Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Больш дэтальны агляд гісторыі вёскі Вусьце.
д Стылістычныя праўкі
Радок 55:
 
==== Архэалягічныя зьвесткі ====
Гісторыя вёскі Вусьце налічвае шмат стагоддзяў. За 1,5 км на Поўнач ад сучаснай вёскі ва ўрочышчы Падгорыца (раней Гарадзец) знаходзіцца Вусьцянскае гарадзішча. Яно займае пляцоўку 50 х 40 метраўмэтраў. З боку поля мае дугападобны вал вышынёй каля 4 мэтраў, даўжынёй 18-20 мэтраў. 
 
Гарадзішча выявіў у 1929 годзе С. А. Дубінскі, абсьледвалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 г.годзе – М. І. Лашанкоў. У 1990-1991 гг. былі праведзеныя раскопкі. 
 
Культурны пласт больш 1 м., чорнага колеру. Выяўлены наслаеньні ІІ стагоддзя і ХІІ стагоддзяўстагоддзя, выразна падзеленыя пажарышчам. 
 
На гарадзішчы выяўлены жыльлёва-гаспадарчы комплекс з трох жылых пабудоў і разьмешчаных побач зь імі гаспадарчых ям і агнішчаў. Жытло № 1 слупавой канструкцыі разьмяшчалася на паўднёвым участку гарадзішча. Да яго паўночнай сьценкі прымыкалі дзьве жылыя пабудовы зрубна-слупавой канструкцыі. усеУсе тры пабудовы зьяўляліся наземнымі прамавугольнымі збудаваньнямі. Памеры пабудоў 3-3,6 х 3,8-4 м. У цэнтры жытла разьмяшчаліся каменныя агнішчы, збудаваныя ў ямах. Такія ж агнішчы разьмяшчаліся за 0,5 м. на поўнач ад жытлаў № 2, 1, 3. З усходу і захаду да жытлаў прымыкалі гаспадарчыя ямы. ТакаяТая ж схема забудовы была, відаць, і на паўночным участку. Сьляды пабудоў тут прасачыліся па рэштках агнішчаў аналягічнай вышэйапісанай канструкцыі. Наяўнасьць жыльлёва-гаспадарчых комплексаў на паўднёвым і паўночным участках гарадзішча дазваляе меркаваць, што яно належала абшчыне, якая складалася з трох-чатырох патрыярхальных сем’яў (да 50 чалавек), якія вялі самастойную гаспадарку.
 
На тэрыторыі гарадзішча былі знойдзены жалезныя страмяно, наверша мяча і адзін выраб незразумелага прызначэньня. У 2007 годзе падчас архэалягічнай выведкі В. Арцюховічам было знойдзена жалезнае колца. 
Радок 68:
 
==== Паходжаньне назвы вёскі ====
Паводле педаньнямясцовай легенды, вёску заснавала княгіня Вольга: “''па Дняпры калісьці плыла княгіня Вольга і ў гэтай мясцовасьці сышла на бераг, каб адпачыць. Некалькі дружыньнікаў упадабалі гэтае месца і вырашылі тут застацца. Так і ўзьнікла вёска.''” Назва ж вёскі паводле таготой жжа паданьнялегенды тлумачыцца так: “''Калі княгіня Вольга плыла па Дняпры, ёй падалося, што яна бачыць мора, і яна загадала спыніцца ў вусьці Дняпра''”.<ref>Паданьне пра вёску Вусьце запісаў М.М. Дзятлоўскі паводле апавяданьня В.Г. Папковай, 1888 г.н., жыхаркі вёскі Яромкавічы.</ref>
 
==== Пад уладай Расейскай імпэрыі ====
Радок 79:
На пачатак ХХ ст. вёска Вусьце мела 88 двароў, каля 280 жыхароў і 261 дзесяціну зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся фальварак Вусьце Курчаў – 8 двароў, 94 жыхары, 587 дзесяцін зямлі, у тым ліку 200 дзесяцін лесу. У 1900 годзе панскім садаводам Д. Я. Лісоўскім закладзеная алея зь лістоўніц. 
 
З 1903 года пачынаюцца хваляваньні вусьцянскіх сялян. 16 верасьня 1903 года начальнік магілёўскага губернскага жандарскага праўленьня палкоўнік Палякоў даносіў у дэпартамэнт паліцыі: “''По заявлению местных землевладельцев, как, напр., гг. Чачкова, Курча, генерала Рейна и др., усиливаются волнения крестьян, особенно такая перемена в настроении крестьянских умов сказалась в конце истёкшего лета и выразилась более рельефно в убийстве полицейского урядника Якушевича''.” Вясной 1905 года пачаліся забастоўкі сельскагаспадарчых працоўных маёнтка Вусьце, спынілі працу і сяляне-падзёншчыкі. Да Курча было накіравана патрабаваньне ўсталяваць 10-гадзінны працоўны дзень, павялічыць заробак падзёншчыкам да 50-75 капеек у дзень і сталым працаўнікам – на 2 рублі ў месяц, завесьці разьліковыя кніжкі, адмяніць урочную сыстэму работ, ветліва абыходзіцца зьз працаўнікамі і інш.<ref>Гарбкоў А. Сялянскі рух на Аршаншчыне ў 1905-1907 гадах // Ленінскі прызыў,  23 сьнежня 1965 года.</ref>
 
==== Найноўшы час ====
Радок 88:
У 1938 годзе на базе саўгаса была створаная сельскагаспадарчая досьледная станцыя Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Гэта была першая досьледная гаспадарка ў рэспубліцы. Тут праводзіліся досьледы па выкарыстаньні навуковых распрацовак ў практыцы гаспадараньня. У 1938-1941 гадох тут працавалі навукоўцы А.Н. Урсулаў, В. І. Шэмпель, Т. І. Зянкевіч, В. І. Віткоўскі, К. Т. Старавойтаў, А. П. Абрамчук, П. Е. Пракопаў і іншыя. 
 
Саўгас “Вусьце” напярэдадні вайны ўяўляў сабой гаспадарку сьвінаводчай скіраванасьці з параўнальна невялікай зямельнай плошчай – каля 900 га ворыва. Натуральна, кармавых засеваў не было. Ураджайнасьць зерневых не перавышала 7-8 цэнтнераў з гектару. У гэты час саўгас узначальвалі Фінкевіч (з 15 кастрычніка 1939 года), Лёшын (з 26 кастрычніка 1939 года), Нясьцюк, Місюля.<ref>Экспериментальная база «Устье» (сост. П.М. Шкель, Ф.Х. Легченко), Мн., 1973</ref> 
 
14 ліпеня 1941 года Вусьце было занята адной з дывізій 47 матарызаванага корпуса 2-й танкавай групы вермахта. Гаспадарка досьледнай станцыі амаль цалкам была зьнішчана, у тым ліку лябараторыя і ўсё абсталяваньне, ворыўныя землі занядбаныя, на тэрыторыі вёскі разьмешчаны склады боепрыпасаў. Арганізаваць у Вусьці партызанскую ці падпольную дзейнасьць не ўяўлялася магчымым з-за вялікай шчыльнасьці нямецкіх войскаў: Ворша моцна ахоўвалася як важны чыгуначны вузел, у Балбасава знаходзіўся нямецкі вайсковы аэрадром.<ref>"Орша в Великой отечественной войне 1941-1945", Орша., 1994</ref> Толькі 7 лістапада 1942 года партызан Павел Кунцэвіч ажыцьцявіў выбух на складах боепрыпасаў у Вусьці, за што быў расстраляны.<ref>Подзвіг партызана Кунцэвіча // Нац. Архіў РБ, ф. 4855, воп.1, спр.10, арк.19</ref> З 1941 па 1945 год на франтах і ў партызанах загінула 136 жыхароў вёскі.