Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 71:
 
== Хвароба ==
У жніўні [[1921]] году, у той час калі Рузвэлт разам зь сям’ёй адпачываў на высьпе [[Кэмпабэла]] ў [[Нью-Брансўік]]у, [[Канада]], у Рузвэлта было дыягназавана захворваньне на [[поліяміэліт]], што прывяло да пастаяннага паралічу ніжніх канцавінаў. Гэты дыягназ быў пазьней пастаўлены пад сумнёў<ref>Lomazow, Steven. [http://www.scribd.com/doc/24896077/The-Untold-Neurological-Disease-of-Franklin-Delano «The Untold Neurological Disease of Franklin Delano Roosevelt»]. Scribd Inc.</ref>. Але ўсё сваё жыцьцё Рузвэлт адмаўляўся прызнаваць сябе паралізаваным. Ён праходзіў шырокі спэктар лячэньня, уключаючы [[гідратэрапія|гідратэрапію]], а ў [[1926]] годзе, ён набыў курорт у [[Ўорм-СпрынгзСпрынгс]], штат [[Джорджыя]], дзе ён прафундаваў цэнтар гідратэрапіі для лячэньня хворых на поліяміэліт, які працуе й да сёньняшняга дня й называецца Інстытут Рэабілітацыі ймя Рузвэлта ў Ўорм-СпрынгзСпрынгс. Пасьля таго, як ён стаў прэзыдэнтам, ён быў адным з фундатараў Нацыянальнага Фонду дзіцячага паралічу (цяпер вядомы як «March of Dimes»).
 
У той час, Рузвэлт здолеў пераканаць многіх людзей, што яму становіцца лепей, калі ён балатаваўся на дзяржаўныя пасады. Але Франкліну прыйшлося паставіць мэталічныя дужкі ў ягоныя сьцёгны й ногі, ён старанна вучыўся хадзіць сам, падтрымліваючыся трасьцінай. Перамяшчаўся ён у інваліднай калясцы, але на публіцы звычайна зьяўляўся ў вэртыкальнам становішчы, падтрымліваючыся з аднаго боку памочнікам або аднім са сваіх сыноў.