Уладзіслаў Ваза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 75:
[[Файл:Rubens Prince Władysław Vasa.jpg|200пкс|міні|Уладзіслаў Ваза. [[Пітэр Пауль Рубэнс]], каля 1624]]
 
Па перамозе ў Смаленскай вайне папулярнасьць Уладзіслава Вазы ў грамадзтве істотна ўзрасла. Працяглы час праводзіў у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] — паляваў у ваколіцах [[Вільня|Вільні]], жыў у Вялікакняскім палацы, які быў пры ім зноў зрабіўся палітычным і культурным цэнтрам. У палацы прыймаліся замежныя дыпляматы, адбываліся спэктаклі (у 1636 адбылася пастаноўка першай у Вялікім Княстве опэры «Выкраданьне Алены»), папулярныя ў тагачаснай Эўропе, а таксама траўляцкаваньне зьвяроў (мядзьведзяў і быкоў), маскарады, касьцюмаваныя балі, іншыя забавы.
 
У адрозьненьне ад бацькі, вызначаўся рэлігійнай талерантнасьцю ў дачыненьні да пратэстантаў. У 1645 склікаў пратэстанцка-каталіцкі зьезд. У канфліктах паміж уніятамі і праваслаўнымі часта падтрымліваў апошніх. У 1632 легалізаваў праваслаўную герархію на чале з кіеўскім мітрапалітам. Аднак гэта не дапамагло разьвязаць украінскае пытаньне, дакладней — спыніць нарастаньне казацкага руху, накіраванага, перш за ўсё, супраць мясцовай шляхты. Казацкія паўстаньні ва Ўкраіне жорстка здушаліся. Пэрыяд 1638—1648, калі паўстаньняў не было, называлі часам «залатога спакою».