Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 14:
 
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расійскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацый падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.
 
Пра лёс Бузіньнікава клапаціўся «Камітэт абароны вязьняў сумленьня ў Беларусі», створаны [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспарай]] у [[ЗША]], на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]). У прыватнасьці, імя Бузіньнікава згадвалася ў "Мэмарандуме ў справе дэкалянізацыі СССР", перададзеным членам 35-ае [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнае Асамблеі ААН]] у кастрычніку 1980 году ад міжнацыянальнага камітэту паняволеных народаў СССР<ref>Загорны А. Мэмарандум пра дэкалянізацыю СССР // Беларус. №283-284. Лістапад-сьнежань 1980. С. 2.</ref>.
 
Лісты ў калёнію яму амаль не даходзілі, з замежжа – не даходзілі зусім. Начальнік атрада лейтэнант Шуляеў распытваў Бузіньнікава, хто ў яго ёсьць за мяжой, і пераконваў яго, што ліставаньне зьняволеных з замежжам забаронена. Ён фактычна пацьвердзіў, што недастаўка Бузіньнікаву карэспандэнцыі звязаная зь ягоным "палітычным" артыкулам (186-1 КК БССР).