Ян Карцан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
афармленьне
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вялічкі (Гарадзенская вобласьць)|Вялічках]]. Паводле веравызнаньня — [[пратэстант]]. Друкарскай справе навучаўся ў [[Кракаў|Кракаве]]. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку [[Лоск]], дзе зьмяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, што працаваў у магната [[Ян Кішка|Яна Кішкі]] і выехаў у [[Вільня|Вільню]]. У [[1576]] годзе выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненьне [[Сымон Будны|С. Буднага]] «Аб галоўных палажэньнях хрысьціянскай веры» і праца [[Цыцэрон]]а «Аб павіннасьцях», пераложаная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з [[1576]] па [[1580]] гг.год Карцан выпусьціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзьве на лацінскай.
 
Пасьля імя Карцана сустракаецца на выданьнях, што выходзяць у Вільні. [[31 ліпеня]] [[1599]] году ён уступіў у законнае валоданьне домам па вуліцы Бэрнардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага пэрыяду: «Тлумачэньне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца [[1580]] годам. У [[1583]] годзе перавыдае ў Вільні сачыненьне «Аб павіннасьцях», а ў [[1595]] годзе ўпершыню выдае сачыненьне Цыцэрона «Кнігі аб старасьці» ў перакладзе [[Беняш Будны|Б. Буднага]]. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Юдэйскай вайны» уў дзьвюх частках і сачыненьне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадак пахаваньня, напісаныя па-на латыні і па-польску. У [[1600]] годзе Я. Карцан выпускае сачыненьне Юста Ліпсіюса «Аб сталасьці» уў перакладзе Я. Пятровіча, якое ў [[1649]] годзе было перавыдана ў Кракаве і ў [[1770]] годзе — у Вільні. Важнае месца ў гэтым разьдзеле выдавецкага пляну Карцана займаюць кнігі [[Ян Пратасовіч|Я.Яна Пратасавіча]].
 
У самым канцы XVI — пачатку XVII стст. Карцан друкуе сэрыю падручнікаў. Каля [[1599]] году выходзіць «[[Лемантар]]» польскай мовы. У [[1602]] угодзе ў Вільні выходзіць падручнік арытмэтыкі — «Альгарытм», складзены ў свой час Бэрнардам ВоевудкойВаевудкам. Пазьней Карцан распачаў выпуск у Літве кніг па мэдыцыне, а таксама прыступіў да выпуску календароў («Новы і стары каляндар на год…1606»). Апошні раз подпіс Я. Карцана зьявіўся на брашуры З. Мічынскага (“Oratio”«Oratio»), выдадзенай у студзені [[1611]] году.
 
За трыццаць годгадоў працы з 1580 па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэцкай мовах; у тым ліку — сачыненьні антычных аўтараў — 11, на маральна-этычныя тэмы — 4, навукова-вучэбная літаратура — 7, па мэдыцыне — 3, на палітычныя тэмы — 10, апісаньне вандровак — 3, календары — 3, палемічная літаратура — 9, панэгірыкаў — 22, тэалягічнага характару — 21, на іншыя тэмы — 8.
 
ПасляПасьля сьмерці Я. Карцана друкарня перайшла да яго сынусына ІосіфуЁсіфа.
 
== Літаратура ==
Радок 18:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Карцан, Ян}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 16 стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Тыпографы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1611 годзе]]
[[Катэгорыя:Тыпографы Вялікага Княства Літоўскага]]