Вячаслаў Адамовіч (старэйшы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
== Сям’я ==
{{Няма крыніц|разьдзел}}
 
Вячаслаў Адамовіч нарадзіўся [[19 лютага]] [[1864]] году ў сям’і праваслаўнага сьвятара, які шмат гадоў абслугоўваў вялікую парафію з цэнтрам у [[Валожын]]е. Ягоны бацька — а. Антон Адамовіч — з 1840-х гадоў служыў у праваслаўнай царкве сьв. Параскевы [[Валожын]].<ref>[http://www.volozhin.com/history/religy.php Церкви города Воложина]</ref> У 1856 годзе а. Антон Адамовіч зьвярнуўся з хадайніцтвам аб дазволе будаўніцтва новай драўлянай царквы, бо старая ўніяцкая не адпавядала патрэбам. Яго намаганьнямі была набытая зямля для патрэбаў парафіі і збудаваны дом для сьвятара каля вялікай саджалкі недалёка ад Валожына. У 1866 годзе валожынскай праваслаўнай парафіі ўлады аддалі былы бэрнардынскі касьцёл у Валожыне, які адабралі ў католікаў, разам зь вернікамі, якіх за пару гадоў да гэтага перавялі ў праваслаўныя. У выніку валожынская праваслаўная парафія, якую ўзначальваў бацька Вячаслава Адамовіча а. Антон, вырасла да шасьці тысячаў вернікаў і мела акрамя старой царквы сьв. Параскевы яшчэ два новыя храмы ў Валожыне. З 1866 году а. Антон Адамовіч абслугоўваў толькі вернікаў, якіх прыпісалі да новазбудаванай валожынскай праваслаўнай царквы роўнаапостальных Канстанціна і Алены, будаўніцтва якой закончылі і асьвяцілі ў тым жа годзе.