Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
пэрсанажы
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Радок 80:
* '''Артур Барбрыдж''' — сын Сьцярвятніка Барбрыджа. Быў «выпрашаны» татусём у Залатога Шара. Малады ідэаліст. Рэдрык Шугарт меў пра яго вельмі нізкае меркаваньне — яшчэ адзін рамантычны дурань, які «захапіўся Зонай», ня ведаючы, што гэта такое. Але пасьля загібелі Артура ля Залатога Шара Шугарту давялося паўтарыць ягоную фразу... Да чаго гэта прывяло, і ці магчыма навогул «шчасьце для ўсіх», аўтары замоўчваюць — кніга на гэтым сканчаецца.
* '''Бэні''' — працаўнік у бардачку Рычарда Г. Нунана. Дакладны род заняткаў ня згадваецца.
* '''Пан Лемхэн''' — бос Нунана.
* '''Гута Шугарт''' — жонка Рэда Шугарта і аб’ект ягонана пастаяннага клопату. Зь цяжкасцю вытрымлівае беды, якія на яе зваліліся.
* '''Гуталін''' — вялізны нэгр, сябар Рэда, каардынатар таварыства Ваяўнічых Анёлаў. «Сталкер наадварот» — скупляе артэфакты і вяртае іх у Зону.
Радок 96 ⟶ 95:
* '''Маслак Кацюша''' ''(сапр. імя '''Рафаэль''')'' — кіраўнік у бардачку Рычарда Г. Нунана. У ягоныя абавязкі таксама ўваходзіла скупляць хабар у «прыручаных» маладых сталкераў, а таксама назіраць за дзеяньнямі сталкераў-вэтэранаў. Маслаком яго празвалі за пачварныя кулакі, а Кацюшай ён зваў сябе сам, цалкам перакананы, што гэта імя вялікіх мангольскіх цароў.
* '''Остын''' — лябарант доктара Панова.
* '''Пан Лемхэн''' — бос Нунана.
* '''татусь Шугарт''' — бацька Рэдрыка, які памёр да Наведваньня і пазьней вярнуўся дадому ў якасьці «муляжа» (ажыўшага мерцьвяка з Зоны, гл. ніжэй).
* '''Рычард Гербэрт Нунан''' — працуе пад прыкрыцьцём, афіцыйная легенда — прадстаўнік пастаўшчыкоў электроннага абсталяваньня пры Гармонцкім філіяле МІПК. Насамрэч супрацоўнік кампаніі або, магчыма, спэцслужбы, якая негалосна кантралюе дзейнасьць сталкераў. Сябар Рэдрыка. Пры гэтым, вельмі верагодна, што менавіта ён падставіў Рэдрыка, калі той у другі раз быў арыштаваны. На карысьць гэтага кажа тое, што ён прызначыў Шугарту сустрэчу ў «Боржчы» менавіта на той час, калі там яго чакала засада на чале з капітанам Квотэрбладом.