Ганс Крыстыян Андэрсэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д афармленьне
Радок 9:
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|2|4|1805}}
|Месца нараджэньня = [[Одэнсэ]], [[Данія]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|4|8|1875|гадоў=70}}
|Месца сьмерці = [[Капэнгаген]], [[Данія]]
|Род дзейнасьці = пісьменьнік
Радок 31:
|Сайт =
}}
'''Ганс Крыстыя́н А́ндэрсэн''' ({{Мова-da|Hans Christian Andersen}}; нар. [[2 красавіка]] [[1805]], [[Одэнсэ]], [[Данія]] — [[4 жніўня]] [[1875]], маёнтак [[Роліггэд]], [[Капэнгаген]], Данія) — [[Данія|дацкі]] пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых казак для дзяцей.
 
== Біяграфія ==
Ганс Крыстыян нарадзіўся [[2 красавіка]] [[1805]] году ў прадмесьці Одэнсэ ў сям’і 27-гадовага краўца ''Ганса Андэрсэна'' і 30-гадовай непісьменнай прачкі ''Ганны Мары'' (да замужжа ''Андэрсдотэр''). Сам Ганс Крыстыян быў ахрышчаны ў царкве сьвятога Яна ў Одэнсэ [[15 красавіка]] [[1805]] году.
 
Хлопчык гадаваўся сваёй бабуляй (з боку бацькі), якая і пазнаёміла яго са сьветам казак. Разам з бабуляй Ганс Крыстыян наведваў псыхіятрычную лякарню, дзе яна займалася бальнічным агародам і дзе празь некаторы час апынуўся ягоны дзядуля. Некаторыя матывы, расказаныя бабуляй, празь некаторы час Андэрсэн выкарыстаў у сваіх творах. Пасьля сьмерці бацькі ([[1816]] год) і новым замужжы маці (зь ''Нільсам Гунарсэнам''), хлопчыку давялося працаваць спачатку ў ткацкай майстэрні, а потым на цыгарэтнай фабрыцы.
 
У верасьні [[1819]] году Андэрсэн паехаў у [[Капэнгаген]], дзе марыў стаць акторам. У [[1820]]—[[1821]]1820—1821 гадах ён навучаўся ў балетнай школе, спрабаваў граць у тэатры, але нічога не атрымалася. Таксама Андэрсэн спрабаваў стаць сьпеваком з высокім [[сапрана]], але хутка ён страціў голас пасьля яго юнацкай ломкі.
 
Праз значныя намаганьні Андэрсэн дабіўся таго, што дэбютаваў як актор тэатру ў [[1829]] годзе ў п’есе «''Kjærlighed paa Nicolaj Taarn''» (''Каханьне на вежы Мікалая''). З гэтага часу ён пачаў пісаць тэатральныя творы, якія не заўсёды былі пасьпяховымі. Па прычыне неадукаванасьці Андэрсэн пісаў тэксты са шматлікімі артаграфічнымі і стылістычнымі памылкамі. Крытыкі з самага пачатку не прынялі яго творы.
 
Дзякуючы настойлівайсьці ў [[1822]] годзе Андэрсэн атрымаў каралеўскую стыпэндыю, якая зрабіла магчымым яго далейшае навучаньне ў школе, а потым і ва ўнівэрсытэце. Яму дапамагаў ''Ёнас Колінс'', які ад пачатку верыў у талент хлопца. Паляпшэньне матэрыяльнага стану дазволіла Андэрсэну працягваць творчую дзейнасьць. Ён аб’езьдзіў практычна ўсю [[Эўропа|Эўропу]]. Цікаўнасьць да сьвету і людзей, а таксама неспакойная душа, комплексы, складаны характар, празьмерная ўражлівасьць, эгацэнтрызм зрабілі немагчымым Андэрсэну стабільнае жыцьцё на адным месцы. Ён пастаянна хваляваўся, што страціць розум, як ягоны дзед. Часта ён знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.
 
За сваё жыцьцё Андэрсэн пазнаёміўся зь вядомымі людзьмі, напрыклад ён ведаў Бартэля Торвальсэна, Адама Аэхленшлягера, Хэйбэрга, Лінда, Б’ёрнсана, братоў Грым і [[Чарлз Дыкенз|Чарлза Дыкенза]]. У [[1851]] годзе за свае заслугі Андэрсэн атрымаў тытул прафэсара.
 
У [[1872]] годзе Андэрсэн упаў з ложка, моцна пабіўся і болей ня выправіўся ад гэтай траўмы, але пражыў яшчэ тры гады. Ганс Крыстыян Андэрсэн памёр [[4 жніўня]] [[1875]] году ў маёнтку Роліггэд (на тэрыторыі сучаснага Капэнгагенскага раёну Эстэрбру) і быў пахаваны на могілках ''Асістэнс'' («''Assistens''»).
 
== Творчасьць ==
Першай працай Андэрсэна лічыцца збор твораў «Маладыя спробы» ([[1822]] год), які выйшаў пад псэўданімам ''Ўільям Крыстыян Ўолтэр''. Спачатку творчасьць для дзяцей не была асноўнай для пісьменьніка, хутчэй гэта была разьмінка для напісаньня сур’ёзных твораў. Тым ня менш ён абражаўся, калі яго казкі лічыліся выключна дзіцячай літаратурай без глыбокага сэнсу.
 
У [[1829]] годзе быў надрукаваны фантастычны расказ Андэрсэна «''Падарожжа ад канала Гольмэн да ўсходняй часткі Амагера''», які прынёс яму пэўную вядомасьць.
 
Аднак менавіта казкі прыносілі пісьменьніку вядомасьць. Першы збор казак (''Eventyr fortalte for Børn'' — ''Казкі, расказаныя для дзяцей'') быў выдадзены ў Капэнгагене ў [[1835]] годзе, а наступныя былі выданы ў [[1836]] і [[1837]] гадах. Пасьля гэтага Андэрсэн займаўся напісаньнем вершаў, апавяданьняў, аповесьцяў і тэатральных твораў. Таксама ён напісаў уласныя мэмуары. Ілюстратарамі першых (і шматлікіх далейшых) кнігаў Андэрсэна былі ''Лорэнц Фроліг'' і ''Вільгэм Пэдэрсэн''.
 
У чэрвені [[1847]] году пісьменьнік упершыню прыехаў у [[Ангельшчына|Ангельшчыну]], дзе быў ганарова сустрэты. У [[1840-я|1840-х]] гадах і потым Андэрсэн працягваў друкаваць раманы і п’есы, спрабуючы атрымаць вядомасьць як драматург і раманіст, пагарджаючы казкамі, якія прынесьці яму сусьветную вядомасьць.
 
=== Выданьні твораў на беларускай мове ===
Радок 79:
У горадзе Сасновы Бор Ленінградзкай вобласьці існуе дзіцячы гульнявы комплекс Андэрсэнград, названы ў гонар казачніка. Таксама забаўляльны парк, асноўнай тэмай якога зьяўляюцца казкі Андэрсэна, ёсьць і ў Шанхаі.
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
== Цікавыя факты ==
* У казцы «Два браты» Г. К. Андэрсэн пісаў пра знакамітых братоў [[Ганс Крыстыян Эрстэд|Ганса Крыстыяна]] і [[Андэрс Сандоэ Эрстэд|Андэрса Эрстэдаў]].
* У Андэрсэна ёсьць казка пра [[Ісак Ньютан|Ісака Ньютана]].
Радок 89:
 
== Літаратура ==
* Andersen, Hans Christian (2005) [2004]. Jackie Wullschlager. ed. Fairy Tales. Tiina Nunnally. New York: Viking. {{ISBN |0-670-03377-4}}.
* Andersen, Jens (2005) [2003]. Hans Christian Andersen: A New Life. Tiina Nunnally. New York, Woodstock, and London: Overlook Duckworth. {{ISBN |978-1-58567-737-5}}.
* Stig Dalager, Journey in Blue, historical, biographical novel about H.C.Andersen, Peter Owen, London 2006, McArthur & Co., Toronto 2006.
* Ruth Manning-Sanders, Swan of Denmark: The Story of Hans Christian Andersen, Heinemann, 1949
* Norton, Rictor (ed.) My Dear Boy: Gay Love Letters through the Centuries. Leyland Publications, San Francisco. 1998 {{ISBN |0-943595-71-1}}
* Terry, Walter (1979). The King’s Ballet Master. New York: Dodd, Mead & Company. {{ISBN |0-396-07722-6}}.
* Wullschlager, Jackie (2002) [2000]. Hans Christian Andersen: The Life of a Storyteller. Chicago: University of Chicago Press. {{ISBN |0-226-91747-9}}.
* Zipes, Jack (2005). Hans Christian Andersen: The Misunderstood Storyteller. New York and London: Routledge. {{ISBN |0-415-97433-X}}.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Hans Christian Andersen}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Андэрсэн, Ганс Крыстыян}}
Радок 105:
[[Катэгорыя:Дацкія літаратары]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Даніі]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]