Прэтарыянская гвардыя: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) |
д артаграфія |
||
Радок 33:
'''Прэтарыянская ґвардыя''' (прэтарыянцы, {{мова-la|praetoriani}}) — асабістыя ахоўнікі [[Імпэратар Рымскае імпэрыі|Імпэратараў Рымскае імпэрыі]]. Назва выкарыстоўвалася ў часы [[Рымская рэспубліка|Рымскае рэспублікі]], пазначаючы ахову рымскіх ґенэралаў, якая існавала ў 275 годзе да н. э. [[Канстантын I Вялікі]] ў IV стагодзьдзі зьнішчыў гэтае фармаваньне.
Прэтарыянцы - «[[гвардыя|ґвардыя]]» рымскіх цэзараў, якая разьвілася з адборнага атраду (ablecti) саюзьнікаў, які служыў ў рэспубліканскі пэрыяд для аховы галоўнакамандуючага й яго [[Прэторый|Прэторыя]], адкуль і назва -''cohorspraetoria''. [[Сцыпіён Афрыканскі]] арґанізаваў, пад тым жа імем, ахову з рымскіх коньнікаў. Штаб, канцылярыя й ўся бліжэйшая сьвіта палкаводца або кіраўніка вобласьці ([[квэстар]], пісцы, [[Легат (Старажытны Рым)|леґаты]], [[трыбун]]ы, [[прэфэкт]] і перакладчыкі,[[герольд|ґерольд]]ы, [[кур'ер]]ы, нарэшце знаёмыя ды сябры -''comites'') складалі яго'' cohors praetoria''. Для аховы парадку ў Італіі [[Гаюс Юліюс Цэзар Аўгустус|Актавіянус Аўгустус]] стварыў 9 прэтарыянскіх [[кагорта|каґортаў]], па 1000 чалавек кожная. Па-за службы прэтарыянцы насілі грамадзянскую вопратку (''cob.Togalae''). Тры каґорты былі разьмешчаны на пастой у грамадзян у Рыме, астатнія - у іншых частках Італіі. Разам з ґвардзейскай кавалерыяй (''equites praetoriani''), яны складалі ядро узброеных сіл імпэрыі, якая яшчэ зараджалася. Аж да праўленьня [[Сэптыміюс Сэвэрус|Сэптыміюса Сэвэруса]] у ґвардыю залічалі толькі ураджэнцаў Італіі. Ўзмоцненае дараваньне, ганаровае становішча ды 16-гадовы тэрмін службы (замест 20-гадовага простых леґіянераў) складалі прывілегіі ґвардыі. Пасьля гарадская паліцыя (''cohortes urbanae'') зьлілася з ґвардыяй ў адзін корпус, які быў падзелены на 14 [[кагорта|каґорт]]. Прэтарыянцы падпарадкоўваліся асабнаму прэфэкту
[[Канстантын I Вялікі]] цалкам зьнішчыў прэтарыянскую ґвардыю, замяніўшы яе новай, і разбурыў прэтарыянскі ляґер - «гэта (па яго словах) пастаяннае гняздо мецяжоў ды распусты».
[[Файл:Proclaiming claudius emperor.png|міні|зьлева|250пкс|''Абвяшчэньне імпэратарам Клаўдзія'', палатно Лаўрэнса Альма-Тадэмы,
Многія рымскія імпэратары былі забітыя прэтарыянцамі ці непасрэдна прэфэктам прэторыю. Так, імпэратара Каліґулу асабіста забіў прэфэкт Прэторыя Хярэя. Таксама пры ўдзеле прэфэкту прэтарыянцаў быў забіты рымскі імпэратар [[Камод]]. Прэфэкт прэтарыянцаў Макрын арґанізаваў змову з мэтай забойства імпэратара Каракале (дынастыя Сэвэрыўса), пасьля чаго сам стаў рымскім імпэратарам.
Радок 45:
Імя прэтарыянцаў стала сынонімам інтрыґаў, кансьпірацыі, нявернасьці й забойстваў, але ў двух першых стагоддзях нашай эры яны аказалі вялікую паслугу рымскай дзяржаве. У гэты час яны зьвяргалі (або спрабавалі скінуць) жорсткіх, слабых, і непапулярных імпэратараў, падтрымліваючы толькі моцных і папулярных. Абараняючы іх, яны пашыралі іх уладу, стрымліваючы беспарадкі рымскага натоўпу й інтрыґі ў сэнаце. Прэтарыянская ґвардыя даравала імпэрыі стабільнасьць, якіая садзейнічала пэрыяду [[Pax Romana]].
Толькі пасьля праўленьня [[Маркус Аўрэліўс|Маркуса Аўрэліўса]], ґвардыя стала ператварацца ў бязьлітасных наймітаў, што выклікала адмоўнае да іх стаўленьне. Аднак, такія ж эмоцыі выклікала і [[дынастыя Сэвэрыўса]], а пасьля ў час [[
== Прэтарыянцы ў кіно ==
Радок 52:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
[[Катэгорыя:Рымская імпэрыя]]
|