Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Пераклад кнігі на беларускую мову
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Радок 119:
* '''Сусьлік (раней Прыгажунчык) Дыксан''' — напаўзвар’яцелы калека, былы сталкер, які трапіў у так званую «мясарубку», але выжыў пасьля гэтага. У зьнявечаным стане быў вынесены з Зоны Сьцярвятнікам Барбрыджам (які, верагодна, баяўся расправы з боку іншых сталкераў, калі б зноў вярнуўся адзін), за што пасьля быў яму пажыцьцёва ўдзячны і працаваў у ягоным доме ў якасьці прыслугі.
* '''Тэндэр''' — другі лябарант доктара Панова.
* '''Хрыпаты Х’ю''' — скупшчык артэфактаў, працуе разам з Кашчавым Філам. Зьвязаны зь вялікімі ваенна-прамысловымі комплексамі, якія намагаюцца нелегальна займець забароненыя сьмяротна-небясьпечныя ўтварэньні і артэфакты Зоны.
* '''Хрыпаты Х’ю''' — скупшчык артэфактаў.
* '''Эрнэст''' — уладальнік закладу «Боржч» (Кірыл настойваў на назьве «Боршч»), скупшчык артэфактаў. Здаў Шугарта капітану Квотэрбладу, пазьней сеў у турму.
* '''Іншыя сталкеры''' — ''Боб Гарыла'', Гугнявы Гераш, ''Каляген'', Кураня Цапфа, Карлік Цмыг, ''Ліндан-Каратышка'', Маслаты Ісхак, ''Норман Акулярык'' (сапр. імя ''Стэфан Норман''), Насаты Бэн-Галеві, ''Піт Болька'', ''Пудзель'', ''Смоўж'', Шчасьліўчык Картэр, Кактус (сапр. імя Джонатан Майлз), ''Фараон Банкер'', ''Хлюст''<ref>Мянушкі сталкераў, якія загінулі ў Зоне, вылучаныя курсівам</ref>.