Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 15:
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расійскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацый падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.
 
Пра лёс Бузіньнікава клапаціўся Камітэт абароны вязьняў сумленьня на Беларусі, створаны [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспарай]] у [[ЗША]], на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]). У прыватнасьці, імя Бузіньнікава згадвалася ў "Мэмарандуме ў справе дэкалянізацыі СССР", перададзеным членам 35-ае [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнае Асамблеі ААН]] у кастрычніку 1980 году ад міжнацыянальнага камітэту паняволеных народаў СССР<ref>Загорны А. Мэмарандум пра дэкалянізацыю СССР // Беларус. №283-284. Лістапад-сьнежань 1980. С. 2.</ref>. Амаль адначасна, 20 кастрычніка 1980, Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне й Камітэт абароны вязьняў сумленьня на Беларусі выслалі амэрыканскаму кангрэсмэну Дантэ Фасэлу, старшыні амэрыканскае ўрадавае камісіі па справах бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, мэмарандум пра пагвалтаваньне правоў чалавека ў Беларусі. 9-старонкавы мэмарандум быў высланы ў сувязі з Мадрыдзкай канфэрэнцыяй (лістапад 1980) па праверцы выкананьня ГэльсынскіхХэльсынскіх пагадненьняў. У ім называліся імёны тых, хто пацярпеў у БССР ад перасьледу за свае палітычныя ці рэлігійныя перакананьні, а таксама тых, каго не выпускалі да сваякоў у Ізраіль або ЗША: Міхал Кукабака, Яўген Бузіньнікаў, Вячаслаў Зайцаў, Іван Карэйша, Аляксандар Круцько, Сьвятлана Місюк, Леў Аўсішчар, Рыгор Хес, Алег Чарапахін, Аляксандра Бэргер, Яўхім Собаль<ref>Пра Беларусь на Мадрыдзкую канфэрэнцыю // Беларус. №283-284. Лістапад-сьнежань 1980. С. 8.</ref>.
 
Лісты ў калёнію яму амаль не даходзілі, з замежжа – не даходзілі зусім. Начальнік атрада лейтэнант Шуляеў распытваў Бузіньнікава, хто ў яго ёсьць за мяжой, і пераконваў яго, што ліставаньне зьняволеных з замежжам забаронена. Ён фактычна пацьвердзіў, што недастаўка Бузіньнікаву карэспандэнцыі звязаная зь ягоным "палітычным" артыкулам (186-1 КК БССР).