Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 73:
У пісьмовых крыніцах Вусьце ўпершыню ўзгадваецца ў 1670 годзе ў тэстамэньце Войцэха Цэханскага: «''Власную мною набытую маетность Вустье зовиму у повете Оршанскім лежачу с десятю дымами людьми подаными службу есьмо мне чинючими со всельким будынком земле оромо и не оромо сяножатями лесом бором кгаем реками с целым спрентом домовым коньми быдлом рогатым и нерогатым злотом сребром медью и цыною и со всею принадлежностью их Милости Паном сыном моим милым Янови и Станиславови Цэханским записую»''.  
 
З 1671 годагоду маёнткам Вусьце супольна валодалі браты Ян і Станіслаў Цэханскія. У 1705 годзе яны падзялілі маёнтак на дзьве часткі. Ян атрымаў старую фальваркавую забудову зь пяцьцю дварамі сялян з правага боку маёнтка, з іх пабудовамі і заараным хлебам, а Станіслаў новую фальваркавую забудову па левым баку маёнтка, зь пяцьцю дварамі сялян і левай часткай зааранага хлеба. Рэшта маёмасьці (скарб, хатняя жывёла, птушкі, інвэнтар) падзялялася на дзьве роўныя часткі.
 
У 1735 годзе Цэханскія (Янаў сын Даніла,  і дзеці Станіслава Аляксандар і Гаўрыла) праз Аршанскі павятовы суд падцьвердзілі свае правы на маёнтак.