Дэбрэцэн (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 3:
|Лягатып = DebreceniVSC.gif
|ПоўнаяНазва = Debreceni Vasutas Sport Club
|Заснаваны = [[12 сакавіка]] [[1902]]
|Горад = [[Дэбрэцэн]], [[Вугоршчына]]
|Стадыён = [[Надзьердэі (стадыён)|Надзьердэі]]
|Умяшчальнасьць = 20 020
|Прэзыдэнт =
|Трэнэр = [[ЭлемэрАндраш КондашГэрцаг]]
|Чэмпіянат = [[Першы дывізіён чэмпіянату Вугоршчыны па футболе|Нацыянальны чэмпіянат]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Вугоршчыны па футболе 2015—20162016—2017 гадоў|2015—20162016—2017]]
|Месца = 39 месца
|Сайт = http://www.dvsc.hu/
|Прыналежнасьць = Вугорскія
}}
«'''Дэбрэцэн'''» ({{мова-hu|Debrecen}}) — вугорскі футбольны клюб з гораду [[Дэбрэцэн]]. Заснаваны ў [[1902]] годзе. Сяміразовы [[Чэмпіянат Вугоршчыны па футболе|чэмпіён Вугоршчыны]], шасьціразовы ўладальнік [[Кубак Вугоршчыны па футболе|Кубка Вугоршчыны]], уладальнік [[Кубак вугорскай лігі па футболе|Кубка вугорскай лігі]] і пяціразовы ўладальнік [[Супэркубак Вугоршчыны па футболе|Супэркубка краіны]]. «Дэбрэцэн» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам Вугоршчыны з 2000 году, выйграўшы нацыянальную лігу за гэтыя часы сем разоў<ref>[http://www.rsssf.com/tablesh/hongchamp.html Hungarian League winners]. The Rec Sport Soccer Statistics Foundation</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:DVSC 1964.jpg|міні|200пкс|зьлева|«Дэбрэцэн» у 1964 годзе]]
Футбольны клюб «Дэбрэцэн» быў заснаваны [[12 сакавіка]] [[1902]] году. Тады дружына з другога па велічыні гораду Вугоршчыны называлася «Эг’етэртэш». Аднак улетку [[1912]] году ў клюбе адбыўся раскол. Аддзялілася група энтузіястаў і заснавала Дэбрэцэнскі спартовы клюб чыгуначнікаў. Гэта найменьне па гэты дзень зьяўляецца афіцыйным.
 
«Дэбрэцэн» упершыню дасягнуў першага вугорскага дывізіёну ў сэзоне 1942—1943 гадоў, але затым клюб на працягу 50 гадоў вылятаў і вяртаўся ў найвышэйшы дывізіён некалькі разоў. Сэзон [[1967]] году клюб пачаў нават у трэцім дывізіёне. На працягу гэтага часу клюб зьмяняў свае назовы, нават аб’яднаўшыся зь яшчэ адным клюбам, аднак празь некаторы час зноўку раскалоўшыся.
 
Самы пасьпяховы пэрыяд гісторыі «Дэбрэцэну» пачаўся з [[1993]] году, калі каманда прасунулася ў першы дывізіён. У [[1999]] і [[2011]] гадох клюб стаў уладальнікам [[Кубак Вугоршчыны па футболе|Кубка Вугоршчыны]], а ў [[2005]] годзе каманда ўпершыню стала [[чэмпіянат Вугоршчыны па футболе|чэмпіёнам краіны]]. Першы міжнародны матч пад эгідай УЭФА клюб правёў у [[1998]] годзе ў рамках [[Кубак Інтэртота|Кубка Інтэртота]] ў супрацьстаяньні з магілёўскім «[[Дняпро Магілёў|Дняпром]]». Клюб выдатна прайшоў беларускі бар’ер, атрымаўшы перамогу ў дзьвюх сустрэчах з агульным лікам 10:2. Далей супернікамі вугорцаў былі чэскі «[[Градэц Кралавэ (футбольны клюб)|Градэц-Кралавэ]]» і нямецкая «[[Ганза Ростак|Ганза]]», якія таксама былі пасьпяхова пераадолены. Вылецеў клюб з эўрапейскага турніру толькі ў паўфінале, трываўшы паразу ад польскага «[[Рух Хожаў|Руху]]». У [[1999]] годзе клюб дэбютаваў у [[Ліга Эўропы УЭФА|Кубку УЭФА]] матчамі супраць нямецкага «[[Вольфсбург (футбольны клюб)|Вольфсбургу]]». А ў [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2009—2010 гадоў|сэзоне 2009—2010 гадоў]] «Дэбрэцэн» стаў першым вугорскім клюбам, які здолеў выйсьці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, які аднак скончыўся няўдала, бо футбалісты прайгралі ўсе шэсьць матчаў групы.
 
== Склад ==