Беларуская міталёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Артаграфія}}
'''Белару́ская міталё́гія''' — комплекс вераваньняў насельніцтва [[Беларусь|Беларусі]]. Уключае сістэмусыстэму [[Язычніцтва|дахрысьціянскіх]] мітаў (аб якой амаль не засталося крыніц), а таксама "[[народная біблія]]" — апакрыфічныя народныя ўляўленьні пра [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] [[Бог]]а, інтэрпрэтацыі розных [[Біблія|біблейскіх]] падзеяў і персанажаў. Пры гэтым сюжэтная аснова Народнай Бібліі з большасьці язычніцкая, персанажам Бога, [[Д'ябл]]а, [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] ў ранейшых версіях маглі адпавядаць постаці паганскіх багох. Сьвятыя ([[Юрай]], Пятро, Ільля) ў гэтых сюжэтах кіруюць прыроднымі зьявамі і па сваіх функцыях, атрыбутыцы фактычна адпавядаюць пэўным дахрысьціянскім божышчам. Сёньня тэма беларускай міталёгіі вельмі мала вывучаная, цікавасьць да яе фарміруецца, яна кладзецца ў аснову мастацкіх твораў («[[Аб багох крывіцкіх сказы]]» [[Сяргей Хмара|Сяргея Хмары]] і інш), але гэты працэс ідзе пакуль што вельмі павольна.
 
== Праблема крыніц ==
Радок 11:
 
== Стварэньне сьвету ў беларускай міталёгіі ==
Паганскі касмаганічны міт не захаваўся. Але шэраг валачобных песень, народных балад, паданьняў, апокрыфаў "народнай бібліі" утрымлівае рэшткі нехрысьціянскіх касмаганічных матываў. Але гэтыя матывы часта супярэчаць адзін аднаму, адзіная касмаганічная сыстэма з іх не выбудоўваецца.
* Разьбіваньне камня. У паданьні "Адкуль пайшлі беларусы" паведамляецца, што бог Пярун пачаў кідаць маланкі ў камень, што стаяў пасярод мёртвай вады. Ад камня адскочылі яскаркі, ад якіх нарадзіліся Зямля і ўсё жывое. У веснавых песьнях конь святога Юрая (пазьнейшы заменьнік бога Ярылы) разьбівае валун.
* Рассыпаньне пяску па марской паверхні. У паданьні "Пра паходжаньне Д'ябала і балот" Бог рассыпае марскі глей па акіянскай паверхні, глей цьвярдзее, і з яго ўтвараецца Зямля. Цікава, што аналягічным чынам ствараюць Зямлю балцкі бог Дыевас і сібірскі Нум. Гэты ж міт пераклікаецца і са зьвесткамі П.П. Дземідовіча аб тым, што Зямля, ва ўяўленьнях беларусаў, - тонкая скура на паверхні касьмічнага акіяну.
* Птушка губляе жалуд. У валачобнай песьні "два галубочкі" губляюць "два жалудочкі", з якіх растуць два дубы (магчыма, рэшта вобразу Сусьветнага дрэва), на дубах гараць свечкі (верагодна, зоркі), а вакол іх разьліваецца мора. У іншай валачобнай песьні сава губляе жалуд, і з яго вырастае дуб.
 
== Божышчы ==