Від (біялёгія): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
афармленьне
Радок 4:
Традыцыйныя канцэпты сучаснай [[біялёгія|біялёгіі]] прытрымліваюцца прымату «гістарычна-племяннога радства»: звычайна панятак біялягічнага віду абагульняе групу жывых істотаў, якія ў выніку насьледваньня вызначаюцца агульнай колькасьцю сваеасаблівых [[марфалёгія (біялёгія)|марфалягічных]] альбо [[фізыялёгія|фізыялягічных]] асаблівасьцяў, сукупнасьць якіх дазваляе аб’яднаньне гэтай групы жывых істотаў у асабістую і ейнае абмежаваньне ад любой іншай групы. Паводле розных адзнак, у тым ліку экалягічных і эвалюцыйных, адрозьніваюць віды зьніклыя, рэліктавыя, дамінантныя, эндэмічныя, шкодныя, сынантропныя і іншыя.
 
Панятак віду ўвёў ангельскі батанік [[Джон Рэй]] у [[1704]] годзе. Швэдзкі прыродазнавец [[Карл Лінэй|Карл Лінэюс]] паказаў унівэрсальнасьць і значэньне віду ў якасьці структурнай адзінкі жывой прыроды і ўвёў для ягонага абазначэньня двайную лацінскую назву ([[бінарная намэнклятура|бінарную намэнклятуру]]). Асновы сучаснага разуменьня віду і відаўтварэньня заклаў [[Чарлз Дарвін]]. У канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] было ўведзена дадатковы панятак падвіду, а ў сярэдзіне [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] зьявіліся назвы больш дробных, элемэнтарных відаў — [[жарданон]], больш вялікіх (шырокіх) — [[лінэон]].
 
Для азначэньня віду карыстаюцца лінэеўскай падвоенай намэнклятурай, з абавязковым паказаньнем прозьвішча аўтара, які выдзяліў від, з-за наяўнасьці выпадкаў, калі такі ж самы від выдзяляўся і апісваўся рознымі аўтарамі пад рознымі назвамі.
Радок 13:
Марфалягічны крытэры адлюстроўвае сукупнасьць характэрных прыкметаў зьнешняй будовы. Напрыклад, віды [[канюшына|канюшыны]] адрозьніваюцца па афарбоўцы [[суквецьце|суквецьцяў]], форме і афарбоўцы [[ліст]]оў. Гэты крытэры адносны. У межах віду асобіны могуць прыкметна адрозьнівацца па будове ў залежнасьці ад [[плоць|плоці]] ([[плоцевы дымарфізм]]), стадыі разьвіцьця, спосабу [[размнажэньне|размнажэньня]], умоваў асяродзьдзя пражываньня, прыналежнасьці да [[сорт|сартоў]] або [[парода]]ў.
 
[[FileФайл:Anas_platyrhynchos_male_female_quadrat.jpg|міні|220пкс|Самец і самка крыжанкі]]
Напрыклад, у [[качка|качкі]] [[крыжанка|крыжанкі]] самец ярка афарбаваны, а самка цёмна-бурая, у [[высакародны алень|высакароднага аленя]] самцы маюць рогі, а ў самак іх няма. У матыля [[капусная бялянка|капуснай бялянкі]] вусень адрозьніваецца ад дарослай асобіны зьнешнімі прыкметамі. У [[папараць|папараці]] шчытоўніка мужчынскага спарафіт мае лісты і карані, а гамэтафіт прадстаўлены зялёнай пласьцінкай з [[рызоід]]амі. У той жа час некаторыя віды настолькі падобныя па марфалягічных прыкметах, што іх называюць відамі-двайнікамі. Напрыклад, некаторыя віды [[камары малярыйныя|малярыйных камароў]], [[дразафіл]], [[паўночнаамэрыканскі цвыркун|паўночнаамэрыканскіх цвыркуноў]] зьнешне не адрозьніваюцца, але не скрыжоўваюцца паміж сабой. Такім чынам, на аснове аднаго марфалягічнага крытэру нельга меркаваць аб прыналежнасьці асобіны да таго або іншага віду.
 
Фізыялягічным крытэрам ёсьць сукупнасьць характэрных асаблівасьцей працэсаў жыцьцядзейнасьці, як то размнажэньня, [[страваваньне|страваваньня]], выдзяленьня і іншых. Адной з важных прыкметаў зьяўляецца здольнасць асобінаў скрыжоўвацца. Асобіны розных відаў ня могуць скрыжоўвацца з-за зруху тэрмінаў размнажэньня, несумяшчальнасьці плоцевых вузаў, неадпаведнасьці паводзінаў у [[шлюбны пэрыяд]]. Гэты крытэр адносны, паколькі і асобіны аднаго віду часам ня здольныя да скрыжаваньня. Напрыклад, расьліны [[дзьмухавец|дзьмухаўца]] на паўднёвым схіле ўзгорка зацвітаюць раней і могуць адцвісьці да моманту цвіценьня расьлінаў на паўночным схіле. Значыць, [[апыленьне]] паміж імі будзе немагчымым, не зважаючы на тое, што яны і адносяцца да аднаго віду. I наадварот, вядомы такія віды, прадстаўнікі якіх могуць скрыжоўвацца паміж сабой. Напрыклад, [[конь]] і [[асёл]], прадстаўнікі некаторых відаў [[вярба (род)|вербаў]], [[таполя]]ў, [[заяц|зайцаў]], [[канарка|канарак]]. 3 гэтага вынікае, што для вызначэння відавай прыналежнасьці асобінаў недастаткова параўноўваць іх толькі па фізыялягічным крытэры.
 
Біяхімічны крытэр адлюстроўвае характэрны хімічны склад цела і [[мэтабалізм|абмен рэчываў]]. Гэта самы ненадзейны крытэр. Няма рэчываў або біяхімічных рэакцыяў, характэрных толькі для пэўнага віду. Асобіны аднаго віду могуць значна адрозьнівацца па гэтых паказчыках. Тады як у асобінаў розных відаў [[сынтэз бялкоў]] і [[нуклеінавая кісьля|нуклеінавых кісьляў]] адбываецца аднолькава. Шэраг біялягічна актыўных рэчываў адыгрывае аналягічную ролю ў абмене рэчываў у розных відаў. Напрыклад, [[хлярафіл]] ва ўсіх зялёных расьлінах удзельнічае ў [[фотасынтэз]]у. З гэтага вынікае, што вызначэньне відавай прыналежнасьці асобінаў на выснове аднаго біяхімічнага крытэру таксама немагчыма.
 
Генэтычны крытэр характарызуецца наборам [[храмасома]]ў, падобных па памерах, форме і складзе. Гэта самы надзейны крытэр, таму што ён зьяўляецца фактарам рэпрадуктыўнай ізаляцыі, якая падтрымлівае генэтычную цэласнасьць віду. Аднак і гэты крытэр не зьяўляецца абсалютным. У асобінаў аднаго віду колькасьць, памеры, форма і склад храмасомаў могуць адрозьнівацца ў выніку геномных, храмасомных і [[ген]]ных [[мутацыя]]ў. У той жа час пры скрыжаванні некаторых відаў часам зьяўляюцца жыцьцяздольныя пладавітыя міжвідавыя гібрыды. Напрыклад, [[сабака]] і [[воўк]], [[таполя]] і [[вярба (род)|вярба]], [[канарка]] і [[зяблік]] у выніку скрыжоўваньня даюць пладавітае патомства. Такім чынам, падабенства па названым крытэры таксама недастаткова, каб аднесьці асобіны да аднаго віду.
 
Экалягічным крытэрам зьяўляецца сукупнасьць характэрных фактараў асяродзьдзя, неабходных для існаваньня віду. Кожны від можа пражываць у тым асяродзьдзі, дзе [[клімат]]ычныя ўмовы, асаблівасьці глебы, характар [[рэльеф]]у і крыніцы ежы адпавядаюць ягоным межам талерантнасьці. Але ў гэтых жа ўмовах асяродзьдзя могуць пражываць арганізмы іншых відаў. Вывядзеньне [[чалавек]]ам новых пародаў жывёл і сартоў расьлін паказала, што асобіны аднаго віду (дзікія і акультаваныя) могуць жыць ва ўмовах асяродзьдзя, якія моцна адрозьніваюцца. Гэта даказвае адносны характар экалягічнага крытэру і неабходнасьць выкарыстаньня іншых крытэраў для вызначэньня прыналежнасьці асобінаў да пэўнага віду.
Радок 50:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Species}}
* [http://visualtaxa.redgolpe.com/ VisualTaxa]
* [http://www.catalogueoflife.org/ Catalogue of Life]