Джорджтаўн (Гаяна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 85 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q10717 (translate me)
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 55:
Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: [[цукар]], [[дрэва]], [[баксыты]], [[золата]] і [[дыямэнт]]ы.
 
Горад быў заснаваны ў [[1781]] годзе [[Нідэрлянды|галяндзкімі]] каляністамі, першапачатковая назва была — ''Стабрук''. Сучасная назва была нададзеная гораду ў [[1812]] годзе, пасьля перадачы калёніі [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. У [[1784]] годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтрацэнтру галяндзкіх каляніяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амэрыцы. У 1812 годзе, пасьля заваяваньня брытанцамі, у горадзе разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара. У [[1831]] годзе, пасьля аб’яднаньня ангельскіх калёніяў ''Бэрбіс'', ''Эсэкіба'' і ''Дэмэрара'', Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэньня — [[Брытанская Гвіяна]]. Пасьля адмены [[рабства]] ў [[1830-я|1830]]-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя зь [[Індыя|Індыі]], [[Азія|Азіі]] і [[Афрыка|Афрыкі]], у [[1840-я|1840]]-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з [[Партугалія|Партугаліі]] і [[Кітай|Кітаю]].
 
У [[травень|траўні]] [[1966]] году Гаяна абвясьціла сваю незалежнасьць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.
 
== Прыродныя ўмовы ==
[[Клімат]] у горадзе [[субэкватарыяльны клімат|субэкватарыяльны]], сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад +26 да +28  °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Пэрыяд дажджоў цягнецца з траўня да [[жнівень|жніўня]], і зь [[лістапад]]а да [[студзень|студзеня]]. У сувязі з блізкасьць [[акіян]]а, вільготнасьць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80%.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Georgetown, Guyana|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Гарады Гаяны]]