Гай Юліюс Цэзар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 38:
 
== Ацэнка дзейнасьці Цэзара ==
[[File:Julii Caesaris quae exstant.tif|thumb|C. Iulii Caesaris quae extant, 1678]]
Праўленьне Цэзара лічаць аднім з галоўных момантаў у працэсе пераходу ад [[Старажытны Рым|Рэспублікі]] да [[Рымская імпэрыя|Імпэрыі]], бо менавіта ён пачаў таптаць рэспубліканскія дзяржаўныя звычаі і ўсталёўваць новыя. Выдатны гісторык, ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія па літаратуры|Нобэлеўскай прэміі па літаратуры]] [[Тэадор Момзэн]] у сваёй фундамэнтальнай «Рымскай гісторыі» ўсімі сродкамі ўзвышаў Цэзара, паралельна прыніжаючы ўсіх сучасных яму палітыкаў, і перш за ўсё Пампэя. Аднак лічыцца, што пазыцыя Момзэна знаходзілася пад уплывам палітычных падзеяў у [[Нямеччына|Нямеччыне]] канца [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Шмат хто з гісторыкаў пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] палемізаваў з Момзэнам адносна ягоных поглядаў, і ў тым ліку адносна яго відавочных цэзарыянскіх пазыцыяў. У больш позьніх, у тым ліку сучасных працах дзейнасьць Цэзара ацэньваецца нэўтральна і на фоне сучаснай яму вельмі складанай эпохі.