Мікола Крывальцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Канстанцінаўка (Менская вобласьць)
Радок 1:
'''Мікола Крывальцэвіч''' (нар.нарадзіўся [[1 студзеня]] [[ 1958]] году, вёска [[Сярэдзібар]], (цяпер — [[Канстанцінаўка (Менская вобласьць)|Канстанцінаўка]]) [[Любанскі раён|Любанскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) — беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]].
 
== Біяграфія ==
У [[1982]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт|Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту]], у [[1987]] годзе — асьпірантуру [[Акадэмія навук БССР|Акадэміі навук БССР]]. У [[1991]] годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў Інстытуце археалёгіі [[Акадэмія навук Украіны|Акадэміі навук Украіны]] ([[Кіеў]]).
 
Мікола Крывальцэвіч зьяўляецца аўтарам каля 60 навуковых і навукова-папулярных публікацыяў, у тым ліку манаграфіяў. Аўтар публікацыяў па археалёгіі [[Беларусь|Беларусі]], кніг і артыкулаў пра вынікі дасьледаваньня [[Курапаты|пахаваньняў у Курапатах]]. Браў удзел у міжнародных [[археалёгія|археалягічных]] праектах. Галоўным кірункам дасьледаваньняў Крывальцэвіча зьяўляецца археалёгія [[бронзавы век|бронзавага веку]]. Сфэра зацікаўленасьцяў: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і [[міталёгія]].
 
Удзельнічаў у раскопках на месцы масавага пахаваньня ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у [[Курапаты|Курапатах]]: у [[1988]] годзе зьяўляўся навуковым экспэртам і спэцыялістам-археолягам эксгумацыі курапацкіх пахаваньняў. Заснавальнік грамадзкага гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў «[[Мартыралёг Беларусі]]». Зьяўляецца актыўным папулярытаратам археалягічнай навукі.
 
{{Накід}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 15 ⟶ 14:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Крывальцэвіч, Мікола}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе]]