Люцыян Хвецька: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 15:
Скончыў гарадзкую 3-клясную вучэльню ў [[Саколка (горад)|Саколцы]] ([[1904]]), Духоўную каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу ([[1911]]), Духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу ([[1915]]) са ступеньню магістра тэалёгіі. [[31 траўня]] [[1914]] быў высьвячаны на сьвятара.
 
Стаў адным з заснавальнікаў «[[ХрысьціянскаяБеларуская дэмакратычнаяхрысьціянская злучнасьць|Хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці]]» і беларускай каталіцкай газэты «[[Крыніца (газэта)|Krynica]]». Супрацоўнічаў зь віленскім каталіцкім штотыднёвікам «[[Беларус (1913)|Biełarus]]» ([[1913]]—[[1914]]) і петраградзкім часопісам «[[Сьветач (часопіс)|Сьветач]]», у якіх пад псэўданімам ''Л. Малышэвіч'' зьмяшчаў свае папулярныя артыкулы. Служыў у [[Пецярбург]]у, дзе таксама выкладаў у духоўнай каталіцкай сэмінарыі.
 
У [[1921]] — езьдзіў служыць у [[Гатчына|Гатчыну]], [[Колпіна]] і [[Пскоў]]. [[5 сьнежня]] [[1922]] — арыштаваны «за супраціў падчас закрыцьця касьцёлу», але хутка вызвалены<ref>[http://www.catholic.ru/modules.php?name=Encyclopedia&op=content&tid=4923 Хведько (Хвецько) Луциан Антонович] // Священники, монашествующие и миряне, репрессированные в годы советской власти: электронная энцыкляпэдыя парталу [http://www.catholic.ru Сatholic.ru]</ref>.
Радок 21:
[[10 сакавіка]] [[1923]] арыштаваны савецкімі ўладамі. У маскоўскім працэсе арцыбіскупа [[Ян Цепляк|Яна Цепляка]] і групы петраградзкіх сьвятароў асуджаны на 10 гадоў турэмнага зьняволеньня арт. 40, 68, 69-1, 119 і 121 УК РСФСР. Адасланы ў Сакольніцкую турьму. [[1 лютага]] [[1925]] у рамках абмену палітвязьнямі прыехаў у [[Польшча|Польшчу]]. У 1926 — 1931 гг. працаваў рэктарам Місіянэрскага інстытуту ў [[Люблін]]е. Займаўся ўнійнай працай сярод праваслаўных. Пасьля пераведзены ў Пінскую рыма-каталіцкую дыяцэзію.
 
Спачатку служыў пробашчам у парвфіяхпарафіях у Шчытніках і Ставах пад Берасьцем. З 1933 г. працаваў у дыяцэзіяльнай курыі і Пінскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, у якой выкладаў пастаральную тэалогію, чытаў лекцыі па беларускай і расейскай мовах. Скарбнік дыяцэзіяльнай курыі і віцэ-старшыня дыяцэзіяльнай рады.
 
У верасні 1939 г. ён прыехаў працаваць у Хатаву.
 
Польская паліцыя сачыла за сьвятаром Люцыянам Хвецькам. У справаздачы ад [[28 траўня]] [[1938]] згадваецца, што той ад пачатку працы ў Пінскай рыма-каталіцкай сэмінарыі распачаў прапаганду «беларуска-ўкраінскага апартунізму», пачаў насычаць сэмінарыю беларускай і ўкраінскай рэлігійнай літаратурай, апекаваўся беларускімі сэмінарыстамі, дрэнна ставіўся да польскіх. Перашкаджаў працы харцэрскай арганізацыі ў сэмінарыі<ref>А. Л. Ильин (Пинск). [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/83/Хрысціянства_у_гістарычным_лёсе_беларускага_народа._Частка_2._2009.html#_Toc252750937 Белорусская деятельность Алексея Петрани и Люциана Хведько в Пинской католической духовной семинарии] // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: Х 95 зб. навук. арт.: у 2 ч. Ч. 2 / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: Э. С. Ярмусік [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 349 с. ISBN 978-985-515-250-8 (ч.2). ISBN 978-985-515-241-6.</ref>.
 
Зь верасьня [[1939]] па [[1944]] служыў пробашчам у рыма-каталіцкай парафіі ў [[Хатава|Хатаве]] ў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]]. У лютым [[1944]] падчас нападу партызанаў ксёндз Люцыян Хвецька ўцёк басанож і ў адной бялізьне зь плябаніі, моцна прастудзіўся, захварэў і [[28 красавіка]] 1944 памёр у стаўпецкім шпіталі<ref>[[Юры Туронак]]. [http://media.catholic.by/nv/n30/art18.htm Люцыян Хвецька] // [[Наша Вера]] 4(30)/2004</ref>.