Антон Луцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
|імя = Антон Луцкевіч
|жанчына =
|выява = LuckewiczAnton fota090128Luckievič, kartka.jpg
|памер =
|подпіс_пад_выявай =
Радок 36:
 
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове. На [[Беларуская канфэрэнцыя (1918)|Беларускай канфэрэнцыі 1918]] абраны старшынём [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] (ВБР).<ref name="ЭГБ, т.4">ЭГБ, т.4</ref> 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці [[БНР]]. Пасьля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ([[БСДП]]). У верасьні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынём [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту]] й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР). У верасьні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім. 3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў. У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў [[Бэрлін]]. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі. Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 быў інтэрнаваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Менск. Пасьля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].
[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|thumb|190px|right|Антон Луцкевіч]]
 
Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданьне газэты «[[Наша ніва]]» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 зьняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганьнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй імя І. Луцкевіча]]. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клубу]].<ref name="ЭГБ, т.4"/> Пасьля ўтварэньня ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[С. Рак-Міхайлоўскі]]м. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927, абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкай; апраўданы судом у пачатку 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў ([[Цэнтрасаюз]]у), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы. Незадавальненьне [[КПЗБ]] выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[Сталін]]у й яго акружэньню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]]. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спэкуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасьці паміж лідэрамі Цэнтрасаюзу. Яго старшыня [[Ф. Акінчыц]] крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі сьветапогляд. 3 абвінавачваньнямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысьціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газэты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газэце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «[[Калосьсе (1935)|Калосьсе]]», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.