Камэлот (гурт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д афармленьне
Радок 19:
 
== Гісторыя ==
Гісторыя стварэньня музычнага калектыва, які б граў сярэднявечную музыку ў сучаснай [[рок-музыка|рок]]-апрацоўцы, нарадзілася ў галаве [[Алесь Кішкін|Алеся Кішкіна]] — выпускніка 8-й музычнай школы [[Менск]]у. У канцы 1980-х лёс яго зьвёў з бардам [[Зьміцер Сідаровіч|Зьмітром Сідаровічам]], які вучыўся ў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт|Беларускім політэхнічным інстытуце]] і чые песьні ўжо сьпяваў беларускі рок-гурт «[[Грамада]]» (адна зь іх — «Які ж я беларус?» — нават увайшла ў гіт-парад газэты «[[Чырвоная зьмена]]»). Не без уплыву «[[Traveling Wilburys]]» былі напісаныя першыя песьні ў духу [[Сярэднявечча]]: «Дуда, лютня ды бубен», «Вёска ўчора гула», «Змагар Адась», «Краіна Талераў» ды інш., запрошаны вядомы на той час дудар і фалькларыст [[Уладзімер Бярбераў]] і бубнач Валік Агееў. Такім складам яны гралі перад сябрамі і нешматлікай беларускамоўнай публікай таго часу. Вынікам стала запрашэньне ў 1991 годзе запісаць саўнд-трэк зь песьнямі да двух фільмаў «Шукальнікі скарбаў» (маст. кароткамэтражны, рэж. І. Волах) і «Беларусь, лета 1991» (дакумэнтальны, рэж. [[Уладзімер Колас|У. Колас]]). Каб граць перад больш шырокай публікай, трэба было да выкананьня падыйсьці больш творча ды прафэсыйнапрафэсійна. Але найбольш прафэсыйнапрафэсійна падрыхтаваны музыкант Бярбераў у гэты час заняўся іншым праектам — стварэньнем фольк-гурту «[[Ліцьвіны (гурт)|Ліцьвіны]]».
 
Неўзабаве ў гурт быў запрошаны [[Ігар Войніч]], які бавіўся сэсійным гітарыстам у безьлічы самадзейных гуртоў (нават граў некаторы час у адным ззь ВІА палітэху, дзе вучыўся Сідаровіч), а таксама граў у вядомых прафэсыйныхпрафэсійных выканаўцаў Я. Еўдакімава і А. Атаманава. Аказалася, што Войніч і Кішкін добра ведалі адзін аднаго, бо сядзелі за адной партай на сальфеджыасальфеджыя ў 8-айй менскай музычнай школе, пускаючы кпіны настаўніцы гэтай «цяжкай тэарэтычнай навукі».
 
Першыя рэпэтыцыі — Алесь Кішкін, Зьмітро Сідаровіч, Ігар Войніч і Валік Агееў — прайшлі ў сьнежні 1991 г. у памяшканьнях [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускага гуманітарнага ліцеяліцэю]]. Там жа перад навучэнцамі і выкладчыкамі былі адыграны і першыя імпрэзы. Адразу стаў зразумелым асноўны кірунак: рыцарскія і жаўнерскія песьні старажытнай Беларусі (ВКЛ). Зразумела, была зроблена папраўка на сучасныя рэаліі і рытмы. Пасьля першых выступаў на невялікіх імпрэзах-вечарынах, якіх у часы ўздыму нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў праводзілася даволі шмат, гурт быў заўважаны, але ў яго яшчэ не было назвы. Для ўдзелу ў адным з сэйшэнаў, у якім, праўда, музыкі так і не асьмеліліся ўдзельнічаць, у заяве трэба было падаць назву гурта. Алесь Кішкін, які афармляў дакумэнты, і напісаў — «Камэлот». Назва прыжылася за ўдзельнікамі калектыву, бо «Камэлот» — назва ідэальнага замка, прытулку вандроўных ваяроў у сярэднявечных рыцарскіх раманах. Так назва злучылася з кірункам творчасьці музыкаў — разгляд беларускай культуры ў агульнаэўрапэйскім кантэксьце, што беларуская культура ня толькі сялянская, але і гарадзкая — культура беларускіх гарадоў мінулага. Гралі «камэлотаўцы» выключна акустычную музыку, выкарыстоўваючы гітары, флейты, бубны, віялянчэль, кантэле (разнавіднасьць гусьляў), дуду, скрыпкі, клявэсын і чэлесту. Зразумела, пры такім наборы інструмэнтаў праз гурт праходзіла значная колькасьць людзей (сярод якіх і бард Кастусь Герашчанка), але асноўны касьцяк заставаўся нязьменным: Кішкін, Войніч ды Сідаровіч. Пры наяўнасьці некаторага посьпеху творчасьць гурта вылучалася сваёй несавецкасьцю і непапсовасьцю, таму, па-сутнасьці, ігнаравалася праўрадавымі радыё і тэлебачаньнем. Незалежных у той час яшчэ не існавала.
 
У канцы 1992 году гурт падрыхтаваў канцэртную праграму «У краіне Талераў», якую, акрамя Менску, змаглі пачуць у [[Горадня|Горадні]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Берасьце|Берасьці]] і [[Гарадок (Беластоцкі павет)|Гарадку]] ([[Польшча]]). Частку песень з праграмы музыкі пераклалі на электрычныя інструмэнты і выступілі зь імі ў Польшчы на фэсьце «[[Басовішча]]-93».
Радок 29:
Рэдактары і журналісты радыёстанцыяў «[[Беларуская маладзёжная (радыёстанцыя)|Беларускай маладзёжнай]]» і радыё «101,6» запісвалі многіх беларускіх выканаўцаў, у тым ліку і «Камэлот». Гурт стаў прабівацца на тэлебачаньне, у асноўным як «вясельны генэрал» у рэпрызах забаўляльных перадач. Але самым грозным забойцам творчасьці гурта сталі грошы. Дакладней, іх поўная адсутнасьць у дзяржаўнай сфэры эканомікі, дзе працавалі амаль усе ўдзельнікі гурта, і іх шалёная, некантраляваная прысутнасьць у прыватнікаў. Кішкін, Войніч ды Сідаровіч сталі працаваць «літаратурнымі неграмі» на маскоўскія раскручаныя імёны пісьменьнікаў-дэтэктыўшчыкаў і аўтараў фэнтэзі. Заробак пераўзыходзіў дзяржаўныя (нават кандыдатаў навук, якім быў Сідаровіч і неўзабаве стаў Войніч) у 10—15 разоў. Вынікам гэтага стала маўчаньне «Камэлота» на два гады.
 
На пачатку 1995 году ўдзельнікі гурту, пазычыўшы шэраг музычных інструмэнтаў і купіўшы прафэсійныя мікрафоны і «апрацоўку» гуку, зноў зьбіраюцца, каб запісаць свае старыя песьні. У «Камэлоце» зьяўляецца [[Анатоль Басай]], які ў калектыве стаў выконваць усе асноўныя вакальныя партыі, а таксама, часам граць на клявішных. У лютым-сакавіку 1995 г., у хатніх умовах на звычайным 4-х трэкавым магнітафоне-портастудыі быў запісаны альбом, які ўдалося зьвесьці на прафэсыйнайпрафэсійнай студыі і за свой жа кошт выпусьціць касэту (толькі ў 1996 годзе). Альбом, па прызнаньні выдаўцоў — кампаніі «[[TON-records]]», — меў даволі значны посьпех, першы 2-х тысячны наклад касэт хутка разышоўся. «Камэлотаўцам» выплацілі ганарар і нават прапанавалі падпiсаць кантракт на наступныя тыражы. Гэты альбом у 1996 годзе вылучаўся па намінацыі «Найлепшы альбом году» ў «[[Рок-каранацыя|Рок-каранацыі]]-96», гурт павінен быў выступіць у сэйшэне, аднак сярод музыкаў калектыву толькі адбыўся раскол, і ён быў ня ў стане гэтага зрабіць. Першае месца журы аддало расейскамоўнаму альбому першага па-сапраўднаму «раскручанага» праекту зь незалежнай Беларусі «Ляписа Трубецкого», які перамог яшчэ ў некалькіх намінацыях.
 
Раскол гурта адбыўся пасьля выступу ў [[Вільня|Вільні]] ў 1996 г., куды не пажадалі паехаць Сідаровіч і Кішкін, які ўжо даўно не прымаў удзелу ў рэпэтыцыях. Чарговым сэсійным музыкам быў запрошаны гітарыст і флейтыст [[Зьміцер Шыдлоўскі]] з «Аварыйнага выйсьця». Але пра ўсе акалічнасьці расколу ўдзельнікі гурта не жадаюць распаўсюджвацца. Абмяжоўваюцца адной фразай: «Шэршэ ля фам».