Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д афармленьне
Радок 3:
|НазваЎРоднымСклоне = Партугаліі
|НазваНаДзяржаўнайМове = República Portuguesa
|Сьцяг = Flag_of_Portugal.svg
|Герб = Coat of arms of Portugal.svg
|НацыянальныДэвіз =
|Месцазнаходжаньне = EU-Portugal with islands circled.svg
|АфіцыйнаяМова = [[партугальская мова|партугальская]]
Радок 52:
=== Раньняя гісторыя ===
[[Файл:Evora-RomanTemple edit.jpg|міні|240пкс|Старажытны рымскі храм у [[Эвора|Эворы]]]]
Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]]. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы ''Порт Кале'' ({{мова-la|Portus Cale|скарочана}}). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й [[кельцкія плямёны|кельцкімі плямёнамі]], які надалі паходжаньне народам, як то [[галекі]], [[люзітаны]], [[кельтыкі]] й [[кінэты]]. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход [[фінікійцы|фінікійцаў]] і [[картаген]]янаў, а потым увайшла ў склад [[Старажытны Рым|Рымскай рэспубліцы]] як вобласьць [[Люзытанія]] й частка вобласьці [[Галецыя]]. Пасьля падзеньня Рыму з [[409]] году ў рэгіёне пасяліліся [[германцы|германцкія плямёны]], як то [[свэвы]], [[буры (германцкае племя)|буры]] й [[вэстготы]], але з [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзя]] тэрыторыю захапілі [[маўры]]. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугаліі ў [[V стагодзьдзе|V стагодзьдзі]] пражывалі іранамоўныя [[аланы]], якія прыйшлі сюды з [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]], рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў [[Аленкер]]ы, [[Каімбра|Каімбры]], і нават у [[Лісабон]]е<ref>{{спасылка|аўтар=Milhazes, José|url=http://www.rtp.pt/noticias/pais/os-antepassados-caucasianos-dos-portugueses_n38404|загаловак=Os antepassados caucasianos dos portugueses|выдавец=Rádio e Televisão de Portugal|дата публікацыі=30 сьнежня 2006}}</ref>.
 
=== Рэканкіста ===
[[Файл:Castelo de Guimaraes.jpg|міні|300пкс|зьлева|Замак у [[Гімарайнш]], вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці]]
У пэрыяд [[Рэканкіста|Рэканкісты]] [[хрысьціяне]] адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У [[868]] годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцяжах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры [[Мэнду II Гансалвэш]]у, які стаў рэгентам пры каралю [[Альфонса V Высакародны|Альфонса V]], але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена [[Галісія|Галісіі]].
 
У [[1093]] годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне [[Генрых Бургундзкі|Генрыху Бургундзкаму]] [[Альфонса VI Адважны|Альфонсам VI]] за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад [[Брага]]. [[24 чэрвеня]] [[1128]] году ў [[бітва пры Сан Мамадэ|бітве пры Сан Мамадэ]] [[Афансу Энрыкеш]], граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці [[Тэрэза Партугальская|графіню Тэрэзу]] й ейнага палюбоўніка [[Фэрнан Пэрэш дэ Трава|Фэрнана Пэрэша дэ Траву]], тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афансу Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, [[25 ліпеня]] [[1139]] году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў [[бітва пры Оўрыке|бітве пры Оўрыке]] ў [[1139]] годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам [[Каралеўства Леон]]у, было ператворана ў незалежнае [[Каралеўства Партугалія|Каралеўства Партугаліі]]. Незалежнасьць была прызнана ў [[1143]] годзе [[Альфонса VII Імпэратар|Альфонса VII]], каралём [[Кастылія і Леон|Леона й Кастыліі]], а ў [[1179]] годзе папам [[Аляксандар III (папа рымскі)|Аляксандрам III]].
 
Афансу Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]], працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У [[1249]] годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі [[Альгарвэ]]. У [[1348]] і [[1349]] гадох, як і ў астатняй [[Эўропа|Эўропе]], у Партугаліі прайшла эпідэмія [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]]<ref>{{Спасылка|url=http://www.abc.net.au/science/articles/2007/09/13/2031252.htm?site=science/greatmomentsinscience|загаловак=Black Death|назва праекту=Great Moments in Science|выдавец=ABC Science|дата публікацыі=13 верасьня 2007}}{{ref-en}}</ref>. У [[1373]] годзе Партугалія склала зьвяз з [[Ангельшчына]]й, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.
 
У 1383 годзе кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу 1383—1385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш]]ам, нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].
Радок 67:
[[Файл:AfonsoI-P.jpg|міні|160пкс|зьлева|[[Афансу Энрыкеш]], заснавальнік і першы кароль Партугаліі]]
[[Файл:Vascodagama.JPG|міні|160пкс|[[Васка да Гама]] прыбывае ў [[Індыя|Індыю]]]]
У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Інфант Дон [[Генрых Мараплавец]], сын караля [[Жуан I|Жуана I]], стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У [[1415]] годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскай [[Сэўта|Сэўты]]. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ў [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ў [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]]: востраў [[Мадэйра]] й [[Азорскія астравы]], што прывяло да першых рухаў калянізацыі.
 
На працягу [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]], партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага [[Афрыка|Афрыкі]], усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў [[Індыя|Індыі]]. [[Тардэсыльляская дамова]], якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]], была падпісана [[7 чэрвеня]] [[1494]] году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі [[Эўропа|Эўропы]] паміж Партугаліяй і [[Гішпанія]]й па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад [[Каба-Вэрдэ]], ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У [[1498]] годзе [[Васка да Гама]], нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.
 
У [[1500]] годзе [[Пэдру Кабраль]] дасягнуў узьбярэжжа [[Бразылія|Бразыліі]] й абвесьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Празь дзесяць гадоў [[Афансу дэ Альбукерке]] заваяваў востраў [[Гоа]] ў Індыі, востраў [[Армуз]] у [[Пэрсыдзкі заліў|Пэрсыдзкім заліве]] й [[Малака|Малаку]], якая ў цяперашні час належыць [[Малайзія|Малайзіі]]. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем у [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]], плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як то [[Тайвань]], [[Японія]], востраў [[Тымор]], яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявілі [[Аўстралія|Аўстралію]] й нават [[Новая Зэляндыя|Новую Зэляндыю]]<ref>{{спасылка|аўтар=Michael Perry|url=http://www.reuters.com/article/topNews/idUSSYD3449720070321|загаловак=Map proves Portuguese discovered Australia: new book|выдавец=Reuters|дата публікацыі=21 сакавіка 2007}}</ref>.
 
[[22 красавіка]] [[1529]] году была складзена [[Сарагоская дамова]] паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову [[антымэрыдыян]]ам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] да пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
Радок 77:
== Палітыка ==
[[Файл:Flickr - europeanpeoplesparty - EPP Summit June 2010 (82).jpg|міні|150пкс|Дзейны прэм’ер-міністар Партугаліі [[Пэдра Пасуш Каэльлю]]]]
Партугалія зьяўляецца [[дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[рэспубліка]]й пасьля ратыфікацыі Канстытуцыі ад [[1976]] году й мае сталіцу ў [[Лісабон]]е. Канстытуцыя дае падзел паўнамоцтваў паміж [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчай]], [[выканаўчая ўлада|выканаўчай]] і [[судовая ўлада|судовай]] галінаў улады. Чатыры асноўныя інстытуты паводле канстытуцыі ёсьць прэзыдэнт рэспублікі, [[парлямэнт]], вядомы як Рэспубліканская асамблея ({{мова-pt|Assembleia da República|скарочана}}), [[урад]], які ачольвае [[прэм’ер-міністар]] і сыстэма судоў.
 
Прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін, мае невыканаўчыя наглядныя функцыі, цяперашнім прэзыдэнтам зьяўляецца [[Анібал Каваку Сылва]]. Парлямэнт складаецца з 230 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Урад, кіраўніком якога зьяўляецца прэм’ер-міністар, у цяперашні час гэта [[Пэдра Пасуш Каэльлю]], абірае Савет міністраў, якія ўключаюць у сабе дзяржаўныя сакратарыяты. Суды арганізаваныя ў некалькіх ўзроўнях: судовай, адміністрацыйнай і фінансавай галінах. Вярхоўныя суды зьяўляюцца судамі апошняй інстанцыі. Трынаццаць чальцоў [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйнага суда]] ажыцьцяўляюць нагляд за канстытуцыйнасьцю законаў.
Радок 100:
== Эканоміка ==
[[Файл:Régua Douro 4.JPG|міні|220пкс|Вінаградныя плянтацыі]]
Пасьля [[рэвалюцыя гвазьдзікоў|рэвалюцыі гвазьдзікоў]] у [[1974]] годзе, якая завяршылася заканчэньнем аднаго з самых прыкметных фазаў эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў [[1960-я|1960-х]] гадоўгадох<ref>{{спасылка|url=http://www.sedes.pt/conteudo.aspx?args=1,2|загаловак=Fundação da Sedes - As primeiras motivações}}{{ref-pt}}</ref>, адбыліся істотныя зьмены ў штогадовым эканамічным росьце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зьменлівай сучаснай глябальнай эканомікі. З [[1990]] году мадэль эканамічнага разьвіцьця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажываньня й стала накіравана на [[экспарт]], прыватныя [[інвэстыцыі]] й разьвіцьцё сэктара [[высокія тэхналёгіі|высокіх тэхналёгій]]. [[Бізнэс]]-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як то [[тэкстыльная вытворчасьць|тэкстыльную вытворчасьць]], вытворчасьць [[адзеньне|адзеньня]], [[абутак|абутку]] й [[корка|коркі]]<ref>Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4</ref>, а таксама вырабаў з [[дрэва]] й напоі<ref>{{спасылка|url=http://www.ft.com/reports/portugal-2012|загаловак=Doing Business in Portugal 2012|выдавец=Financial Times}}</ref>.
 
Таксама ў Партугаліі пашыраны [[чорная мэталюргія|чорная]] й [[каляровая мэталюргія]], [[машынабудаваньне]], разьвіваецца [[хімічная прамысловасьць|хімічная]], [[нафтаперапрацоўчая прамысловасьць|нафтаперапрацоўчая]] й [[нафтахімічная прамысловасьць|нафтахімічная]], цэмэнтная, шкло-керамічная прамысловасьці. У [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] пераважае [[земляробства]]. Каля паловы апрацоўваемых зямель занята [[ральля|ральлёй]], [[вінаградарства]]м, [[пладаводзтва]]м, аліўкавымі насаджэньнямі. У жывёлагадоўлі пераважае разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, [[авечкагадоўля]], [[сьвінагадоўля]]. Асноўнымі зьнешнегандлёвыя партнэрамі зьяўляюцца краіны [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскай супольнасьці]].
Радок 109:
 
== Культура ==
Партугалія славута сваімі музычнымі кірункамі. Сярод іх найбольш знакаміты — [[фаду]] (ад [[партугальская {{мова-pt|партуг.]] ''fado''|скарочана}}«лёс»). Клясычнай зоркай партугальскага фаду зьяўляецца [[Амалія Радрыгеш]].
 
=== Літаратура ===
Радок 130:
* {{спасылка|url=https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/po.html|камэнтар=Партугалія|загаловак=сайт The World Factbook}}{{ref-en}}
* {{спасылка|url=http://ucblibraries.colorado.edu/govpubs/for/portugal.htm|камэнтар=Партугалія|выдавец=UCB Libraries|назва праекту=GovInfo|загаловак=Portugal}}{{ref-en}}
* {{спасылка|url=http://fotolizbona.pl/|загаловак=Lizbona w Fotografii - Polski Przewodnik|камэнтар=ФотаздымкіФатаздымкі Партугаліі}}{{ref-pl}}
* {{спасылка|url=https://www.visitportugal.com/en|загаловак=www.visitportugal.com|камэнтар=Афіцыйны турыстычны сайт}}{{ref-en}}