Розьніца паміж вэрсіямі «Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў»

д
(→‎Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў: дагэтуль не пакінула (няма рашэньня Вярхоўнае Рады))
 
== Гістарычныя перадумовы ==
У снежнісьнежні [[1991]] году спыніў сваё існаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]], і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД).
 
Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне [[1980-я|1980-х]] гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі ня былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны ударўдар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да [[інфляцыя|інфляцыі]], дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народа, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.
 
У [[1990]] годзе быў адменены 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР, у якім агаворвалася «кіруючая роля [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]». Да гэтага часу ўжо адбывалася фармаваньне палітычных партыяў шырокага спэктру. Многія партыі, створаныя ў рэспубліках, выступалі з нацыяналістычных пазыцыяў, заклікалі да выхаду са складу СССР. Праявіўся крызіс нацыянальна-дзяржаўнага ўладкаваньня СССР. Аказалася, што ў краіне ёсьць нямала этнічных канфліктаў сярод якіх, напрыклад, грузіна-абхаскі, армяна-азэрбайджанскі. У абстаноўцы галоснасьці гэтыя канфлікты аказаліся на паверхні. У шэрагу рэспублік абвастрыліся адносіны паміж тытульнымі нацыямі і расейцамі, але ў кіраўніцтва краіны не было праграмы вырашэньня нацыянальных праблемаў, уменьня своечасова і эфэктыўна рэагаваць на абвастрэньне этнічных канфліктаў. Спробы вырашыць праблему з дапамогай войскаў не прывялі да станоўчых вынікаў.
Кіраўніцтва СССР імкнулася захаваць непарушнасьць краіны. З гэтай мэтай у красавіку 1990 году быў прыняты закон «Аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі фэдэрацыі». Рэспублікам прадастаўляліся больш шырокія магчымасьці ажыцьцяўляць адзін з адным эканамічнае супрацоўніцтва, уступаць у адносіны зь іншымі дзяржавамі, прымаць удзел у працы міжнародных арганізацыяў пры захаваньні пэўнай ступені кантролю з боку саюзнага цэнтру. Гэты заканадаўчы акт захоўваў адзінства СССР і стрымліваў выхад са складу самастойных рэспублік. Аднак у рэальнасьці падзеі сталі разьвівацца па-іншаму.
 
У чэрвені—ліпені 1990 годаугадоў дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі [[Расея]] і [[Украіна]]. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены [[27 ліпеня]] [[1990]] году. У гэты дзень Вярхоўны Савет [[БССР]] прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.
 
Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу [[19 жніўня|19]]—[[21 жніўня]] [[1991]] ў [[Масква|Маскве]] група вышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеяннідзеяньні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. [[Жнівеньскі путч|Жнівеньскія падзеі]] садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.
 
[[8 сьнежня]] [[1991]] году кіраўнікі Расеі [[Барыс Ельцын]], Украіны [[Леанід Краўчук]] і Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісалі ў рэзыдэнцыі Віскулі ў [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] пагадненьне аб дэнансацыі дамовы аб стварэньні Саюза ССР ад [[1922]] году і аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнаньні з Савецкім Саюзам, аб’яднаньнем рэспублік. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў [[10 сьнежня]] [[1991]] году. Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]], [[Эстонія|Эстоніі]], [[Грузія|Грузіі]], выказалі жаданьне, каб іхныя дзяржавы сталі раўнапраўнымі чальцамі-заснавальнікамі СНД.
27 509

зьменаў