Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
д выпраўленьне спасылак
Радок 32:
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі =
|НезалежнасьцьДаты = [[12 чэрвеня]] [[1990]]
|ДзяржаўныГімн = Гімн Расейскай Фэдэрацыі
|АўтамабільныЗнак = RUS
Радок 39:
|Дадаткі =
}}
'''Расе́йская Фэдэра́цыя''', альбо '''Расе́я''', ({{мова-ru|Росси́йская Федера́ция}}, альбо ''Росси́я'') — краіна ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]] і Паўночнай [[Азія|Азіі]], найбольшая краіна ў сьвеце. Расея паводле канстытуцыі зьяўляецца фэдэратыўнай паўпрэзыдэнцкай рэспублікай. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход яна мае сухапутныя межы з [[Нарвэгія]]й, [[Фінляндыя]]й, [[Эстонія]]й, [[Латвія]]й, [[Летува|Летувой]] і [[Польшча]]й ([[Калінінградзкая вобласьць]]), [[Беларусь|Беларусьсю]]сю, [[Украіна]]й, [[Грузія]]й, [[Азэрбайджан]]ам, [[Казахстан]]ам, [[Кітай|Кітаем]], [[Манголія]]й і [[Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка|Паўночнай Карэяй]]. Акрамя таго Расея мае марскую мяжу зь [[Японія]]й па [[Ахоцкае мора|Ахоцкім моры]], і са штатам [[Аляска (штат)|Аляска]] праз [[Бэрынгаў праліў]]. Паводле плошчы, якая складае 17 млн км², Расея зьяўляецца самай вялікай краінай у сьвеце і ахоплівае больш за адну восьмую частку плошчы сушы Зямлі. Паводле насельніцтва Расея мае дзевяты паказчык у сьвеце з колькасьцю жыхароў у 143 млн чалавек па стане на 2012 год<ref>[http://www.gks.ru/bgd/free/B12_00/IssWWW.exe/Stg/dk10/8-0.htm Демография] Федеральная служба государственнной статистики</ref>.
 
Эканоміка Расеі займае дзявятае месца паводле намінальнага [[Сукупны ўнутраны прадукт|СУП]] і мае шосты паказчык па велічыні паводле [[парытэт пакупніцкай здольнасьці|парытэту пакупніцкай здольнасьці]] на 2014 год. Краіна мае вялікія запасы энэргарэсурсаў, што зрабілі яе адным з найбуйнейшых вытворцаў [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|прыроднага газу]] ва ўсім сьвеце<ref>[http://omrpublic.iea.org/omrarchive/18jan12sup.pdf Oil Market Report]. International Energy Agency. 18.01.2012</ref>.
Радок 46:
 
=== Раньняя гісторыя — да [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] ===
На частцы тэрыторыі сучаснае Расеі ў 1-м тысячагодзьдзі н. э. існавалі: [[Баспорская Дзяржава]] (Баспорскае княства), [[Скіцкая Дзяржава]]. На асноўнай тэрыторыі эўрапейскае Расеі жылі [[Балты|балцкія]] ды [[Фіна-вугорцы|фіна-вугорскія]] плямёны. У [[552]]—[[745]]552—745 гадах частку тэрыторыі Расеі ў верхнім цячэньні Волгі паміж Чорным і Касьпійскім марамі займала дзяржава плямённага зьвязу [[Цюркі|цюркаў]] — [[Цюрцкі Каґанат]]. Ад сярэдзіны [[7 стагодзьдзе|7]] да [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] ў ніжнім цячэньні [[Волга|Волгі]], на [[Паўночны Каўказ|Паўночным Каўказе]], у Прыазоўі ляжала дзяржава [[Хазарскі Каґанат]], якая стрымлівала набегі качэўнікаў з Азіі. Ад пачатку [[8 стагодзьдзе|8 стагодзьдзя]] да [[926]] году на [[Далёкі Ўсход|Далёкім Усходзе]] існавала [[Дзяржава Бахай]].
 
=== Станаўленьне і разьвіцьцё расейскай дзяржавы — [[10 стагодзьдзе|10]]—[[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзі]] ===
У 10 стагодзьдзі заходняя частка сёньняшняе эўрапейскае Расеі ўваходзіла ў г. зв. «[[Старажытнаруская дзяржава|Старажытнарускую дзяржаву]]» ці «Кіеўскую Русь» з цэнтрам у Кіеве. Улада належала дынастыі Рурыкавічаў, якія праводзілі пасьлядоўную палітыку ўмацаваньня сваёй дзяржавы. Кіеўскі князь Алег ўзначаліў два паходы на [[Канстантынопаль]]. А ў [[988]] годзе Кіеўскі князь Уладзімер прыняў хрысьціянства паводле грэцкага абраду. У [[10 стагодзьдзе|10]]—[[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзях]] на сярэднім цячэньні Волгі ды ў Прыкам’і знаходзілася [[Волская Булґарыя]]. У [[12 стагодзьдзе|12]]—[[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзях]] на тэрыторыі Расеі ўтварыліся [[Наўгародзкая рэспубліка]], [[Уладзіміра-Суздальскае княства|Уладзімера-Суздальскае]] ды іншыя княствы. У 12 стагодзьдзі гэтыя славянскія княствы, Валжанская Булґарыя і іншыя дзяржавы Ўсходняе [[Эўропа|Эўропы]] трапілі пад нашэсьце [[манголы|манголаў]] ([[1237]]—[[1242]]1237—1242), на 250 гадоў на тэрыторыі ўсходніх славянаў усталявалася [[мангольскае іга]]. У пэрыяд ад 1300 да 1323 году галоўным цэнтрам рускіх зямель быў Уладзімер, барацьбу зь якім вялі Масква ды [[Цьвер]]. Адначасова з усіх рускіх зямель даніну зьбірала [[Залатая Арда]]. Пад мангольскім ігам паўстала [[Маскоўскае княства]]. З дапамогаю інтрыгаў, заваяваньня ляяльнясьці манголаў, пераводу рэліґійнага цэнтру Расеі ў [[Масква|Маскву]], маскоўскія князі атрымалі вялікі аўтарытэт. З маскоўскага княства пачала сваю гісторыю расейская дзяржаўнасьць. Мангольскае іга закончылася выгнаньнем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расейскіх княстваў ([[Кулікоўская бітва]], [[1380]] г.; «стаяньне на рацэ Ўгры», [[1480]] г.).
 
[[Файл:Ivan the Terrible (cropped).JPG|міні|200пкс|зьлева|[[Іван Жахлівы]] праацы [[Віктар Васьняцоў|Васьняцова]].]]
У 14—[[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзях]], пасьля заваёву Наўгародзкае рэспублікі, Масква канчаткова стала адзіным цэнтрам аб’яднаньня ўсходнеславянскіх княстваў паўночнага ўсходу. Сярэдзіна 15 стагодзьдзя — праўленьне [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]], пэрыяд цэнтралізацыі ўлады і жорсткага кантролю (Апрычніна). Разам з гэтым актыўна праводзілася вонкавая палітыка — напрацягу 1454—1467 гадоў ішла Лівонская вайна за выход да Балтыйскага мора. Напрыканцы 16 — у сярэдзіне [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзя]] аформілася прыгоннае права. У пачатку 17 стагодзьдзя Маскоўскае княства перажыла швэдзкую і польска-літоўскую інтэрвэнцыі. У сярэдзіне 17 стагодзьдзя [[Украіна|Ўкраіна]] ўвайшла ў склад Расеі на правох аўтаноміі.
 
[[Файл:Peter der-Grosse 1838.jpg|міні|200пксзначак|[[Пётар I]] быў першым расейскім імпэратарам.]]
Рэформы, праведзеныя імпэратарам [[Пётар I|Пятром I]] (канец 17 стагодзьдзя — першая чвэрць [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]]) мелі вялізны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, паспрыялі значнай мадэрнізацыі Расеі. Перамога ў [[Вялікая Паўночная вайна|Паўночнай Вайне]] [[1700]]—[[1721]]1700—1721 гг. дала Расеі выйсьце да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]].
 
У выніку далучэньня ў 16—[[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзі]] тэрыторыяў Поўначы, Паволжа, [[Урал]]у, [[Сыбір]]ы, Далёкага Ўсходу, уваходжаньня ў склад Расеі шэрагу народаў утварылася шматнацыйная [[Расейская імпэрыя]]. Расея адбіла нашэсьце францускіх войскаў у [[Вайна 1812 году|Вайне 1812 году]].
Радок 63:
Напрыканцы 19 — напачатку [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] ўзьніклі палітычныя партыі.
 
=== [[20 стагодзьдзе|20]]—[[21 стагодзьдзе|2120—21 стагодзьдзі]] ===
[[Расейска-японская вайна]] 1904-05 гадоў каталізавала разьвіцьцё рэвалюцыйных настрояў у грамадзтве, што прывяло да [[Рэвалюцыя 1905 году|Рэвалюцыі 1905 году]]. Пасьля рэвалюцыі заснаваная [[Дзяржаўная Дума]]. Расея брала ўдзел у [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай Вайне]] [[1914]]—[[1918]]1914—1918 гг. на баку краінаў [[Антанта|Антанты]].
 
Вайна, эканамічная крыза разам з правакатыўнымі дзеяньнямі ўлады прывялі да зьвяржэньня манархіі падчас [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году]].
 
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) [[1917]] адбылася [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году]]. Была абвешчаная ўлада Саветаў (радаў) рабочых, жаўнерскіх і сялянскіх дэпутатаў. У краіне была ўсталяваная манапольная палітычная ўлада [[Камунізм|Камуністычнае партыі]], што паступова зьлілася з цэнтралізаваным дзяржаўным апаратам.
 
З [[1917]] па [[1920]] у Расеі ішла грамадзянская вайна, камуністы ажыцьцяўлялі інтэрвэнцыю на новыя незалежныя дзяржавы Ўсходняе Эўропы і Сярэдняе Азіі. У дзяржаве замацоўваліся ваенна-камуністычныя і тэрарыстычныя прынцыпы арґанізацыі грамадзтва, сыстэмы вырабніцтва і разьмеркаваньня.
 
У студзені [[1918]] году ўтвораная [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка]] (РСФСР). У [[1921]] г. была прынятая [[Новая эканамічная палітыка]] (нэп), што ўяўляла сабою часовае і частковае вяртаньне рынкавых прынцыпаў у эканоміку. [[30 сьнежня]] [[1922]] Расея разам з камуністычнымі [[Украіна|Ўкраінаю]], [[Беларусь|Беларусяй]] і Закаўкаскаю Фэдэрацыяй утварылі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]] (СССР). Далейшае разьвіцьцё Расеі ў ХХ стагодзьдзі непарыўна зьвязанае з СССР.
 
[[12 чэрвеня]] [[1990]] Зьезд народных дэпутатаў Расеі прыняў Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Расейскае Фэдэрацыі. У [[1991]] годзе ўведзеная пасада [[Прэзыдэнт Расеі|прэзыдэнта РФ]]. У верасьні [[1993]] указам прэзыдэнта ліквідаваная сыстэма Саветаў, у сьнежні 1993 прынятая [[Канстытуцыя Расеі]]. На сучасным этапе Расея ажыцьцяўляе пераход ад камуністычнага таталітарызму і камандна-плянавай эканомікі да дэмакратыі і рынкавай эканомікі.
 
== Дзяржаўны лад ==
=== Форма праўленьня і органы дзяржаўнай ўлады ===
[[Файл:Moscow Kremlin from Kamenny bridge.jpg|міні|230пкс|[[Маскоўскі Крэмль]]. Працоўная рэзыдэнцыя прэзыдэнта Расейскае фэдэрацыі.]]
Паводле формы праўленьня Расея зьяўляецца [[прэзыдэнцкая рэспубліка|прэзыдэнцкай рэспублікай]]. Дзейная Канстытуцыя была прынята [[12 сьнежня]] [[1993]] году на рэфэрэндуме. Дзяржаўная ўлада ў Расейскай Фэдэрацыі зьдзяйсьняецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады самастойныя. Глава дзяржавы — [[Прэзыдэнт Расеі|Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі]]. Прэзыдэнт абіраецца на 4 году на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаваньні. Адна і тая ж асоба ня можа займаць пасаду Прэзыдэнта больш за два тэрміна запар. Пасьля паправак да Канстытуцыі, якія ўступілі ў сілу 31 сьнежня 2008 году, на ўсіх наступных выбарах Прэзыдэнт будзе выбірацца на тэрмін шэсьць гадоў<ref>Фэдэральны закон Расейскай Фэдэрацыі — папраўка да Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі ад 30 сьнежня 2008 году № 6-ФКЗ «Аб зьмяненьні тэрміну паўнамоцтваў Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі і Дзяржаўнай Думы»</ref>.
 
Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган дзяржаўнай улады (парлямэнт) Расейскай Фэдэрацыі — двухпалатны [[Фэдэральны Сход Расейскай Фэдэрацыі]]. Палатамі Фэдэральнага Сходу зьяўляюцца [[Савет Фэдэрацыі]] — верхняя палата і [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўная Дума]] — ніжняя палата. У склад Савета Фэдэрацыя ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад заканадаўчай і выканаўчай улады кожнага суб’екта фэдэрацыі, якія дэлегуюцца адпаведна заканадаўчым органам суб’екта фэдэрацыі і яго главой на сталай аснове, а ў склад Дзяржаўнай Думы — 450 дэпутатаў, абіраецца на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаваньні па партыйным сьпісам (прахадны бар’ер 7%). Срок паўнамоцтваў Дязржаўнай Думы — 4 гады.
Радок 100:
 
=== Палітычныя партыі і прафсаюзы ===
Па стане на люты 2008 году ў Расеі было зарэгістравана 15 палітычных партыяў (у 2006 годзе іх было 35). Да ліку найбуйнейшых адносяцца: праўладныя — [[Адзіная Расея]]; лаяльныя — [[Справядлівая Расея]], [[Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі]] (ЛДПР); апазыцыйныя — [[Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі]] (КПРФ), [[Народны саюз (партыя)|Народны Саюз]], [[Расейская дэмакратычная партыя «Яблык»|Яблык]], [[Правая справа]]. У Дзярждуму, выбраную ў [[2007]] годзе, прайшлі Адзіная Расея, КПРФ, Справядлівая Расея і ЛДПР.
 
Да ліку буйнейшых прафсаюзных аб’яднаньняў агульнарасейскага ўзроўню адносяць [[Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі|Фэдэрацыю незалежных прафсаюзаў Расеі]] (найбуйнейшае прафсаюзнае аб’яднаньне, уваходзяць каля 29 млн чалавек, ці 95% ад усіх членаў прафсаюзаў у Расеі), [[Канфэдэрацыя працы Расеі|Канфэдэрацыю працы Расеі]], [[Усерасейская канфэдэрацыя працы|Усерасейскую канфэдэрацыю працы]]. Усе яны ўваходзяць у [[Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў|Міжнародную канфэдэрацыю прафсаюзаў]].
Радок 106:
=== Зьнешняя палітыка ===
==== Дачыненьні зь Беларусьсю ====
Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўстанавілі [[28 чэрвеня]] [[1992]] году<ref>[http://president.gov.by/by/press46998.html#doc Беларусь гатова на цеснае супрацоўніцтва з Расіяй, з улікам інтарэсаў беларускага народа]// Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 28 чэрвеня [[2007]]</ref>.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Радок 120:
* аўтаномныя акругі: [[Ненецкая аўтаномная акруга|Ненецкая]], [[Ханты-Мансыйская аўтаномная акруга|Ханты-Мансыйская]], [[Чукоцкая аўтаномная акруга|Чукоцкая]], [[Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга|Ямала-Ненецкая]].
 
Па стане на [[2005]] г. у Расеі налічвалася 1110 гарадоў, 2070 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
 
З моманту распаду СССР у Расеі вядзецца працэс скарачэньня колькасьць суб’ектаў фэдэрацыі. У рамках гэтае палітыкі скасаваныя Агінская Бурацкая, Усьць-Ардынская Бурацкая, Карацкая, Таймырская (Далгана-Ненецкая), Комі-Пярмяцкая аўтаномная акругі, Камчацкая, Пермская ды Чыцінская вобласьці; скасаваныя суб’екты звычайна ўваходзілі ў склад іншых (Усьць-Ардынская Бурацкая, Таймырская (Далгана-Ненецкая) акругі) або ўтваралі новыя суб’екты шляхам аб’яднаньня зь іншымі (Карацкая, Комі-Пярмяцкая, Агінская Бурацкая акругі, Камчацкая, Чыцінская, Пермская вобласьці). У [[2006]] годзе праведзеная адміністрацыйная рэформа, паводле якой ажыцьцяўлялася зьмена назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню.
 
Асаблівы статус паводле фэдэральнага заканадаўства Расеі мае аўтаномная акруга, якая, нягледзячы на тое, што зьяўляецца суб’ектам фэдэрацыі, уваходзіць у склад іншага суб’екту фэдэрацыі (напрыклад, Ненецкая аўтаномная акруга, якая ўваходзіць у склад Архангельскае вобласьці). Тым ня менш, аўтаномная акруга мае права выйсьці са складу вобласьці ці краю, у склад якога ўваходзіць, і стаць непасрэдным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі: адзінай падобнай акругай зьяўляецца Чукоцкая.
 
У сакавіку [[2014]] году цягам г.зв. [[крымскі крызіс (2014)|крымскага крызісу]] Расея зьдзейсьніла фактычную анэксію ўкраінскіх тэрыторыяў [[Аўтаномная Рэспубліка Крым]] і [[Севастопаль]]. У лютым гэтага ж году на гэтых тэрыторыях была зацьверджаная мясцовая самаабвешчаная ўлада, якая паставіла на мэце правядзеньне рэфэрэндуму аб уваходжаньні рэгіёнаў у склад Расеі. У сакавіку [[2014]] году атрымаў большасьць варыянт «За ўзьяднаньне з Расеяй», у выніку чаго АРК і Севастопаль утварылі незалежную Рэспубліку Крым, утвораную з мэтаю ўваходжаньня ў склад Расеі. У сакавіку гэтага ж году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб прыняцьці Рэспублікі Крым у склад Расеі ў якасьці двух суб’ектаў фэдэрацыі — Рэспублікі Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль, абодва тэрытарыяльна адпавядаюць Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалю адпаведна. Украіна, а таксама большасьць краінаў сьвету не прызнае фактычнай анэксіі паўвостраву Крым, што тлумачыцца парушэньнем украінскага заканадаўства адносна гэтых тэрыторыяў.
 
Кожны від суб’екту фэдэрацыі Расеі мае розныя правы, якія агаворваюцца ў канстытуцыі краіны. Найбольшы спэктар паўнамоцтваў мае рэспубліка, якая характарызуецца як ''дзяржава'', можа прымаць уласную канстытуцыю й мець [[дзяржаўная мова|дзяржаўную мову]]. Дзяржаўная мова рэспублікі мусіць мець афіцыйную пісьмовасьць на аснове [[кірылічны альфабэт|кірылічнага альфабэту]], у адваротным выпадку мова ня можа атрымаць дзяржаўны статус. Прэцэдэнтам дзеяньня заканадаўства ў гэтай сфэры зьяўляецца [[карэльская мова]], якая з прычыны наяўнасьць лацінскага альфабэту ня мае дзяржаўнага статусу ў Рэспубліцы Карэлія.
 
Кожны з суб’ектаў Расеі аб’яднаны ў фэдэральныя акругі, якія, між тым, не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі або суб’ектамі фэдэрацыі. У [[2014]] годзе зацьверджаная новая фэдэральная акруга, Крымская, якая [[дэ-факта]] ўключае тэрыторыі ўкраінскага паўвостраву Крым.
 
== Геаграфія ==
Радок 147:
Расея — некалі прамыслова разьвітая краіна, перажывае крызу пасьля распаду СССР, савецкае эканомікі і эканамічных сувязяў з былымі рэспублікамі і краінамі Ўсходняга блёку.
 
[[Сукупны ўнутраны прадукт]] на душу насельніцтва складае 8900 даляраў у год ([[2003]]). Інфляцыя 3% (за студзень-люты [[2005]] г.)
 
Большую частку СУП дае дабыча палезных выкапняў: [[Нафта|нафты]] і [[Прыродны газ|прыроднага ґазу]] (асноўныя радовішчы ў Заходнім Сыбіры), каменны [[вугаль]], [[жалезная руда]] (Курская маґнітная анамалія, радовішчы [[Урал|Ўралу]], Заходняга [[Сыбір]]у і інш.), [[апатыты]], [[калійныя солі]], [[фасфарыты]], [[дыямэнт]]ы і інш. У [[2010]] г. вываз сыравіны склаў 65% агульнага аб’ёму экспарту<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Антон Запольскі]].|загаловак=10 гадоў кіраваньня Пуціна. Што адбываецца сёньня ў Расеі|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=61516|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=29 чэрвеня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-06-29 124 (26732)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/61477/29cher-7.indd.pdf 7]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
Асноўныя галіны прамысловасьці: [[машынабудаўніцтва]] (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструмэнтаў, і інш.), чорная (галоўным чынам [[Урал]] і інш.) і каляровая ([[Урал]], [[Сыбір]], Далёкі Ўсход і інш.) [[мэталюргія]]. Разьвітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасьці (цантральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасьць.