Тадж Магал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 1:
[[Файл:Taj Mahal in March 2004.jpg|thumb|300px|Тадж-Махал]]
'''Тадж Махал''' (на [[гінды]] ताज महल) — [[маўзалей]]-мячэт, разьмешчаны ў [[Агра|Агр]]ы, [[Індыя]], на беразе р. [[Ямуна]] (архітэктары, верагодна, Устад-Іса і інш.). Пабудаваны па загадзе імпэратара [[Імпэрыя Вялікіх Маголаў|Вялікіх Маголаў]] [[Шаг-Джаган]]а ў памяць аб жонцы Мумтаз-Махал, памерлай пры родах (пазьней тут быў пахаваны і сам Шаг-Джаган).
 
Усярэдзіне маўзалею разьмешчаныя дзведзьве магільні — шага і яго жонкі. На самай справе, месца іх пахаваньня знаходзіцца тамака ж, дзе і магільні, але пад зямлёй. Час будаўніцтва - прыкладна да 1630-1652 гг. Тадж Махал уяўляе сабой пяцікупальны будынак вышынёй 74 м на плятформе, з 4 мінарэтамі па кутах (яны зьлёгку нахіленыя ў бок ад магільнага склепа для таго, каб у выпадку разбурэньня не пашкодзіць яго), да якога прымыкае сад з фантанамі і басэйнам.
 
Сьцены выкладзеныя з паліраванага напаўпразрыстага [[мармур]]а з інкрустацыяй з самацьветаў. Былі выкарыстаныя [[біруза]], [[агат]], [[малахіт]], [[сэрдалік]] ды інш. Мармур мае такую асаблівасьць, што пры яркім дзённым сьвятле ён выглядае белым, на сьвітанку ён выглядае ружовым, а ў месяцовую ноч серабрыстым.
 
На будаўніцтва комплексу было запрошана больш 20 000 майстроў з ўсіх куткоў імпэрыі, а таксама майстры [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]], [[Пэрсія|Пэрсіі]] і [[Блізкі Усход|Блізкага Ўсходу]]. На другім беразе ракі павінен быў разьмяшчацца будынак-блізьнюк з чорнага мармуру, але ён ня быў пабудаваны. Злучаць гэтыя два будынка павінен быў мост з шэрага мармуру.
 
Маўзалей мае шматлікія сымбалі, схаваныя ў яго архітэктуры і плянаваньні. Так, напрыклад, на браме, празь якую заходзяць наведнікі Тадж Махала ў паркавы комплекс, навакольны маўзалей, высечаная вынятка з [[Кур'ан|Кур'ана]]а, зьвернутая да праведнікаў, якая сканчаецца словамі «увайдзі ў мой рай».
 
Зь левага боку ад магільнага склепа знаходзіцца мячэт з чырвонага пяшчаніка. Справа - дакладная копія мячэту. Увесь комплекс мае восевую сымэтрыю. Магільны склеп мае цэнтральную сымэтрыю адносна магільні Мумтаз-Махал. Адзіным парушэньнем гэтай сымэтрыі зьяўляецца магільня Шаг-Джагана, якую тамака збудавалі пасьля ягонай сьмерці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Taj Mahal|выгляд=міні}}
* [http://newsru.com/dossier/17590.html Дасье // Культура / Помнікі / Тадж Махал]
* [http://sss.vn.ua/india/uttar/agra/ Фатаграфіі Тадж Махала]