Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор |Назва = Пікнік на ўзбоччы |Назва-арыгінал = Пи...'
 
Juras14 (гутаркі | унёсак)
сюжэт
Радок 49:
 
Тэрмін «[[Сталкер (чалавек)|сталкер]]» устойліва ўвайшоу ў расейскую, а празь яе і ў беларускую мовы. Па прызнаньні аўтараў, слова стала найпапулярнейшым са створаных імі [[нэалягізм]]аў. У кантэксьце кнігі сталкер — чалавек, які, парушаючы забароны, пранікае ў Зону і выносіць зь яе разнастайныя артэфакты, якія пазьней звычайна прадае і тым зарабляе на жыцьцё. Пасьля выхаду фільму Таркоўскага гэтым тэрмінам сталі называць праваднікоў, якія арыентуюцца ў розных забароненых і малавядомых іншым месцах і тэрыторыях; пазьней сталкерамі сталі называць аматараў індустрыяльнага турызму, асабліва тых, хто наведвае пакінутыя аб’екты і населеныя пункты.
 
== Сюжэт ==
Дзея аповесьці адбываецца на [[Зямля|Зямлі]], як мяркуецца, у [[1970-я|1970-я гады]] ў мястэчку Гармонт, у выдуманай ангельскамоўнай краіне<ref>[http://rusf.ru/abs/int0061.htm OFF-LINE интервью с Борисом Стругацким. Октябрь 2003]: «Паводле задумы аўтараў гэта, хутчэй за ўсё, [[Канада]]. Ці якая-небудзь [[Аўстралія]]. Словам — брытанская ў мінулым калёнія».</ref>.
 
Прыкладна за 13 гадоў<ref>«Сам факт Наведваньня зьяўляецца найбольш важным адкрыцьцём ня толькі за мінулыя трынаццаць гадоў, але і за ўвесь час існаваньня чалавецтва».</ref> да пачатку апісаных у кнізе падзеяў у некалькіх месцах на зямным шары ўзьнікае шэсьць «Зонаў» — абласьцей, у якіх пачынаюць адбывацца дзіўныя зьявы, якія парушаюць вядомыя законы фізыкі. Зоны разьмешчаныя ўздоўж плыўнай лініі на паверхні Зямлі, праекцыі так званага [[Радыянт]]а Пільмана — пункту, што ляжыць на прамой, якая злучае Зямлю і [[Дэнэб]]. Хутка высьветлілася, што людзі і жывёлы пражываць у зонах ня могуць, і ўсё насельніцтва было зь іх тэрмінова эвакуяванае. Тэрыторыі Зонаў былі абнесеныя агароджай, узятыя пад строгую ахову і афіцыйна сталі прадмэтам асьцярожнага навуковага вывучэньня. Таксама вельмі хутка выяўляецца, што ў зонах шмат [[Артэфакт (археалёгія)|артэфактаў]] незразумелага прызначэньня. Некаторыя зь іх вельмі карысныя — напрыклад, могуць лячыць хваробы, некаторыя проста дзіўныя цацкі, а некаторыя — вельмі небясьпечныя.
 
Мяркуецца, што Зоны створаныя прадстаўнікамі [[Пазазямныя цывілізацыі|пазазямной цывілізацыі]], і строіцца мноства гіпотэзаў, якія па-рознаму тлумачаць, што яны зь сябе ўяўляюць і якім чынам патрэбныя іншаплянэцянам для кантакту з жыхарамі Зямлі. Адзін з герояў кнігі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі доктар Валянцін Пільман, вобразна мяркуе, што ўсе артэфакты — «пустышкі», «этакі», «бранзалеты» — гэта ўсяго толькі касьмічнае сьмецьце, пакінутае іншаплянэцянамі на плянэце Зямля падчас выпадковага наведваньня, падобна пустым банкам і бутэлькам, забытым пасьля чалавечага пікніка на ўзбоччы дарогі.
 
Адна з асноўных тэмаў — маральны выбар тых, у чые рукі патрапляюць артэфакты Зоны, то, як імі скарыстаецца чалавецтва, якое, строга кажучы, дрэнна разумее, у чым прызначэньне гэтых небясьпечных рэчаў, невядома навошта пакінутых прышэльцамі.
 
Адна з Зонаў апынулася непадалёк ад гораду Гармонт. Галоўны герой кнігі Рэдрык Шугарт, жыхар Гармонта, становіцца [[Сталкер (чалавек)|сталкерам]], то бок зарабляе на жыцьцё, выносячы з Зоны артэфакты, якія валодаюць незвычайнымі ўласьцівасьцямі і прадаюцца за вялікія грошы. Сюжэт твору пабудаваны як апісаньне жыцьця Шугарта ад 23 гадоў да 31 году. Большую частку жыцьця ён быў нелегальным сталкерам, злачынцам, сядзеў у турме, у маладосьці быў афіцыйным супрацоўнікам Інстытуту пазазямных культураў.
 
У сталкераў, як правіла, нараджаюцца дзеці са шматлікімі фізычнымі і біялягічнымі адхіленьнямі ад нормы, прычым прычыны гэтага мэдыцына знайсьці ня можа (у прыватнасьці, радыяцыі і хімічных дамешак у атмасфэры Зоны няма). Тая ж доля спасьцігла і адзіную дачку Шугарта — Марыю (Мартышка). Рэдрык любіць жонку і дачку, але пэрыядычна губляе кантакт зь сям’ёй з-за турэмных тэрмінаў. Тым ня менш ён ня можа адмовіцца ад паходаў у Зону, што разбурыла ягонае жыцьцё — часткова з-за жаданьня атрымліваць вялікія грошы і не лічыць іх, але галоўным чынам — з-за магнэтычнага прыцягненьня Зоны, зразумелага толькі сапраўднаму сталкеру. У Зоне ён адчувае сябе на сваім месцы і безь яе ўжо ня можа.
 
У канцы кнігі Шугарт плянуе і ажыцьцяўляе сваю заключную місію ў Зоне: ён вырашае знайсьці «Залаты Шар» — артэфакт, які паводле легенды можа выканаць найпатаемнейшае жаданьне таго, хто яго знойдзе. Шугарт ідзе да шара, будучы цалкам расчараваным у сваім жыцьці і ў людзях, як да апошняй надзеі. Складанасьць місіі палягае ня толькі ў тым, што дарога да шара сьмяротна небясьпечная, але і ў тым, што апошняя пастка на шляху да яго патрабуе ахвяры — аднаго чалавечага жыцьця. І Шугарт прыносіць гэтую ахвяру ў выглядзе свайго спадарожніка, юнака, які напрасіўся да яго ў вучні — Артура Барбрыджа.
 
Бацька Артура — найстарэйшы сталкер па мянушцы Сьцярвятнік, вядомы тым, што ягоныя спадарожнікі часта не вярталіся з Зоны. У Барбрыджа двое нармальных здаровых дзяцей — выключэньне сярод сталкераў. Барбрыдж па сакрэце паведаміў Шугарту, што вымаліў сабе дзяцей у Залатога Шара. Сам ён больш ня можа дайсьці да месца, дзе знаходзіцца артэфакт, страціўшы ў Зоне абедзьве нагі — тады яго выцягнуў на сабе Рэдрык. Сьцярвятнік раскрыў Шугарту месцазнаходжаньне Шара і расстаўленыя на шляху да яго пасткі, адна зь якіх патрабуе «ахвяры» («мясарубка»), ня толькі з-за ўдзячнасьці — ён спадзяецца, што Шугарт зможа вярнуць яму ногі. Барбрыдж ня ведае, што Рэдрык ўзяў Артура з сабой.
 
Фінал кнігі застаецца адкрытым — Артур гіне ў «мясарубцы», Рэдрык падпаўзае да шара, дарэмна спрабуючы сфармуляваць сваё найпатаемнейшае жаданьне. Ён згадвае ўсё сваё скалечанае жыцьцё, спрабуе згадаць нешта сьветлае, але не атрымліваецца. У выніку ён ня можа прыдумаць нічога, акрамя таго, што ўсклікнуў Артур за некалькі сэкундаў да сваёй сьмерці: «ШЧАСЬЦЕ ДЛЯ ЎСІХ, ДАРМА, І ХАЙ НІХТО НЯ СЫДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ!»
 
==Крыніцы==