Рыгор Якубёнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў [[Залясінкі|ЗалясінкіЗалясінках]] (цяпер [[Шаркоўшчынскі раён]]). Адукацыю атрымаў да вайны ў [[Маладэчанская_настаўніцкая_сэмінарыя|Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі]]. Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Якубёнак служыў у царскім войску. Вярнуўся на радзіму ў [[1917]] годзе. З [[1921]] па [[1924]] гг. працаваў настаўнікам беларусазнаўства ў [[Нясьвіская беларуская гімназія|Нясьвіскай беларускай гімназіі]]. Ужо ў [[1923]] годзе польскія ўлады, нягледзячы на тое, што быў праведзены набор новых навучэнцаў, не далі гімназіі дазволу на правядзеньне навучаньня, матывуючы тым, што беларусы не маюць патрэбы ў беларускай сярэдняй адукацыі, што навучэнцаў мала, а ўзровень навучаньня нізкі і што памяшканьне школы не адпавядае патрабаваньням. Нягледзячы на афіцыйнае закрыцьцё гімназіі, настаўнікі працягвалі ў 1923-1924 навучальным годзе вучыць гімназістаў у кансьпіратыўных умовах на прыватных кватэрах. У 1924 годзе Нясьвіская беларуская гімназія канчаткова спыніла сваё існаваньне.
 
Падпольнае існаваньне Нясьвіскай гімназіі не магло далей працягвацца, і пасьля безвыніковых пошукаў памяшканьня для школы ў [[Нясьвіж]]ы і [[Гарадзея|Гарадзеі]], з вялікімі цяжкасьцямі было знойдзена памяшканьне ў Клецку. Польскія ўлады чынілі ўсе магчымыя перашкоды адкрыцьцю Клецкай гімназіі. Пасьля заступніцтва паслоў [[Сэйм Рэспублікі Польшча|Сэйму]], у тым ліку [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]], пад націскам бацькоў патэнцыяльных гімназістаў, а таксама самаахвярных дзеяньняў заснавальніка Нясьвіскай і Клецкай беларускай гімназій [[Язэп Шнаркевіч|Язэпа Шнаркевіча]], ліцэнзія на дзейнасьць Клецкай беларускай гімназіі, напачатку для 1-4 клясаў, была нарэшце атрымана. Дырэктарам гімназіі быў прызначаны Рыгор Якубёнак.