Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/4. Стварэньне артыкулаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
'''Выняткі'''. Правіла ня тычыцца артыкулаў пра асобаў, у якіх імя і прозьвішча пішуцца заўжды зь вялікай літары: [[Францішак Скарына]] і [[Ордэн Францішка Скарыны]] — а таксама іншых уласных назоўнікаў, якія пішуцца зь вялікай літары. Яны (і толькі яны) таксама павінны пачынацца зь вялікай літары (пр. [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]], а не ''Міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь'', але не ''Міністэрства '''Ю'''стыцыі Рэспублікі Беларусь''). Калі словаспалучэньне мае ўстояную дакладную форму напісаньня, якая не адпавядае папярэднім правілам, на артыкул з такой назвай павінна быць створанае [[Вікіпэдыя:Перанакіраваньне|перанакіраваньне]] паводле правіла. Прыклад: [[Другая Сусьветная вайна]] -> [[Другая сусьветная вайна]].
 
* '''Назоўны склон, адзіночны лік'''. Акрамя выпадкаў, калі слова мае толькі множную форму, калі мае сэнс адрозьніць артыкул пра адзін аб’ект і пра сукупнасьць, групу аб’ектаў.
 
* '''Замежныя імёны''', назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні ([[Уладзімер Жырыноўскі]], а не ''Владимир Жириновский''). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: '''Linux''' (лінакс).
* Калі назва адпавядае '''некалькім (розным) сэнсам''', зьявам, аб’ектам — варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: [[Сыстэма]] можа спасылацца на [[Сыстэма (паліталёгія)]], [[Сыстэма (матэматыка)]], і г. д.
Радок 56 ⟶ 57:
* Ня трэба закладаць у назву '''герархію''' паняткаў, напрыклад: [[Зборная Беларусі па хакеі]], а не ''Беларускі хакей: зборная''.
* Ня трэба ўжываць у назве розных '''службовых сымбаляў''', як: <tt>|, *, &, +, {, }, [, ]</tt>.
* Літара «[[Ґ|Ґ ґ]]» у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара «Г г». Магчымасьць ужываньня літары «Ґ ґ» у слове абмяркоўваецца асобна, і пры існаваньні адпаведных пацьверджаньняў можа быць створанае перанакіраваньне.
 
=== Узорная структура добрага артыкула ===