Марс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 64:
[[Атмасфэра]] Марса, якая складаецца ў асноўным з [[Дыяксід вугляроду|дыяксіду вугляроду]], вельмі разрэджаная. [[Атмасфэрны ціск|Ціск]] каля паверхні Марса ў 160 раз менш за атмасфэрны — 6,1 [[Бар (адзінка вымярэньня)|мбар]] на сярэднім узроўні паверхні. З-за вялікага перападу вышынь на Марсе, ціск каля паверхні моцна зьмяняецца. Максымальнае значэньне мбар дасягаецца ў басэйне [[Элада (Марс)|Элада]] (4 км ніжэй за сярэдні ўзровень паверхні), а на вяршыні гары [[Алімп (Марс)|Алімп]] (27 км вышэй за сярэдні ўзровень) яно ўсяго 0,5 мбар. У адрозьненьне ад Зямлі, маса марсіянскай атмасфэры моцна зьмяняецца на працягу году ў сувязі з раставаньнем і намярзаньнем палярных шапак, якія ўтрымліваюць вуглякіслы газ. Існуюць доказы таго, што ў мінулым атмасфэра магла быць больш шчыльнай, і на паверхні Марса існавала вадкая [[вада]].
 
Атмасфэра складаецца на 95% з вуглякіслага газу; таксама ў ёй утрымоўваецца 2,7% [[азот]]а, 1,6% [[аргон]]а, 0,13% [[кісларод|тлена]]а, 0,1% вадзянога пару, 0,07% [[Монааксыд вуглярода|угарнага газу]].
 
Па выніках назіраньняў зь Зямлі й дадзеных [[Касьмічны апарат|касьмічнага апарата]] «[[Марс Экспрэс]]» у атмасфэры Марса выяўлены [[мэтан]]. Ва ўмовах Марса гэты газ даволі хутка раскладаецца, таму павінна існаваць пастаянная крыніца яго папаўненьня. Такой крыніцай можа быць альбо [[геалягічная актыўнасьць]] (але [[вулькан (геалёгія)|вульканічная]] актыўнасьць на Марсе не выяўлена), альбо жыцьцядзейнасьць [[Бактэрыя|бактэртыяў]].