Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
+ разьдзел «артэфакты»
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 78:
У сталкераў, як правіла, нараджаюцца дзеці са шматлікімі фізычнымі і біялягічнымі адхіленьнямі ад нормы, прычым прычыны гэтага мэдыцына знайсьці ня можа (у прыватнасьці, радыяцыі і хімічных дамешак у атмасфэры Зоны няма). Тая ж доля спасьцігла і адзіную дачку Шугарта — Марыю (Мартышка). Рэдрык любіць жонку і дачку, але пэрыядычна губляе кантакт зь сям’ёй з-за турэмных тэрмінаў. Тым ня менш ён ня можа адмовіцца ад паходаў у Зону, што разбурыла ягонае жыцьцё — часткова з-за жаданьня атрымліваць вялікія грошы і не лічыць іх, але галоўным чынам — з-за магнэтычнага прыцягненьня Зоны, зразумелага толькі сапраўднаму сталкеру. У Зоне ён адчувае сябе на сваім месцы і безь яе ўжо ня можа.
 
У канцы кнігі Шугарт плянуе і ажыцьцяўляе сваю заключную місію ў Зоне: ён вырашае знайсьці «Залаты Шар» — артэфакт, які паводле легенды можа выканаць найпатаемнейшае жаданьне таго, хто яго знойдзе. Шугарт ідзе да шара, будучы цалкам расчараваным у сваім жыцьці і ў людзях, як да апошняй надзеі. Складанасьць місіі палягае ня толькі ў тым, што дарога да шара сьмяротна небясьпечная, але і ў тым, што апошняя пастка на шляху да яго патрабуе ахвяры — аднаго чалавечага жыцьця. І Шугарт прыносіць гэтую ахвяру ў выглядзе свайго спадарожніка, юнака, які напрасіўся да яго ў вучні — АртураАрчыбальда Барбрыджа.
 
Бацька АртураАрчыбальда — найстарэйшы сталкер па мянушцы Сьцярвятнік, вядомы тым, што ягоныя спадарожнікі часта не вярталіся з Зоны. У Барбрыджа двое нармальных здаровых дзяцей — выключэньне сярод сталкераў. Барбрыдж па сакрэце паведаміў Шугарту, што вымаліў сабе дзяцей у Залатога Шара. Сам ён больш ня можа дайсьці да месца, дзе знаходзіцца артэфакт, страціўшы ў Зоне абедзьве нагі — тады яго выцягнуў на сабе Рэдрык. Сьцярвятнік раскрыў Шугарту месцазнаходжаньне Шара і расстаўленыя на шляху да яго пасткі, адна зь якіх патрабуе «ахвяры» («мясарубка»), ня толькі з-за ўдзячнасьці — ён спадзяецца, што Шугарт зможа вярнуць яму ногі. Барбрыдж ня ведае, што Рэдрык ўзяўузяў АртураАрчыбальда з сабой.
 
Фінал кнігі застаецца адкрытым — АртурАрчыбальд гіне ў «мясарубцы», Рэдрык падпаўзае да шара, дарэмна спрабуючы сфармуляваць сваё найпатаемнейшае жаданьне. Ён згадвае ўсё сваё скалечанае жыцьцё, спрабуе згадаць нешта сьветлае, але не атрымліваецца. У выніку ён ня можа прыдумаць нічога, акрамя таго, што ўсклікнуў АртурАрчыбальд за некалькі сэкундаў да сваёй сьмерці: «ШЧАСЬЦЕ ДЛЯ ЎСІХ, ДАРМА, І ХАЙ НІХТО НЯ СЫДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ!»
 
===Зона===
Радок 93:
===Пэрсанажы твору===
* '''Алёйз Макно''' — паўнамоцны агент Бюро эміграцыі. Агітаваў гармонтцаў зьехаць з ваколіцаў Зоны. Пры гэтым Бюро забясьпечвала пад’ёмныя сродкі, працаўладкаваньне, а маладым — магчымасць вучыцца. Пасьля, з устанаўленьнем карэляцыі колькасці эмігрантаў з Зонаў у асобных рэгіёнах, з павелічэньнем колькасці прыродных і тэхнагенных неспрыяльных падзеяў і катастрофаў, эміграцыя была забароненая.
* '''АртурАрчыбальд Барбрыдж''' (у некаторых вэрсіях кнігі — '''Артур)''' — сын Сьцярвятніка Барбрыджа. Быў «выпрашаны» татусём у Залатога Шара. Малады ідэаліст. Рэдрык Шугарт меў пра яго вельмі нізкае меркаваньне — яшчэ адзін рамантычны дурань, які «захапіўся Зонай», ня ведаючы, што гэта такое. Але пасьля загібелі АртураАрчыбальда ля Залатога Шара Шугарту давялося паўтарыць ягоную фразу... Да чаго гэта прывяло, і ці магчыма навогул «шчасьце для ўсіх», аўтары замоўчваюць — кніга на гэтым сканчаецца.
* '''Бэні''' — працаўнік у бардачку Рычарда Г. Нунана. Дакладны род заняткаў ня згадваецца.
* '''Гута Шугарт''' — жонка Рэда Шугарта і аб’ект ягонана пастаяннага клопату. Зь цяжкасцю вытрымлівае беды, якія на яе зваліліся.
Радок 125:
* '''«Ведзьміна студзіна» («калёйдны газ»)''' — нейкая цякучая субстанцыя. Добра пранікае скрозь скуру і любую іншую арганіку, плястык, мэтал, бэтон. Адзіны матэрыял, які яму «не па зубах» — спэцыяльныя фарфоравыя пасудзіны. Амаль усё, з чым яна рэагуе, ператвараецца зноў жа ў «ведзьміну студзіну». У кнізе апісваецца, як Сьцярвятнік Барбрыдж, наступіўшы ў «ведзьміну студзіну», атрымлівае сур’ёзную траўму ног: «апёкі» скуры, косткі ператварыліся ў гумападобную масу. Пры гэтым паражэньне пачало распаўсюджвацца далей, пашкоджвацючы здаровую плоць і косткі. Адзіным мэтадам дапамогі зьяўляецца тэрміновая ампутацыя паражоных канечнасьцяў. У сувязі са складанасьцю транспартыроўкі і небясьпекай для чалавека «ведзьміна студзіна» не падлягае дасьледаваньням, яго забаронена выносіць з Зоны. Шугарт парушыў гэтую забарону, вынес фарфоравы кантэйнэр са «студзінай» разам з параненым Сьцярвятнікам, але не хацеў прадаваць і схаваў кантэйнэр у гаражы. Рашыўся прадаць яго, калі зразумеў, што яго надоўга пасадзяць у турму, і перахаваў пад тэлефонную будку. На атрыманыя грошы ягоная жонка і дачка былі забясьпечаныя на працягу ўсяго тэрміну зьняволеньня. Магчыма, менавіта гэты кантэйнэр дасьледнікі з Карыганаўскіх лябараторыяў пазьней адкрылі маніпулятарамі, што прывяло да буйной катастрофы: будынак лябараторыі быў часткова разбураны; растварыўшы перакрыцьці, студзіна вырвалася вонкі і апусьцілася праз усе паверхі да сутарэньняў, загінула 35 чалавек, больш за 100 былі зьнявечаныя.
* '''«Вясёлыя здані»''' — анамальныя паветраныя турбулентнасьці ў пэўных участках Зоны, што прадстаўляюць небясьпеку для чалавека. Згадваюцца ў кнізе як легенда, аднак у апошнім разьдзеле Рэдрык Шугарт бачыць гэтую анамалію зь бясьпечнай адлегласьці.
* '''«Зялёнка»''' — невядомая субстанцыя, здольная цячы па зямлі і, верагодна, небясьпечная для чалавека (згадваецца эпізод, дзе Рэдрык Шугарт і АртурАрчыбальд Барбрыдж дзьве гадзіны чакалі на пагорку, пакуль працячэ паток «зялёнкі».
* '''Іржавае мачала''' — нешта падобнае на мачала, якое «расьце» на тэлевізійных антэнах у Чумным квартале (некалі жылы квартал, які апынуўся ў Зоне Наведваньня). Пры судотыку з мэталам мамэнтальна выклікае моцную [[Карозія|карозію]] і паступова пераходзіць на яго. У сувязі з гэтым транспартыроўка «ржавага мачала» немагчымая. Не падлягае дасьледаваньню.
* '''«Камарыны плеш»''' — вобласьць з анамальна высокай (у тысячы разоў) гравітацыяй, у навуковых колах вядомая як «гравіканцэнтрат». У кнізе згадваецца, як верталёт, што трапіў у «камарыны плеш», пацярпеў крушэньне і быў сплюшчаны ў тонкі «блін». Сталкеры выяўляюць іх, кідаючы гайкі. <ref>У фільме Таркоўскага па матывах твору да гаек прывязвалі белыя бінты, каб іх было лепш відаць у палёце.</ref>