Сылезцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 18 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q140472 (translate me)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 19:
Зь незапамятных часоў Сылезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія зьмены ў Сылезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Нямеччына|Нямеччыны]] прывялі да шматмоўнасьці сылезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседзкай.
 
У [[Сярэднявечча]] [[Сылезія]] была часткай [[Пясты|Пясцкага гэрцагства]], якое з часам стала ўладарствам [[Багемія|Багемскай кароны]] ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]] працягам [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]], а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу [[ГабзбургіГабсбургі|ГабзбургаўГабсбургаў]] [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыйскай імпэрыі]]. У [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну|вайне за аўстрыйскую спадчыну]] [[1742]] году большая частка Сылезіі перайшла да [[Прусія|Прусіі]]. Гэтая частка Сылезіі складала Правінцыю Сылезія (пазьней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сылезіі) да [[1945]] году.
 
Па выніках [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], большасьць сылескіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сылезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасьведчаныя аб сваёй польскасьці», ім было дазволена застацца пасьля аддзяленьня ад немцаў шляхам «засьведчаньня сваёй нацыянальнасьці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесылескім дыялектам [[польская мова|польскай мовы]] ([[Сылеская мова|сылескай мовай]]) або мець славянскае прозьвішча. Шматлікім такім сылезцам дазволілі застацца ў [[Аполе]]. На працягу ўсеўладзьдзя [[камунізм]]у ў Польшчы каля 600 тысяч сылезцаў выехала да [[Нямеччына|Заходняй Нямеччыны]].