’ера, якога потым зьмяніў унук Козыма, [[Лярэнца Мэдычы|Лярэнца]] ў 1469 годзе. Лярэнца шчодра ставіўся да дзеячаў [[мастацтва]], менавіта ягоная апека дазволіла раскрыцца [[Мікелянджэлё]], [[Леанарда да Вінчы]] й [[Сандра Батычэльлі]].
 
У 1532 годзе Флярэнтыйская дзяржава займала значныя тэрыторыі з гарадамі [[Піза]], [[Ліворна]] і іншымі, стаўшы герцагствам, а з 1569 году — [[Вялікае герцагства Тасканскае|Вялікім герцагствам Тасканскім]]. У 1801—1807 гадох Флярэнцыя была сталіцай каралеўства [[Этрурыя]], залежнага ад напалеонаўскай [[Францыя|Францыі]]. З 1860 году знаходзілася ў складзе [[Сардынскае каралеўства|Сардынскага каралеўства]], якое з 1861 году стала Італьянскім каралеўствам, у 1865—1871 гадох горад нават быў сталіцай аб’яднанага Італьянскага каралеўства. У 1871 годзе сталіца была перанесена ў [[Рым]]. У 1943 годзе места было акупавана нямецкімі войскамі, але ўсё роўна яно стала адным з цэнтраў руху Супраціву. У жніўні 1944 году была вызвалена партызанамі й ангельска-амэрыканскімі войскамі.