Белаварская катэдра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Гісторыя: год, р. скл. -у
Радок 68:
 
== Гісторыя ==
У [[1756]] годзе ў Белавары была пабудавана вялікая крэпасьць ў рамках фартыфікацыйных прац па стварэньню [[Аўстрыйская вайсковая граніца|вайсковай граніцы]], што выклікала прыток насельніцтва ў горад. У 1761 годзе па запрашэньню адміністрацыі Вайсковай граніцы ў Белавар прыбылі [[чэхі|чэскія]] манахі з ордэна [[піяры|піяраў]]. Адзіным рэлігійным збудаваньнем ў горадзе была невялікая капліца, таму манахі пастанавілі будаваць вялікі храм, які мог бы зьмясьціць усіх вернікаў. [[10 красавіка]] [[1765]] году быў закладзены першы камень будучага храма. У 1770 годзе будаўніцтва асноўнай часткі царквы было завершана, [[15 кастрычніка]] [[1772]] годагоду храм быў асьвечаны ў гонар Сьвятой [[Тэрэза Авільская|Тэрэзы Авільскай]]. Абраньне імя сьвятой Тэрэзы зьвязана з тым, што яна была сьвятой апякункай імпэратрыцы [[Марыя Тэрэзія|Марыі Тэрэзіі]], па загаду якой была ўзьведзена [[Белаварская крэпасьць]]. У 1774 годзе было скончана будаўніцтва званіцы над фасадам. Царква пабудавана ў стылі [[барока]].
 
[[Землятрус]] 1880 годагоду пашкодзіў царкву. У 1888 годзе царква была рэканструявана і перабудаваная па праекту архітэктара Германа Боле, у 1896 годзе быў значна абноўлены інтэр'ерінтэр’ер храма.
 
Аж да 1980 году касьцёл быў адзіным храмам у Белавары і ваколіцах, яе парафіянамі былі ўсе жыхары гораду каталіцкага веравызнаньня, у 1980 годзе была пабудавана яшчэ адна царква — сьвятога Антонія Падуанскага.
 
[[29 верасьня]] [[1990]] году падчас [[Вайна Харватыі за незалежнасьць|вайны за незалежнасьць]] калі адбываліся баі паміж [[Югаслаўская народная армія|ЮНА]] і харвацкімі сіламі ў царкву патрапіў снарад. Выбух забіў трох жанчын, якія маліліся ў той час у храме, і пашкодзіў будынак. Пасьля заканчэньня вайны царква была адрэстаўраваная, у памяць па загінуўшым кабетам усталявана мэмарыяльная дошка.
 
[[5 сьнежня]] [[2009]] году папа [[Бэнэдыкт XVI]] стварыў [[Эпархія Белавар-Крыжэўцы|эпархію Белавар-Крыжэўцы]], царква сьвятой Тэрэзы Авілскай стала катэдральным саборам новай эпархіі.
 
== Літаратура ==