|актуальны сэзон = [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2015—2016 гадоў|Сэзон 2015—2016 гадоў]]
}}
'''Ля ЛігаЛяЛіга''' ({{мова-es|La Liga}}) — прафэсійная футбольная ліга [[Гішпанія|Гішпаніі]], вядомая яшчэ як Прымэра Дывізіён ({{мова-es|Primera División|скарочана}}). У герархіі лігаў [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе|чэмпіянату Гішпаніі]] займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. Пачынаючы з [[1950-я|1950-х]] гадох дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «[[Рэал Мадрыд|Рэал]]» (Мадрыд) і «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёна]]». Аднак на працягу [[1930-я|1930-х]] і [[1940-я|1940-х]] гадох Ля Ліга была больш канкурэнтнай, з сапраўднымі грандамі гішпанскага футболу, «Рэалам» і «Барсэлёнай», пасьпяхова канкуравалі «[[Валенсія (футбольны клюб)|Валенсія]]», «[[Атлетыка Мадрыд|Атлетыка]]» й «[[Атлетык Більбао|Атлетык]]», а ў [[1990-я|1990-х]] і [[2000-я|2000-х]] гадох — тая ж «Валенсія» й «[[Дэпартыва Ля-Каруньня|Дэпартыва]]».