Бабруйскае староства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Панкратавічы (Магілёўская вобласьць)
Радок 64:
У 1560 у Бабруйскім старостве, як і ў іншых дзяржаўных валасьцёх, праведзеная адміністрацыйная рэформа — замест старажытных адзінак падаткаабкладаньня ([[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]]) былі ўведзеныя [[служба (ВКЛ)|службы]]. На працягу XV—XVI стагодзьдзяў некалькі сёлаў староства ([[Дурынічы]], [[Кісялевічы]], [[Рыньня]], [[Сьцяпы]], [[Татаркавічы]], [[Хімы]]) былі падараваныя вялікім князем розным фэадалам.
 
У 1565 тэрыторыя Бабруйскага староства ўключаная ў [[Рэчыцкі павет]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], аднак традыцыйны падзел на віленскую й троцкую палавіцы згадваецца яшчэ ў дакумэнтах [[валочная памера|валочнае памеры]], якая праводзілася туту 1598—1639. Паводле гэтых дакумэнтаў, віленская й троцкая «палавіцы» налічвалі да рэформы больш за 100 службаў кожная. У склад віленскае «палавіцы» ўваходзілі ўласна Бабруйск і сёлы [[Брожа (вёска)|Брожа]], [[Валосавічы (Кіраўскі раён)|Валосавічы]], [[Ворсічы]], [[Гарбацэвічы]], [[Дзямідкавічы]], [[Дуброва (Бабруйскі раён)|Дуброва]], [[Ілейчыцы]], [[Кузьмічы (Любанскі раён)|Кузьмічы]], [[Ляхавічы]], [[Макаравічы]], [[Пабокавічы]], [[Панюшкавічы]], [[Полькавічы]], [[Пятровічы (Бабруйскі раён)|Пятровічы]], [[Тажылавічы]], найбуйнейшымі ж сярод іх былі [[Зелянковічы]], [[Кабылічы]], [[Коўчыцы]], [[Коўцічы]], [[Старыя Казловічы|Старыя]] й [[Новыя Казловічы]]. У склад троцкае паловы ўваходзілі: [[Глыбокавічы]], [[Дваранінавічы]], [[Добасна (вёска)|Добасна]], [[Жарабцы]], [[Здудзічы]], [[Міхалёва 1|Міхалёва]], [[Кавалёва (Магілёўская вобласьць)|Кавалёва]], [[Качэрычы]], [[Кнышэвічы]], [[Лошавічы]], [[Мікулічы (Бабруйскі раён)|Мікулічы]], [[Пагонцы]], [[Пакалічы]], [[Панкратавічы (Магілёўская вобласьць)|Панкратавічы]], [[Парычы]], [[Паўлавічы (Кіраўскі раён)|Паўлавічы]], [[Стаўпішчы]], [[Хамічы (Магілёўская вобласьць)|Хамічы]], [[Цейкавічы]], [[Чэрнін]], [[Чыркавічы]], [[Шацілкавічы]], найбуйнейшымі былі — [[Аўсімавічы]], [[Варатынь]], [[Вітлін]], [[Плёсы (Магілёўская вобласьць)|Плёсы]], [[Сякерычы]]. Асобнае дзяржаўнае ўладаньне ўтвараў маёнтак [[Любонічы]] зь сёламі [[Белевічы (Магілёўская вобласьць)|Белевічы]], [[Казулічы]], [[Кострычы]], [[Морхавічы]], [[Падрэчча (Магілёўская вобласьць)|Падрэчча]], [[Сяргеевічы (Магілёўская вобласьць)|Сяргеевічы]], [[Уласавічы (Магілёўская вобласьць)|Уласавічы]]. Для правядзеньня валочнае памеры вялікім князем прызначаліся адмысловыя рэвізоры (П. Кавецкі, М. Палубінскі, Я. Корсак, ад 1626 — пісар [[Рэчыцкае староства|Рэчыцкага староства]] каралеўскі рэвізор [[Яўстах Кердзей]]).
 
У выніку валочнае памеры замест службаў было намерана 475 валокаў (у тым ліку 80 у маёнтку Любонічы), на якіх месьцілася каля 1 тысячы сялянскіх двароў. Апроч таго, у самім [[Бабруйск]]у было 409 мяшчанскіх дамоў і ў прадмесьцях 286 гаспадарак агароднікаў. Усе сяляне жылі ў 50 вёсках і сёлах Бабруйскага староства. Прыгонныя сяляне выплочвалі натуральныя і грашовыя падаткі. Згодна зь інвэнтаром [[17 стагодзьдзе|ХVII ст.]]стагодзьдзя, гэты падатак складаў: 2 капы грошай, 1 бочку аўсу, 1 бочку жыта, 2 курыцы, 1 гусак, 12 яек, 1 воз сена, 10 вазоў дроваў. Кожны ўтрымальнік валокі быў абавязаны два разы на тыдзень працаваць на гаспадарчым двары, 12 дзён на год выконваць работы на распараджэньне валасное адміністрацыі і 4 дні на год рамантаваць ваенныя ўмацаваньні ў [[Бабруйскі замак|Бабруйскім замку]].
 
Правядзеньне валочнае памеры выклікала супраціў сялянаў, якія адмаўляліся выконваць павіннасьці, а ў 1611—1613 зьнішчылі ўсе межавыя знакі. У справу быў змушаны ўмяшацца нават вялікі князь [[Жыгімонт Ваза]].
 
У [[17XVII—XVIII стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18 стст.]]стагодзьдзях дзяржаўцы (намесьнікі) зваліся старостамі, а сама воласьць — староствам. У 1630 у Бабруйску зьявілася езуіцкая рэзыдэнцыя. У розны час ім былі нададзеныя вёскі [[Гарбацэвічы]], [[Дваранінавічы]], [[Кісялевічы]], [[Рыньня]], [[Устайла]], [[Шацілкі]]. У 1640 жонка князя [[Канстанцін Палубінскі|Канстанціна Палубінскага]] незаконна далучыла да [[Глуская воласьць|Глускае воласьці]] некаторыя вёскі староства. У 1643 новазаснаванаму гораду [[Казімеж (горад)|Казімеж]] было нададзенае [[магдэбурскае права]].
 
Бабруйскае староства моцна пацярпела ў часе войнаў з казакамі й [[Расея]]й у 1648—1667. Бабруйск і воласьць шмат разоў пераходзілі з рук у рукі. У 1655 казакамі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]] быў цалкам зьнішчаны горад [[Казімеж (горад)|Казімеж]]. Быў нанесены значны ўдар каталіцтву і ўніяцтву ў воласьці, якія здолелі адрадзіцца адно напачатку [[18XVIII стагодзьдзе|18 стстагодзьдзя.]]
 
Пасьля далучэньня да [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] ў 1793 са складу староства ў якасьці павятовага цэнтру вылучылі Бабруйск, а само яно паступова падзялілася на некалькі асобных маёнткаў. Былыя землі староства ў 1795<ref>1 Именной указ, данный Сенату. — О составлении Минского наместничества из тринадцати округов. //Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796)/ Издание Виленской комиссии для разбора древних актов. — Вильна:типография «Русский Почин», 1903. — с.42</ref> увайшлі ў склад [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]] [[Менская губэрня|Менскае губэрні]].
Радок 82:
* [[Альбэрт Гаштольд]] (? — 1539)
* [[Ян Юр’евіч Глябовіч]] (1542—1549)
* [[Рыгор Фат]] ([[1550-я]])
* [[Юры Алелькавіч (1531—1578)|Юры Алелькавіч]] (1561—1578)
* [[Ян Баяноўскі]] (1580—[[15901580—1590]])
* [[Пётра Трызна]] (? — 1633)
* [[Цэцылія Рэната Габсбург]] (1639—1644)