Бялградзкае замірэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Рэакцыя: артаграфія
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:ArmisticioDeBelgradoYHungría19181919.svg|thumb|right|300px|Лініі падзелу паводле Белградзкага замірэньня]]
'''Бялградзкае замірэньне''' - [[мірны дагавор]] паміж [[Распад Аўстра-Вугоршчыны|вугорскім рэвалюцыйным урадам]] графа [[Міхаій Караі|Міхаем Караі]] і [[Антанты|саюзным камандаваньнем]] на [[Балканскі тэатар вайсковых дзеяньняў (Першая сусьветная вайна)|Балканах]] (францускі маршал [[Луі-Фэлікс-Мары-Франсуа Франшэ д'Эспэрэ|Франшэ д'Эспэрэ]]), падпісаны ў [[БялградзБялград]]езе 13 лістапада 1918 году. Меркавалася, што дамова дасьць магчымасьць урэгуляваць адносіны паміж новымі ўладамі [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Антанта|Антантай]]. У выніку, у сувязі з сыстэматычнымі парушэньнямі дамоўленасьцяў, у сакавіку 1919 году адбылася адстаўка ўраду Караі і была абвешчаная [[Вугорская савецкая рэспубліка|Вугорская савецкая рэспубліка]].
 
Ва ўмовах пачатку распаду [[Распад Аўстра-Вугоршчыны|Аўстра-Вугорскай імпэрыя]] — напрыканцы верасьня і пачатку кастрычніка 1918 гаду — пасьля пасьпяховага наступу на Балканы саюзьнікаў, у Вугоршчыне пачаў працаваць новы ўрад. Гэты новы кабінэт, як чакалася, павінен быў захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць былога [[Каралеўства Вугоршчына|Вугорскага каралеўства]]. Новы ўрад абвясьціў краіну незалежнай ад імпэрыі, але саюзьнікі не прызналі такі статус. Падпісаньне замірэньня ў [[Падуя|Падуі]] ў пачатку лістапада паміж Імпэрыяй і Антантай не спыніла наступ саюзьніцкіх войскаў на тэрыторыі Вугоршчыны.